Канфуцый

Канфу́цый, ці Кун-цзы (кіт.

Кун Фу-цзы) — кітайскі філосаф, культавая постаць кітайскай культуры, заснавальнік канфуцыянства.

Канфуцый
кіт.: 孔子
кіт.: 孔夫子
Канфуцый
Дата нараджэння каля 551 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 479 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Шулян Хэ[d]
Маці Ян Жэньзай[d]
Жонка Кігуан Шы[d]
Дзеці Конг Лі[d]
Род дзейнасці філосаф, настаўнік, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія, сацыяльная філасофія[d] і этыка
Школа/традыцыя заснавальнік канфуцыянства
Асноўныя інтарэсы сацыяльная філасофія,
этыка
Значныя ідэі канфуцыянства
Зведалі ўплыў многія ўсходнія філосафы,
Хрысціян фон Вольф,
Роберт Каммінгс Невілл
Вядомыя вучні Zilu[d], Zengzi[d], Yan Hui[d], Duanmu Ci[d], Zhuansun Shi[d], Zai Yu[d], Ran Qiu[d], Ran Yong[d], Q24835307?, Q24835393?, Q24834907?, Gongbo Liao[d], Gongye Chang[d], Q24835291?, Gongsun Long[d], Gongxi Ai[d], Q16903777?, Q24835331?, Q6853486?, Q24835065?, Công Tây Châm[d], Gongxi Chi[d], Q24835041?, Q24834934?, Ran Geng[d], Nangong Kuo[d], Q24835267?, Yuan Xian[d], Q24835319?, Q12603391?, Q24835981?, Q10916692?, Hou Chu[d], Q10923186?, Shang Qu[d], Q24835146?, Q24835327?, Bu Shang[d], Q16159585?, Fu Buqi[d], Q24835280?, Q11058327?, Q24835311?, Q11085100?, Q24834886?, Zeng Dian[d], You Ruo[d], Q24834895?, Q24835323?, Xu Fan[d], Q24835138?, Qidiao Kai[d], Q24835989?, Q24835985?, Tantai Mieming[d], Q24835261?, Di Hei[d], Q24835365?, Q24835057?, Q24835303?, Q24835295?, Q24835049?, Q24835045?, Q24835077?, Yan Yan[d], Q24835272?, Q16259876?, Q24835129?, Min Sun[d], Yan Wuyou[d], Q24835285?, Q24835276?, Nhan Khoái[d], Q24834921?, Q24835287?, Q24835085? і Gao Chai[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго павучанні, запісаныя слухачамі і паслядоўнікамі, склалі працу «Гутаркі і суджэнні» (论语, Лунь юйberu). На працягу многіх стагоддзяў кожны адукаваны кітаец павінен быў у дзяцінстве вывучыць на памяць гэтую кнігу і кіравацца ёю ў сваім жыцці. З II ст. да н.э. канфуцыянства стала дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай, а ён сам быў кананізаваны і абвешчаны настаўнікам 10 тысяч пакаленняў. Яго культ афіцыйна падтрымліваўся да кітайскай буржуазнай рэвалюцыіberu (1911).

Да перамогі легізму школа Канфуцыя была толькі адным са многіх кірункаў у інтэлектуальным жыцці Вайсковых Царстваў, у перыяд, вядомы пад назвай Сто школ. І толькі пасля падання Цынь адроджанае канфуцыянства дасягнула статусу дзяржаўнай ідэалогіі, якая захавалася да пачатку XX стагоддзя, толькі часова саступаючы месца будызму і даасізму. Гэта прывяло да ўзвялічвання фігуры Канфуцыя і ўлучэння яго ў рэлігійны пантэон.

