Сан-Паўлу: горад у Бразіліі

Сан-Паўлу (парт.: São Paulo) — горад у Бразіліі.

Сан-Паўлу быў заснаваны ў 1554 годзе езуітамі. Да XIX стагоддзя быў невялікім правінцыйным горадам. У XX стагоддзі пасля Другой сусветнай вайны пачалося асноўнае развіццё горада. Мільёны мігрантаў з Японіі, Італіі і некаторых краін Міжземнамор’я пасяліліся менавіта там. Цяпер Сан-Паўлу па колькасці насельніцтва трэці горад у свеце пасля Токіа і Нью-Ёрка (19,4 мільёнаў жыхароў), у Сан-Паўлу прадукуецца 25 % ВУП краіны. Тут знаходзіцца амаль палова прамысловых прадпрыемстваў Бразіліі, ў тым ліку авіяцыйнае прадпрыемства «Эмбраер».

Горад
Сан-Паўлу
парт.: São Paulo
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Сан-Паўлу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва
Краіна
Штат
Каардынаты
Мэр
Жылберту Касаб
Заснаваны
25 студзеня 1554
Першая згадка
Плошча
1523 км²
Вышыня НУМ
800 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
11 152 344 чалавек (2011)
Шчыльнасць
8960 чал./км²
Агламерацыя
20 800 000 чал. чалавек
Нацыянальны склад
насельніцтва партугальскага, іспанскага паходжання, мулаты, афрыканцы
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+55 11
Паштовы індэкс
01000-000
Афіцыйны сайт
Сан-Паўлу на карце Бразіліі
Сан-Паўлу (Бразілія)
Сан-Паўлу

Метраполія аказвае значны ўплыў на нацыянальным і міжнародным узроўні, з пункту гледжання культуры, эканомікі і палітыкі. Сан-Паўлу з’яўляецца домам для некалькіх важных помнікаў, паркаў і музеяў, як Мемарыял Лацінскай Амерыкі, Музей партугальскай мовы, Мастацкі музей Сан-Паўлу, Ібірапуэра Парк і Паўліста Авеню, які з’яўляецца самым важным фінансавым цэнтрам Сан-Паўлу. Горад прымае шмат мерапрыемстваў высокага ўзроўню, як Фестываль мастацтва Сан-Паўлу, Гран-пры Бразіліі ў Формуле-1, Тыдзень моды Сан-Паўлу і Сан-Паўлу Інды 300.

У горадзе таксама размяшчаецца Сан-Паўлаўская Фондавая біржа, рынак ф’ючарсаў і біржа рынку збожжавых, якая з’яўляецца другой па велічыні фондавай біржай ў свеце паводле рыначнага кошту. Сан-Паўлу ёсць домам для некаторых з самых высокіх будынкаў у Бразіліі, як Mirante do Vale, Italia, Altino Arantes, North Tower, UNSCOM і многія іншыя. Горад таксама вядомы сваім ненадзейным надвор’ем, вялікім памерам верталётнага парка, архітэктурай і мноствам небаскробаў.

Гісторыя

Сан-Паўлу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Цэнтральная плошча горада

Першае паселішча ў гэтым месцы было заснавана ў 1532 годзе і мела назва Сан-Вісентэ. Гэта была першая сталая партугальская калонія ў Новым свеце. Праз дваццаць два гады місіянеры-езуіты Мануэль да Нобрега і Жазэ дэ Аншыета заснавалі 25 студзеня 1554 года вёску Сан-Паўлу-дус-Кампус-дэ-Піратынінга ў 68 кіламетрах ад Сан-Вісентэ. Святары малі за мэту хрысціць мясцовыя плямёны тупі і гуарані ў каталіцкую веру і прыняць партугальскае падданства. Аднак езуіты былі пазней часцяком не ў ладах з партугальскімі ўладамі, галоўным чынам, Маркізам дэ Памбалам, які ў выніку выгнаў іх з Бразіліі.

