Група Народаў Гуарані

Гуарані́, або ўарані́ (саманазва: avá, guaraní) — група народаў у Паўднёвай Амерыцы.

Размаўляюць на мовах гуарані моўнай галіны тупі-гуарані індзейскага паходжання. У нашы дні прадстаўлены як дробнымі індзейскімі супольнасцямі, так і метысамі. Найбольшая колькасць тых, хто размаўляе на гуарані, жыве ў Парагваі. Агульная колькасць (2021 г.) — 7 213 000 чалавек.

Гуарані
(avá, guaraní)
Група Народаў Гуарані
Агульная колькасць 7 213 000 (2021)
Рэгіёны пражывання Паўднёвая Амерыка
Мова гуарані
Рэлігія політэізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тупі, гуараю, кавахіва, ваямпі

Гісторыя

Згодна найбольш распаўсюджанай версіі, індзейцы тупі і гуарані паходзяць з рэгіёна Амазоніі, адкуль у старажытнасці перасяліліся на поўдзень. Да моманту прыходу еўрапейцаў у Паўднёвую Амерыку розныя групы гуарані займалі тэрыторыі паміж ракой Паранай і атлантычным узбярэжжам на поўдні і да паўднёвых прытокаў Амазонкі на паўночным захадзе. Прыкладныя падлікі паказваюць, што агульная іх колькасць магла дасягаць 400 тысяч чалавек. Паўднёвыя групы знаходзіліся ў варожых адносінах з суседзямі, асабліва з гуайкуру. Паўночна-заходнія вялі несупынныя войны з інкамі і аравакамі.

У 1537 г. іспанскія канкістадоры заснавалі ў месцы, населеным гуарані, крэпасць Асунсьён. Губернатары Новай Андалусіі клапаціліся пра захаванне мірных адносін з тубыльцамі і заахвочвалі супольныя шлюбы. У той жа час іспанскія землеўласнікі эксплуатавалі індзейскую працоўную сілу, у тым ліку з дапамогай прымусу. Гуарані цярпелі на хваробы, завезеныя еўрапейцамі.

Важную ролю ў лёсе паўднёвых гуарані адыгралі езуіцкія місіі, што пачалі засноўвацца з канца XVI ст. Каля місій ствараліся сталыя паселішчы, жыхары якіх захоўвалі самакіраванне пад кантролем місіянераў, прымалі хрысціянства, асвойвалі новыя віды земляробства і жывёлагадоўлі, мелі магчымасць навучацца ў школах. У XVII ст. для абароны ад партугальскіх бандэйрантаў пры місіях былі арганізаваны ўзброеныя сілы гуарані. У 17541756 гг. спроба іспанскіх улад перадаць землі 7 місій у склад партугальскіх калоній прывяла да ваеннага супраціўлення іх насельнікаў на чале з правадыром Сэпэ Тыраю. Хаця так званая «вайна гуарані» скончылася паразай паўстанцаў, Іспанія была вымушана адмовіцца ад дагавора з Партугаліяй. Аднак у 1767 г. па загаду Карла III місіі былі зачынены. Чырыгуана, групы гуарані, што жылі на паўночны захад ад Параны, даўжэй захоўвалі папярэдні лад жыцця. Яны былі хрысціянізаваны францысканцамі толькі ў XVIII — 19 стагоддзе стст. У 1574 г., 1584 г., 1727 г., 1750 г., 17931799 гг. чырыгуана паспяхова стрымлівалі спробы іспанскіх салдат і жывёлагадоўцаў падпарадкаваць іх.

Пасля набыцця лацінаамерыканскімі краінамі незалежнасці большасць гуарані першапачаткова апынулася ў межах Парагвая і Балівіі. У Парагваі метысы, якія размаўлялі на мове гуарані, а потым і індзейцы атрымалі грамадзянскія правы і права карыстання дзяржаўнай землёй (у другой палове XX ст. яна была перададзена ім у прыватную маёмасць). Гэта садзейнічала іх інтэграцыі ў цывільнае грамадства. У Балівіі гуарані імкнуліся захоўваць незалежнасць ад урада, рабілі напады на паселішчы балівійцаў-жывёлагадоўцаў. У вайне 18741877 гг. і падчас паўстання 1892 г. чырыгуана пацярпелі паражэнні і страцілі большую частку сваіх зямель. Рух за грамадзянскія правы гуарані ўзнік у Балівіі толькі ў 1930-я гг. Спробу арганізацыі паўстання сялян-гуарані ў 1967 г. прадпрыняў Чэ Гевара. Складанае сацыяльнае становішча і парушэнне грамадзянскіх правоў гуарані фіксуюцца ў Балівіі і ў нашы дні.