Імёны

Радавое і асабістае імёны Канфуцыя былі адпаведна Кун Цю (кіт. 孔丘, піньінь Kǒng Qiū). Яго другое імя было Чжун-ні (кіт. 仲尼, піньінь Zhòngní). У кітайскай мове ён найчасцей вядомы як Кунцзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒng Zǐ, літаральна «Настаўнік Кун»).. Ён таксама вядомы пад пачцівым іменем Кун Фуцзы (кіт. 孔夫子, піньінь Kǒng Fūzǐ, літаральна «Вялікі Настаўнік Кун»). Лацінізаванае імя «Confucius» утворана ад «Кун Фуцзы» і было ўведзена ва ўжытак у 16 ст. езуіцкімі місіянерамі ў Кітаі, найбольш імаверна, Матэа Рычыberu.

У Лунь юй ён часта ўпамінаецца проста як «Настаўнік» (кіт. , піньінь ).

Жыццё

Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да н.э.. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.

Канфуцый заснаваў школу фiласофіі, у цэнтры яго вучэння знаxодзiцца парадак, дасягнуць якога можна, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). У 60-гадовым узросце Канфуцый вяртаецца дадому i сістэматызуе лiтаратурную крыніцу мiнулага — Шы цзін (Кнiгу Песень 詩經).

Вучэнне

Вучэнне Канфуцыя закранае рэлiгійны, фiласофскi i грамадска-палiтычны светапогляды, прычым у грамадскай i палiтычнай этыцы на пярэдні план выступаюць нормы паводзін. Чатыры фундаментальныя паняццi яго вучэння: гуманнасць (仁 Жэнь), справядлівасць (義 Йi), шанаванне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).

У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з'яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства. Яно разглядалася як вышэйшы закон узаемаадносін людзей у грамадстве і сям'і. Лічылася, што дасягнуць такога стану чалавек можа шляхам пастаяннага самаўдасканалення на аснове выканання завешчаных правіл этыкі: з павагай адносіцца да старэйшых па ўзросце і грамадскім становішчы, шанаваць бацькоў, быць адданымі радзіме, любіць людзей. Дзяржаўнае кіраванне таксама павінна грунтавацца на гуманных пачатках і клопаце пра людзей. Лепшым метадам кіравання людзьмі з'яўляецца не насілле, а прыклад і перакананне. Разам з тым Канфуцый лічыў, што кожны абавязаны строга выконваць прадпісанае яму і займаць сваё месца ў грамадскай іерархіі.

Пяць пастаянстваў справядлівага чалавека

  • Жэнь (仁) — «чалавечы пачатак», «любоў да людзей», «чалавекалюбства», «літасць», «гуманнасць». Гэта — чалавечы пачатак у чалавеку, які з'яўляецца адначасна яго абавязкам. Няможна сказаць, што ўяўляе сабою чалавек, не адказаўшы адначасна на пытанне пра тое, у чым складаецца яго маральнае пакліканне. Кажучы па-іншаму, чалавек ёсць то, што ён сам з сябе робіць. Як Лі вынікае з І, так І вынікае з Жэнь. Следаваць Жэнь значыць паводзіцца спагадай і любоўю да людзей. Гэта тое, што адрознівае чалавека ад жывёлы, то бок тое, што супрацьстаіць звярыным якасцям дзікасці, подласці і жорсткасці. Пазней знакам сталасці Жэнь стала Дрэва.
    Канфуцый 
    Дамы нашчадкаў Канфуцыя ў яго родным горадзе, Цюйфу.
  • І (义 [義]) — «праўда», «справядлівасць». Хоць прытрымліванне І з уласных інтарэсаў не з'яўляецца грахом, справядлівы чалавек прытрымліваееца І, бо гэта слушна. І заснавана на ўзаемнасці: так, справядліва шанаваць бацькоў у падзяку за тое, што яны цябе выгадавалі. Ураўнаважвае якасць Жэнь і паведамляе шляхетнаму чалавеку патрэбную цвёрдасць і строгасць. І супрацьстаіць эгаізму. «Шляхетны чалавек шукае І, а нізкі — выгады». Учыннасць І пасля была ўвязана з Металам.
  • Лі (礼 [禮]) — даслоўна «звычай», «абрад», «рытуал». Пэўнасць звычаям, выкананне абрадаў, прыкладам павага да бацькоў. У больш агульным сэнсе Лі — кожная дзейнасць, скіраваная на захаванне асноў грамадства. Знак — Агонь. Слова «рытуал» — ці не адзіны беларускі эквівалент адпаведнага кітайскага тэрміна», які можа быць перакладзены таксама як «правілы», «цырымоніі», «этыкет», «абрад» ці, дакладней, «звычай». У самым агульным выглядзе пад рытуалам разумеюцца пэўныя нормы і ўзоры па-грамадску годных паводзін. Яго можна вытлумачыць як свайго роду змазку сацыяльнага механізма.
  • Чжы (智) — цвярозы розум, развага, «мудрасць», разважлівасць — уменне пралічыць вынікі сваіх дзеянняў, паглядзець на іх з боку, у перспектыве. Ураўнаважвае якасць І, папярэджваючы ўпартасць. Чжы супрацьстаіць дурасці. Чжы ў канфуцыянстве асацыявалася з элементам Вады.
  • Сінь (信) — шчырасць, «добры намер», натуральнасць і сумленнасць. Сінь ураўнаважвае Лі, папярэджваючы крывадушнасць. Сінь адпавядае элемент Землі.