Сан-Паўлу афіцыйна стаў горадам у 1711 годзе. У XIX стагоддзі горад перажываў эканамічны росквіт, дзякуючы экспарту кавы, якая пастаўлялася з суседняга горада Сантус. Пасля адмены рабства ў 1888 годзе, хвалі імігрантаў з Партугаліі, Італіі, Іспаніі і іншых еўрапейскіх краін накіраваліся ў Сан-Паўлу, каб «адбяліць расу», бо партугальска-бразільскія ўлады асцерагаліся, што колькасць чорнага насельніцтва Бразіліі будзе расці значна хутчэй, чым іншыя групы. У выніку еўрапейцам былі прадастаўлены зямельныя ўладанні ў якасці стымулаў для іміграцыі, а некаторыя працавалі на кантрактнай аснове на кававых плантацыях. Зноў прыбылія людзі і іх нашчадкі прыехалі, каб «зрабіць Амерыку», і ў наш час найвыбітнейшыя прадпрымальнікі краіны маюць італьянскія, партугальскія і нямецкія прозвішчы, як Матарацца, Дыніз і Мюлер.

Да пачатку XX стагоддзя збор кавы рэзка рэзка ўпаў, бо, сярод іншых фактараў, адбылася рэзкае зніжэнне сусветных коштаў на каву. З крахам Уол-стрыт у 1929 годзе, кававыя бароны сталі губляць свой ​​уплыў і статус. Эканоміка шукала іншыя альтэрнатывы, як вытворчасць цукровага трыснягу і алкаголю. З цяжкасцямі, выкліканымі Другой сусветнай вайной, калі прамыслова развітыя краіны не пастаўлялі імпартныя тавары ў краіну, і ў адпаведнасці з нацыянальнымі тэндэнцыямі да імпартазамяшчэння, Сан-Паўлу пачаў індустрыялізацыю накіраваную на павілічэння выпуску тавараў унутранага спажывання. Мясцовыя прадпрымальнікі пачалі ўкладваць грошы ў развіццё прамысловасці Сан-Паўлу, прыцягваючы новыя кантынгенты мігрантаў у горадзе, у асноўным італьянцаў. У дадатак да еўрапейцаў, японцы і сірыйскія і ліванскія імігранты прыбылі сюды ў вялікай колькасці ў першай палове XX стагоддзя. На працягу ўсяго стагоддзя хуткі рост эканомікі горада таксама прыцягнуў велізарныя хвалі мігрантаў з бедных раёнаў Бразіліі, асабліва з паўночна-ўсходняй частцы краіны. Сан-Паўлу падтрымліваў высокія тэмпы эканамічнага росту за кошт 1920-х гадоў, калі назіраліся вялізарныя патокі іміграцыі, хуткая індустрыялізацыя і прыход інвестыцый. У пачатку 1920-х будынак Сампаё Марэйра дасягнуў беспрэцэдэнтных 14 паверхаў, а ўжо да канца дзесяцігоддзя будынак Марцінелі перавысіў гэту колькасць паверхаў удвая. Таксама ўзрасла колькасць аўтамабіляў і дызельных аўтобусаў, што дазволіла працаўнікам сферы абслугоўвання ездзіць з прыгарадаў на працу ў цэнтр горада.

Сан-Паўлу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Будынак Марцінелі — сімвал Сан-Паўлу

Аднак з-за канкурэнцыі з многімі іншымі бразільскімі гарадамі, якія часам прапануюць падатковыя льготы для кампані, дзеля прываблівання месца для будаўніцтва прадпрыемстваў, Сан-Паўлу ў асноўных відах эканамічнай дзейнасці паступова выйшаў з прамысловага профілю на карысць сферы паслуг у канцы XX стагоддзя. Горад з’яўляецца домам для вялікай колькасці мясцовых і міжнародных банкаўскіх офісаў, юрыдычных фірмаў, транснацыянальных кампаній і бытавога абслугоўвання. Сучасны твар горада паўстаў у 1930-я гады, у асноўным застаючыся нязменным. Сан-Паўлу не хапала якой-небудзь планіроўцы гораду да 1889 года, а закон заніравання быў прыняты толькі ў 1972 годзе. Большая частка горада захавала каланіяльныя аспект, з вузкімі вуліцамі, пацёртымі будынкамі і старымі цэрквамі ў францысканскім стылі.

Сан-Паўлу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Небаскробы ў Берыні
Сан-Паўлу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Сучасныя небаскробы Сан-Паўлу