У 1870 г. Парагвай пацярпеў паражэнне ў вайне і страціў частку сваіх тэрыторый, населеных гуарані, на карысць Бразіліі і Аргенціны. Масавае перасяленне гуарані ў Аргенціну таксама адбывалася падчас вайны ў Гран-Чака паміж Балівіяй і Парагваем у 19321935 гг. Гуарані Аргенціны засталіся без правоў на зямлю і былі вымушаны шукаць працу на сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемствах у якасці наёмных рабочых.

З 1882 г. бразільскія ўлады перадавалі землі далучаных тэрыторый прыватным кампаніям і перасяленцам з іншых частак краіны. У 1928 г. было канчаткова зацверджана права гуарані на 8 надзелаў агульнай плошчай усяго 18,1 га. Да 1988 г. іх плошча пашырылася да 22 400 га. Аднак вяртанне зямель карэнным насельнікам спарадзіла канфлікт з астатнімі землеўласнікамі. Часам ён суправаджаецца чалавечымі ахвярамі.

У другой палове XX ст. індзейцы-гуарані розных краін пачалі рабіць захады для каардынацыі культурнай і прававой дзейнасці. З 1991 г. адбываюцца супольныя сустрэчы і рады прадстаўнікоў індзейскіх абшчын.

Традыцыйная культура

Група Народаў Гуарані 
Кераміка гуарані

Да кантактаў з еўрапейцамі гуарані складаліся з мноства вандроўных груп, якія займалі пэўную тэрыторыю 2 або 3 гады, а потым пакідалі яе на карысць іншай. Яны тлумачылі гэта пошукамі чароўнай краіны. Аднак у рэчаіснасці сталыя міграцыі тлумачацца асаблівасцямі іх ладу жыцця і гаспадаркі. Гуарані прытрымліваліся комплекснага забеспячэння. Значную ролю адыгрывалі паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны не мелі сезоннага характару і практыкаваліся на працягу года. Галоўнымі паляўнічымі прыладамі былі лук і стрэлы. Па сведчанню іспанцаў, гуарані валодалі імі па-майстэрску. Яны таксама займаліся ручным земляробствам. Найбольш важнымі культурамі з’яўляліся маніёк і кукуруза. Акрамя таго вырошчалі тытунь, бавоўнік, гарбузы і г. д. Мужчыны выпальвалі надзелы лесу або хмызняку, пасля чаго апрацоўвалі зямлю завостраным калом. Былі вядомы завостраныя лёзы з каменю, якія выкарыстоўвалі для рыхлення або збору ўраджая. Калі глеба траціла ўрадлівасць, надзелы пакідалі і шукалі новае месца пасялення. Характэрна, што большасць міграцый адбывалася ўздоўж рэк, дзе з-за сезонных паводак сустракаюцца найбольш урадлівыя глебы.

У дакалумбавы перыяд гуарані не здабывалі і не апрацоўвалі металы, хаця былі знаёмы з імі дзякуючы абмену з народамі Анд. Металічныя прылады сустракаліся рэдка, пераважна ў форме ўпрыгожванняў. Шырокае распаўсюджанне меў выраб керамікі. Вялізарныя керамічныя пасудзіны выкарыстоўвалі для захоўвання кукурузы, прыгатавання ежы, у якасці пахавальных урн. Гуарані займаліся пляценнем, апрацоўкай косці і скур.

Вёскі гуарані складаліся з 4 — 8 доўгіх драўляных хацін з саламянымі дахамі, разлічаных на некалькі сваяцкіх сем’яў. Часам у адной хаціне месцілася да 60 чалавек. Знутры рабілі лавы і падвешвалі гамакі для сну. На чале насельнікаў вялікай хаціны стаяў правадыр. Ён аддаваў загады сваякам, звычайна меў некалькі жонак. У вёсцы кіраваў супольны правадыр. Яго ўлада лічылася свяшчэннай, ён не апрацоўваў зямлю, а атрымоўваў паднашэнні аднавяскоўцаў. Але, як заўважалі іспанцы, спрэчкі паміж правадырамі стваралі пэўнае безуладдзе. Арганізацыяй рытуалаў і лекаваннем супляменнікаў займаўся шаман. Адлік сваяцтва вёўся па мужчынскай лініі. Мужчыны і жанчыны часам сыходзіліся да афіцыйнага шлюбу. Былі вядомы дзіцячыя шлюбы. Найчасцей мужчыны жаніліся на стрыечных сёстрах або пляменніцах. Палігінія разглядалася як прыкмета сацыяльнага прэстыжу. З пачаткам каланізацыі вялікія пашыраныя сем’і распадаліся на малыя нуклеарныя, замест доўгіх хацін з’явіліся невялікія, разлічаныя на адну сям’ю.