Маральныя абавязкі, паколькі яны матэрыялізуюцца ў рытуале, робяцца справай выхаванні, адукацыі, культуры. Гэтыя паняткі ў Канфуцыя не былі разведзены. Усе яны ўваходзяць ва ўтрыманне катэгорыі «вэнь» (спачатку гэта слова азначала чалавека з размаляваным тулавам, татуяванкай). «Вэнь» можна вытлумачыць як культурны сэнс чалавечага быцця, як выхаванасць. Гэта не другаснае штучнае ўтварэнне ў чалавеку і не яго першасны натуральны пласт, не кніжнасць і не природность, а іх арганічны сплаў.

Гл. таксама

Зноскі

  • Stanford Encyclopedia of PhilosophyStanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054 Праверана 2 студзеня 2017.
  • Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 31 ліпеня 2018.
  • а б Chin 2007, 2
  • Rainey 2010, 1
  • а б в Phan 2012, 170
  • Зноскі

    Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Канфуцый, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Канфуцый ІмёныКанфуцый ЖыццёКанфуцый ВучэннеКанфуцый Гл. таксамаКанфуцый ЗноскіКанфуцый ЛітаратураКанфуцыйКанфуцыянстваКітайская моваПіньінь

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КнігаўкаГрунвальдская бітваМагілёўСяброўстваМаксім ГарэцкіАндрэй ГорватІмануіл КантКвэньяКастусь ЦвіркаТом ТыкверМухамор чырвоныРэкі і каналы БеларусіВітаўтТворны склонЖураўліны крыкВалерый Мікалаевіч ГапееўПрымыканне (лінгвістыка)Людміла РублеўскаяБеларуская Народная РэспублікаБэзЧасціца (часціна мовы)Наследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШАСідрАляксей Сямёнавіч БурдзейныУладзімір Уладзіміравіч ПуцінВацлаў ЛастоўскіТэрмінФранцішак БагушэвічРыфмаПімен ПанчанкаЗапазычаныя словыСавецкая Сацыялістычная Рэспубліка БеларусіВермахтРымЯзэп Нарцызавіч ДраздовічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСяргей Іванавіч ГрахоўскіБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеБеларуская энцыклапедыяПсалтыр ДавідавыРуская літаратураПлошча Якуба КоласаБелсатПадзолістыя глебыНавум Якаўлевіч ГальпяровічНовая зямля (паэма)Станіславова (Пухавіцкі раён)Маладосць (часопіс)ДадаізмГомельская вобласцьФразеалагізмЭлітарная культураДыстрыбутыў LinuxВавёрка звычайнаяЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)ВейшнорыяВіртуальная машынаНаталля МелянюкЯгайлаПалац Незалежнасці (Мінск)Мікола МятліцкіЗямля пад белымі крыламіВіталь Уладзіміравіч КатавіцкіВіцебскДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Міхась ЗарэцкіКіраўнікі МінскаСтрававальная сістэма чалавекаЭлектралітДзева МарыяАповесць1947🡆 More