У 1924 годзе горад падвергнуўся бамбардзіроўцы падчас паўстання тэнентыстаў. Паміж 1920 і 1940 гадамі насельніцтва падвоілася, дасягнуўшы 1,3 мільёна чалавек. Нягледзячы на тое, што насельніцтва Рыа-дэ-Жанэйра таксама расло хуткімі тэмпамі ў гэты перыяд, праз некалькі дзесяцігоддзяў Сан-Паўлу пераўзышоў свайго канкурэнта ў колькасці насельніцтва. У 19391945 гадах інжынер Францыска Прэстэс Мая пабудаваў шматпалосны праспект 9 de Julho (Праспект 9 ліпеня) і пашырыў многія іншыя вуліцы, нягледзячы на супраціўленне з боку перамешчанага насельніцтва. Да 1947 года ў Сан-Паўлу быў пабудаваны будынак Дзяржбанка, а некалькі пазней гарадская бібліятэка імя Марыа дэ Андрадэ. Да 1950 года метраполія Сан-Паўлу вырасла да 2,2 млн чалавек у параўнанні з 2,4 мільёнамі ў Рыа-дэ-Жанэйра, але праз дзесяць гадоў у Сан-Паўлу паказчык колькасці насельніцтва пераўзвышаў 3,7 млн чалавек, у параўнанні з Рыа 3,3 млн чалавек, такім чынам горад умацоўваў сваю рэпутацыю як аднаго з найбольш дынамічна квітнеючых гарадскіх цэнтраў свету. У 1960 годзе Сан-Паўлу ўключаў у сябе амаль палову насельніцтва штата Сан-Паўлу (самы населены штат у Бразіліі), а колькасць працуючага насельніцтва горада складала каля адной траціны ад агульнай колькасці занятых у прамысловасці краіны. З-за павілічэння колькасці аўтамабіляў горадзе была пабудавана хуткасная аўтамагістраль Бандэйрантыс, якая забяспечвае хуткі доступ да цэнтру горада. Будаўніцтва дарог працягваецца і на сённяшні дзень, але ніякае іх павілічэння не можа вырашыць праблему стварэння затораў на дарозе. Будаўніцтва метрапалітэна было пачата ў канцы 1960-х у надзеі на паляпшэнне сітуацыі, на сёння лініі метро працягваюць пашырацца і дапаўняцца.

Нягледзячы на свае шматлікія беды, Сан-Паўлу застаецца бізнес-цэнтрам Лацінскай Амерыкі. Квітнеючы спачатку дзякуючы кававай прамысловасці, а пазней індустрыялізацыі, на пачатку XXI стагоддзя горад у асноўным ёсць цэнтрам сферы паслуг. Яго велізарны рынак, каля 20 мільёнаў чалавек жывуць у метраполіі Сан-Паўлу, з’яўляецца магнітам для транснацыянальных карпарацый. Дзякуючы мастацкім выставам, як Feira Bienal Internacional de Arte, і рэпутацыі месца правядзення перадавых музычных канцэртаў, горад стаў чымсьці накшталт культурнага цэнтра. Эканамічны рост і экспарт тавараў падняў занятасць і заробную плату насельніцтва. Узровень забойстваў скараціўся амаль на чвэрць з моманту свайго піка.

Вяртанне гарадскога савета і прыход прыватных універсітэтаў пойшло на карысць гістарычнаму цэнтру, аднак бізнес працягвае рухацца да новых раёнаў, як Ітаім і Берыні. Сан-Паўлу таксама прыцягвае больш наведвальнікаў, чым Рыа-дэ-Жанэйра, што сведчыць пра інтэнсіўнае суперніцтва паміж дзвюма метраполіямі.

Геаграфія

Сан-Паўлу размешчаны на паўднёвым усходзе Бразіліі, у паўднёва-ўсходнім штаце Сан-Паўлу, прыкладна на паўдарогі паміж Курытыба, сталіцы штата Парана, і Рыа-дэ-Жанэйра, былой сталіцы Бразіліі. Горад размешчаны на плато Сера-ду-Мар, якое з’яўляецца часткай вялізнага Бразільскага нагор’я, з сярэдняй вышынёй каля 799 метраў над узроўнем мора, нягледзячы на тое, што горад размяшчаецца на ​​адлегласці ўсяго каля 70 кіламетраў ад Атлантычнага акіяна. Узгорыстая мясцовасць пераважае ва ўрбанізаваных раёнах Сан-Паўлу, за выключэннем паўночнай частцы горада, дзе горная града Сера-да-Кантарэйра можа пахваліцца ўзвышшамі і наяўнасцю значных рэшткаў трапічных лясоў Атлантыкі. Увесь рэгіён вельмі стабільны тэктанічна, і ніякай сейсмічнай актыўнасці калі-небудзь тут не было зафіксавана.