Супольная назва гуарані значыла воінаў. Сапраўды, яны стала вялі войны супраць іншых індзейскіх народаў. Адной з прычын збліжэння паўднёвых груп з іспанцамі маглі быць паражэнні ад гуайкуру. Болей паспяховымі былі групы гуарані, што мігрыравалі ўздоўж ракі Пілкамаё і ў XVI ст. дасягнулі усходніх перадгор’яў Анд. Яны суседнічалі з дзяржавай інкаў і стваралі пагрозу для яе. Гарсіласа дэ ла Вега паведамляў, што двухгадовая вайна інкаў супраць гуарані скончылася беспаспяхова. У вачах інкаў іх ворагі выглядалі як чырыгуана (літаральна «дзікуны»):

…тубыльцы былі надзвычай грубымі, горшымі за дзікіх звяроў; што яны не мелі рэлігіі і нічога не шанавалі; што яны жывуць без закона і добрых звычаяў, але як жывёлы ў гарах, без гарадоў і дамоў, і што яны ядуць мяса.

Пасля заваявання дзяржавы інкаў іспанцы таксама сутыкнуліся з пагрозай з боку гуарані. У 1574 г. Франсіска дэ Таледа, віцэ-кароль Перу, арганізаваў ваенную экспедыцыю супраць чырыгуана, але быў імі разгромлены. У наступнае стагоддзе чырыгуана значна пашырылі свае тэрыторыі, заваявалі і падначалілі аравакаў Гран-Чака.

Група Народаў Гуарані 
Конніца гуарані ў езуіцкай місіі

Нават у каланіяльны час асноўнай ваеннай зброяй гуарані былі лук і стрэлы. Гэтаму садзейнічаў недахоп агнястрэльнай зброі, які адчуваўся ва ўнутраных раёнах Паўднёвай Амерыкі. У 1640 г. езуіты дамагліся дазволу іспанскага караля для ўзбраення гуарані супраць бандэйрантаў і пачалі вытворчасць агнястрэльнай зброі ў місіях. Аднак ваенныя сілы езуіцкіх місій ніколі не былі добра ўзброены мушкетамі і гарматамі. У XVIII ст. сярод іх зброі былі гарматы з трыснёгу, прыстасаваныя для 1 або 2 стрэлаў, конніца місій карысталася лукамі. Тым не меней, ваенныя сілы місій дзейнічалі паспяхова супраць нерэгулярных войскаў. Хаця ваенныя кампаніі мелі абарончы характар і часам планаваліся езуітамі, на чале апалчэння гуарані стаялі іх традыцыйныя правадыры. Аб’яднанне ваенных сіл жыхароў розных вёсак і раёнаў для вайны з супольным ворагам было вядома і да кантактаў з еўрапейцамі. Аднак такія ваенныя кааліцыі не былі ўстойлівымі. Да прыняцця хрысціянства гуарані практыкавалі канібалізм у дачыненні да палонных, ператваралі захопленых жонак і дзяцей у канкубінаў і залежных рабоў.

Група Народаў Гуарані 
Курупі

Старажытныя рэлігійныя вераванні абапіраліся на шанаванне шматлікіх багоў і духаў. Гуарані верылі, што сусвет і першыя людзі былі створаны богам Тупам, які, аднак, пазней амаль не ўплываў на паўседзённае жыццё. Большую ролю адыгрывалі міфы і абрады шанавання бога рэк Мбоі Туі, бога лясоў і ўрадлівасці Курупі, бога матэ Ясі Ятэрэ, замагільнага бога Луісона, начнога духа-гарэзы Памбера, духа-людажэра Ао-Ао і інш. Ім прыносіліся ахвяры, у тым ліку чалавечыя. Шанаваліся некаторыя прыродныя аб’екты, у прыватнасці вадаспады Ігуасу. Арганізацыяй абрадаў займаліся шаманы. Імі маглі быць мужчыны і жанчыны, часам разнаполая пара. Іх майстэрства перадавалася па спадчыне. Шаманы маглі карыстацца паміж сабою патаемнай мовай. Памерлых хавалі ў керамічных урнах. Іспанцы таксама паведамлялі пра звычай паядання нябожчыкаў сярод чырыгуана.

