Ліга Эўропы Уэфа

Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў.

Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.

Ліга канфэрэцыяў УЭФА
Ліга Эўропы Уэфа
Заснаваны 1971
Колькасьць камандаў 58
Дзейны чэмпіён «Айнтрахт Франкфурт»
(2 тытул)
Найбольш пасьпяховы клюб «Сэвільля»
(6 тытулаў)
Тэлевізійныя спадарожнікі Ліга чэмпіёнаў
Ліга канфэрэнцыяў
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
Ліга Эўропы Уэфа 2023—2024

Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўндам плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краінаў і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнду кваліфікацыі. Таксама ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнду Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у групавым турніры (12 групаў па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два колы). Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы. З сэзону 2015—2016 гадоў пераможца розыгрышу Лігі Эўропы атрымлівае права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў наступнага сэзону.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (пяць) яго выйграваў гішпанскі клюб «Сэвільля».

Пераможцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваЗьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяўЛіга чэмпіёнаў УЭФАФутболЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СьвінтарогКантрабандаСуразмоўцыАдам МіцкевічУкраінская моваПлоцевы акт1946Людміла СільноваТээму ХартыкайнэнПарнаграфія ў сецівеРэстаранРэжым ЛукашэнкіСаймонт2008Паўночны Райн-ВэстфаліяЗлучаныя Штаты АмэрыкіКаецянятыЗнак рашоткі (актаторп)ЛірыкаЮзэф СцыпіёнПадвойнае пранікненьнеЧорны кот (арганізацыя)Давыд ГарадзенскіВасіль ТкачоўПераклады Бібліі на беларускую мовуВікіманіяРыгаУсходнеславянскія мовыСтрахV азначае вэндэтаВоины светаРэзван МарынУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціГалосныяЖырандоля (альманах)Люцыян ЖалігоўскіПершы нацыянальны канал Беларускага радыёМарына ВасілеўскаяКасьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)ЧыгункаЯнка СіпакоўМіндоўгБеларускі студэнцкі саюзВушкіІгар БабкоўПрэзыдэнцкая рэспублікаСловаРаўданскі рукапісАляксандру ЧыкылдэўЭпоха АсьветніцтваКаханьне без пранікненьняМы выйдзем шчыльнымі радаміФэрамоныНаркамаўкаЗШАБеларусыПятро ВасючэнкаМіхась ЗарэцкіЯзнаГомельская ратушаАўген БартульСпакусьнікіКот у ботахЛонгвінЯўген КантылёўМіхась ЧаротWordle🡆 More