Рэкі Тыэтэ і яе прыток Пінейрус, некалі былі важнымі крыніцамі прэснай вады і месцам правядзення свабоднага часу для Сан-Паўлу. Тым не менш, шматлікія прамысловыя сцёкавыя воды і скід сцёкавых вод у XX стагоддзі выклікала моцную забруджанасць рэк. Аднак зараз вядзецца праграма па істотнай ачыстцы для абедзвюх рэк, якая фінансуецца за кошт партнёрскага дагавора паміж мясцовымі органамі ўлады і міжнароднымі банкамі развіцця, як Японскі банк міжнароднага супрацоўніцтва.

У рэгіёне вакол Сан-Паўлу няма вялікіх натуральных азёр, аднак вадасховішчы Білінгс і Гварапіранга, якія месцяцца на паўднёвай ускраіне горада, выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі, для захоўвання вады, і як месца правядзення забаўляльныя мерапрыемстваў, як парусны спорт. Арыгінальная флора складаецца ў асноўным з самых разнастайных шыракалістых вечназялёных раслін. Сёння інтрадукцыя для Сан-Паўлу з’яўляецца агульнай, бо мяккі клімат і багатыя дажджы дазволі мноству трапічных, субтрапічных і ўмераных раслін расці тут, асабліва паўсюдным стаў эўкаліпт.

Клімат

Горад мае вільготны субтрапічны клімат, у адпаведнасці з класіфікацыяй Кёпена. Улетку тэмпература складае ад 17 °C да 28 °C, але можа даходзіць да 32 °C у самыя гарачыя дні. Узімку тэмпература вагаецца паміж 11 °C-23 °C, але можа апускацца да 6 °C у самыя халодныя дні. Самая высокая тэмпература складала 35,3 °C, яна была зафіксіравана 15 лістапада 1985 года. Самая нізкая тэмпература за перыяд назірання складала −2 °C і была зафіксавана 2 жніўня 1955 года, у той жа дзень неафіцыйна была зафіксавана тэмпература −3,8 °C. Сярэдняя тэмпература на працягу ўсяго года з’яўляецца аналагічнай той, што назіраецца ў Сіднеі і Лос-Анджэлесе. Паўднёвы тропік, які праходзіць прыкладна на 23° 27' паўднёвай шырыні, праходзіць на поўначы ля самага Сан-Паўлу і прыкладна пазначае мяжу паміж трапічнай і ўмеранай абласцямі Паўднёвай Амерыкі. З-за сваёй вышыні над узроўнем мора, аднак, Сан-Паўлу карыстаецца выразна ўмераным кліматам.

Клімат Сан-Паўлу
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 34,2 34,6 33,6 31,3 29,8 28,9 29,3 33,0 37,4 34,4 35,2 35,7 37,4
Сярэдні максімум, °C 27,4 28,0 27,3 25,1 23,0 21,7 21,8 23,3 23,9 24,7 25,9 26,3 24,5
Сярэдняя тэмпература, °C 22,2 22,4 21,7 19,8 17,6 16,4 15,8 17,1 17,8 19,0 20,3 21,2 18,5
Сярэдні мінімум, °C 18,7 18,8 18,2 16,3 13,9 12,3 11,7 12,8 13,9 15,3 16,5 17,8 14,5
Абсалютны мінімум, °C 10,2 11,2 10,9 6,0 5,2 0,9 0,2 −2,2 2,1 4,2 6,9 7,3 −2,2
Норма ападкаў, мм 240 250 160 80 70 60 40 30 70 130 140 190 1 460
Крыніца: INMET. Gráficos Climatológicos, Hong Kong Observatory

Насельніцтва

Сан-Паўлу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Італьянскія імігранты

Сан-Паўлу з’яўляецца найбольш этнічна разнастайным горадам у Бразіліі. Са скарачэннем трафіка гандлю рабамі ў Бразіліі ў 1850 годзе афрыканцаў сталі замяняць імігрантамі з Еўропы на працы на кававых плантацыях. Піянерам у гэтым новым праекце стаў сенатар Нікалау Вергуэйру, які запрасіў працаўнікоў з Германіі, Швейцарыі і Партугаліі для працы на сваім уласным маёнтку. Наступная хваля імігрантаў, у асноўным італьянцаў і партугальцаў, пракацілася з сярэдзіны XIX стагоддзя і па канец стагоддзя. Яны былі значна больш прыстасаванымі да вырошчвання кавы і склалі з часам буйныя супольнасці імігрантаў у штаце Сан-Паўлу.