Гуарані знакаміты прыкладным мастацтвам — керамічнай і драўлянай скульптурай, узорыстымі плеценымі вырабамі.

Фальклор захаваўся дзякуючы шматлікім запісам, што рабіліся з XVI ст., а таксама жывой традыцыі як індзейцаў, так і метысаў. Ён адлюстроўвае шматлікія міфалагічныя вобразы, казкі і легенды. Да кантактаў з еўрапейцамі ў якасці музычных інструментаў выкарыстоўваліся барабаны, бразготкі, рытмічныя палачкі. Дзякуючы дзейнасці езуітаў гуарані пазнаёміліся з царкоўнай традыцыяй музыкі барока. Пры місіях дзейнічалі хоры. Класічная харавая традыцыя папулярна і ў нашы дні.

Сучасныя групы гуарані

Большасць сучасных гуарані — гэта метысы. У Парагваі яны складаюць асноўную групу насельніцтва. Мова гуарані там з’яўляецца афіцыйнай.

Захаваўся шэраг індзейскіх супольнасцей. Нашчадкі балівійскіх чырыгуана — індзейцы і метысы ава. Блізкімі па мове да іх з’яўляюцца чанэ, хаця іх продкі калісьці размаўлялі на аравакскіх мовах. Яшчэ адзін народ, блізкі па мове да чырыгуана, — н'яндэрэта, або тапіэтэ. Вучоныя спрачаюцца пра іх паходжанне.

Усходняя плыня мб’я-гуарані насяляе Бразілію, Аргенціну і Парагвай. Нягледзячы на ціск сучаснай еўрапеізаванай культуры, а таксама праблемы, што ўзнікаюць з-за жыцця ў розных дзяржавах, яны захоўваюць супольную тоеснасць і многія рэлігійныя вераванні продкаў. Наадварот, калісьці адзіны народ ітацін гуарані у нашы дні фактычна складае дзве этнічныя супольнасці пай-тавітэра ў Парагваі і каюва ў Бразіліі. Племя ачэ — абарыгены Гран-Чака. Да другой паловы XX ст. яны захоўвалі ізаляцыю ад вонкавага свету.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Група Народаў Гуарані ГісторыяГрупа Народаў Гуарані Традыцыйная культураГрупа Народаў Гуарані Сучасныя групы гуараніГрупа Народаў Гуарані Гл. таксамаГрупа Народаў Гуарані ЛітаратураГрупа Народаў Гуарані СпасылкіГрупа Народаў ГуараніІндзейцыГуарані (мова)МетысыПарагвайПаўднёвая Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мастацкая літаратураЛінейны карабельА хто там ідзе?МіндоўгІсландская кронаСалідарныя з БеларуссюЗайменнікHromadske.TVМаскоўская вобласцьЮрась СвіркаЯн ТысевічМіхась ВасілёкНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ApraxiaАфарызмГаспадарчыя заняткі беларусаўДудуткіh8kpjПурпурны колерСеутаАстравецСельская гаспадарка БеларусіКасцёл Святога Сымона і Святой АленыВалерый Станіслававіч МянжынскіМайЮлія Анатолеўна АрцюхМільянер з трушчобЯнка БрыльПомнік Якубу Коласу (Мінск)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУМікола ГусоўскіСінтаксіс мовыНіна Іосіфаўна МацяшАдольф Гітлер УунонаБелы буселСпіс беларускіх імёнСлуцкі поясOnliner.byДзеепрыметнікПатрыятызмГабелен векуНавіяльДзікiwde3Хто смяецца апошнім (п’еса)ЛюбоўСцяг БеларусіЯзэп Нарцызавіч Драздовіч26 красавікаВісарыён Сцяпанавіч ГарбукСымон БудныЦягнікКарлес ПучдэмонКупалінка (песня)АповесцьБрэсцкая вобласцьЗлучнікБуякіМіхась БельскіДругая сусветная вайнаРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў28 красавікаКалізейМарк ШагалСтары замак (Гродна)ПаўлінкаБеларуская міфалогіяПалавы актPornhubГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Літаратурныя жанрыСымон-музыка🡆 More