Ліга Еўропы Уефа

Ліга Еўропы УЕФА (англ.: UEFA Europa League) — штогадовы еўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідай УЕФА; другі па значнасці пасля Лігі чэмпіёнаў.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе, першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (англ.: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЕФА (англ.: UEFA Cup). З сезона 2009/10 кубак змяніў фармат і назву, і стаў звацца Ліга Еўропы.

Фармат турніру (пачынаючы з сезона 2009/10): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацвёрты раўнд кваліфікацыі афіцыйна называецца раўнд плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэннем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матча на выбраным загадзя полі. Фармат быў скарэктаваны з сезона 2021/22, калі з’явілася Ліга канферэнцый: была скарочана колькасць раўндаў і ўдзельнікаў у кваліфікацыі; на групавым этапе замест 12 груп засталося 8; замест 1/16 фіналу сталі праводзіць дадатковы раўнд плэй-оф паміж камандамі, якія занялі 2-е месца ў групах Лігі Еўропы і 3-е месца ў групах Лігі чэмпіёнаў (пераможцы груп Лігі Еўропы адразу трапляюць у 1/8 фіналу).

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў краін, якія займаюць першыя 17 радкоў табліцы каэфіцыентаў УЕФА; каманды, якія выбываюць з Лігі чэмпіёнаў пачынаючы з другога кваліфікацыйнага раўнда; каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах (для першых пяці краін паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА, пачынаюць адразу з групавога раўнда). У залежнасці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Каманды, якія прайшлі кваліфікацыю Лігі Еўропы, выбылі на адпаведным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а таксама якія занялі адпаведныя месцы ў чэмпіянатах першых пяці краін паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА, гуляюць у групавым турніры (8 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клубаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Пачынаючы з сезона 2015/16, пераможца Лігі Еўропы атрымоўвае месца ў Лізе чэмпіёнаў наступнага сезона.

Пераможцы

Найбольшую колькасць разоў (сем) турнір выйгравала іспанская «Севілья», якая таксама з’яўляецца дзейным пераможцам.

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

1971Англійская моваЛіга чэмпіёнаў УЕФАУЕФАФутбол

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Лімінгтан (Англія)Залаты КупідонКастусь КаліноўскіСтоле СандбекЯнка СіпакоўГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуФерзь з ЛукомляІаган РэгіямантанГісторыя БеларусіКрамбамбуля (напой)БайкаПрыродаПётр Кірылавіч КашавойАлесь АдамовічКарпарацыя монстраў (мультфільм)Спіс беларускіх імёнФранцыск СкарынаБеларускі арабскі алфавітГрамадскае харчаваннеРРБ-БанкЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Янка БрыльПечы (Барысаў)У краіне райскай птушкіПастава на каленяхВасіль ЗуёнакДыялекты беларускай мовы100 найвялікшых беларускіх песеньГамерМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Красны ПасёлакЛотацьПраспект Пераможцаў (Мінск)ПаэзіяКаленік МішкавічБеларуская моваЧжу ЦзяхуаBingЧалавек пасярэдзінеКалі кветкі не маўчацьПалавы актПыласосВадзім КабанчукЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)Мендзыжац ПадляскіМухамад ІкбалМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірПлітніца (Пухавіцкі раён)ДзеепрыслоўеНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіДругая сусветная вайнаБарыс Ісакавіч НасоўскіБеларускі нацыянальны касцюмЖавальная гумкаКурган сяброўстваВінцэнт Дунін-МарцінкевічПершы крыжовы паходУладзімір СцяпанКірыла ТураўскіБеларуская краёвая абаронаГімн Беларускай ССРReform.by.tgВермахтЮраўскі карагодБякмесЭякуляцыяТадэвуш КасцюшкаБеларускія прозвішчыБелавежская пушча🡆 More