Пасля адмены рабства ў 1888 годзе, колькасць еўрапейскіх імірантаў у Сан-Паўлу значна павялічылася, большасць з іх прыбылі з Італіі, а затым Партугаліі і Іспаніі. У 1897 годзе італьянцы складалі больш за палову насельніцтва горада. Партугальцы, іспанцы, немцы, японцы, яўрэі і сірыйска-ліванскія хрысціяне таксама меліся ў горадзе ў значных колькасцях. З 1908 па 1941 гады ў горадзе значна павялічалася колькасць японскіх імігрантаў. У 1960-х гадах кітайцы і карэйцы пачалі таксама масава рухацца ў Сан-Паўлу. У сярэдзіне XX стагоддзя многія з пацярпелых ад засухі на паўночным усходзе краіны пачалі міграваць у Сан-Паўлу. У цяперашні час горад з’яўляецца сведкам вялікай хвалі міграцыі з Балівіі.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Гарады-партнёры

Зноскі

  • São Paulo (Brazil): Federal State & Major Cities - Statistics & Maps on City Population
  • The Principal Agglomerations of the World - Population Statistics & Maps
  • Bovespa vira a segunda maior Bolsa do mundo(недаступная спасылка). Economia & Negócios
  • «São Paulo holds Gay Pride parade». BBC
  • Lawrence, Rachel (January 2010). Alyse Dar. ed. Brazil (Seventh ed.). Apa Publications GmbH & Co. / Discovery Channel. pp. 183—204.
  • «Subtropical climate in the city of São Paulo». Sao-paulo.world-guides.com.
  • «São Paulo 40 Graus» Архівавана 5 кастрычніка 2011.. Urbanistas.com.br. March 2, 2009.
  • «Britannica Online Encyclopedia — Climate of São Paulo». Britannica.com.
  • São Paulo has the most diversity of Brazil(недаступная спасылка) etni-cidade.net
  • «Nicolau Pereira De Campos Vergueiro» Архівавана 17 чэрвеня 2011.. Orbita.starmedia.com.
  • «Folha Online — Especial — 2005 — São Paulo 451».folha.uol.com.br. January 24, 2005.
  • «Latin American Immigration to São Paulo» Архівавана 4 снежня 2012.. Projetofabrica.com.br.
  • «Les pactes d’amitié et de coopération» Архівавана 6 жніўня 2011.. Paris.fr. March 17, 2010.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сан-Паўлу, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сан-Паўлу ГісторыяСан-Паўлу ГеаграфіяСан-Паўлу НасельніцтваСан-Паўлу СлавутасціСан-Паўлу Гарады-пабрацімыСан-Паўлу ЛітаратураСан-Паўлу СпасылкіСан-Паўлу1554XIX стагоддзеXX стагоддзеІталіяБразіліяВУПДругая сусветная вайнаЕзуітыМіжземнамор’еНью-ЁркПартугальская моваТокіаЯпонія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Час UnixПадзеі МіякеУладзімір НякляеўАліна КоўшыкНарыс25 красавікаЛісты з-пад шыбеніцыФранцыяАлесь КажадубСлуцкЯпоніяМіхась ВасілёкМастацкі стыльБеларуская Народная РэспублікаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічГомельНазоўнікСправа «0 праміле»Хто смяецца апошнім (п’еса)Беларускі нацыянальны касцюмМінскДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЯнкава (Пухавіцкі раён)ЗлучнікПеснярыАнальны сексУвасабленнеСымон-музыкаМастацтва Старажытнага РымаМарыя Магдалена РадзівілЛявон ВольскіФарамірІгар Хведаравіч СідарукЯна і яУННВБеларускі алфавітТадзіяна Тодараўна КляшторнаяСпіс птушак БеларусіПлошча Незалежнасці (Мінск)Алесь БачылаСымон БудныГерб Беларускай Народнай РэспублікіЖанчына зверхуВольга Славаміраўна БондараваПолацкі езуіцкі калегіумКобрынЯн ТысевічВасіль Аляксеевіч ЖуковічAv.byГрыбыПлошча Свабоды (Мінск)Усебеларускі народны сходМашэкаРасіяВалерый Станіслававіч МянжынскіСтары ЗапаветПлошчы МінскаФрунзенскі раён (Мінск)Юлія Анатолеўна АрцюхАфарызмБуякіНаша Ніва (1906)Яндэкс28 красавікаІнцыдэнт Асама-СансаКобрынскі раёнЛічэбнікУніверсітэт імя Дж. КрэндалаГасцінец (дарога)Сымон Вікенцьевіч БарысАндрэй Аляксандравіч УцюрынГеоргій Марчук🡆 More