Грэчка Пасяўная: від раслін

Грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых.

Грэчка пасяўная
Грэчка Пасяўная: Назва, Батанічнае апісанне, Экалогія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fagopyrum esculentum Moench (1794)

Грэчка Пасяўная: Назва, Батанічнае апісанне, Экалогія
Сістэматыка
на Віківідах
Грэчка Пасяўная: Назва, Батанічнае апісанне, Экалогія
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502589
NCBI  3617
EOL  487699
GRIN  t:16528
IPNI  694526-1
TPL  kew-2807310

Назва

Грэчка пасяўная, грячыха, грачыха, грэча.

Батанічнае апісанне

Грэчка Пасяўная: Назва, Батанічнае апісанне, Экалогія 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна вышынёю 40—120 см. Сцябло прамое, пустое, рабрыстае, галінастае. Лісце сэрцападобна-трохвугольнае. Кветкі двухполыя, ружовыя, ружова-белыя, чырвоныя. Плод — трохгранны арэшак.

Экалогія

Патрабавальная да дрэнажавання, аднак добра расце нават на малаўрадлівых або кіслых глебах. Лішак угнаенняў, асабліва азотных, зніжае ўраджайнасць. Ва ўмовах Беларусі пры вырошчванні пасля збожжавых культур рэкамендаваныя дозы азотных угнаенняў не павінны перавышаць 30—45 кг/га (на лёгкіх глебах — 60 кг/га). Нягледзячы на здольнасць да хуткага росту і развіцця, грэчка слаба канкуруе з пустазельнай расліннасцю, таму ўсе прыёмы яе апрацоўкі павінны быць накіраваны на назапашванне і зберажэнне вільгаці і знішчэнне пустазелля. Але дарослыя расліны ўтвараюць зялёны полаг і эфектыўна зацяняюць глебу, таму прыдатны для барацьбы з пырнікам, чартапалохам, асотам, васільком) і іншым святлалюбным пустазеллем.

З’яўляецца раслінай кароткай вегетацыі (10 — 12 тыдняў). Аптымальныя кліматычныя ўмовы: прахалода і дастатковая вільготнасць. Тым не меней, грэчка адчувальна да неспрыяльных умоў надвор’я і хутка гіне пры тэмпературах ніжэй за 0 °C. Пасля палягання не вяртаецца ў вертыкальнае становішча. Высокія тэмпературы і сухое надвор’е падчас красавання могуць прывесці да абсыпання кветак і перашкодзіць выспяванню насення. Насенне можа захоўваць сваю ўсходжасць на працягу некалькіх гадоў, але для пасадкі лепш за ўсё выкарыстоўваць не старэйшае за 1 год.

Лепшыя папярэднікі: угнаеныя азімыя, зернебабовыя, абганяльныя і шматгадовыя травы. Карані грэчкі вылучаюць слабыя кіслоты, якія спрыяюць вызваленню з глебы фасфатаў, недаступных для іншых раслін, таму грэчка разглядаецца як адзіная вядомая прамежкавая культура, здольная мабілізаваць фосфар для атрымання ўраджаю наступных культур.

Гісторыя

Грэчка Пасяўная: Назва, Батанічнае апісанне, Экалогія 
«Зборшчыкі грэчкі» (Эміль Бернар, 1888 г.)

Радзімай культурных форм грэчкі з'яўляецца горны рэгіён, які ахоплівае Юньнань, захад Сычуані, і ўсходнія ўскраіны Тыбецкага плато. Згодна дадзеным генетыкі, яе даместыкацыя адбылася не пазней за 6 тысячагоддзе да н. э. Аднак археалагічныя знаходкі абпаленнага насення і рэштак пылку датуюцца не раней за 2 тысячагоддзе да н. э. Японскія археолагі сцвярджаюць, што носьбіты культуры Дзёмон вырошчвалі грэчку ўжо ў 6 600 г. да н. э.

У мінулым існавала думка, быццам бы грэчка стала вядома ў Еўропе толькі ў познім сярэднявеччы. Але пазнейшыя даследаванні пылку ў пластах торфу паказваюць, што яе вырошчваннем тут займаліся не пазней за 3 тысячагоддзе да н. э.. Хаця і ў невялікай колькасці, насенне грэчкі было знойдзена ў пластах XIXII стст. пры раскопках у Гродна і Браславе.

Найбуйнейшымі сучаснымі вытворцамі і экспарцёрамі грэчневых круп у свеце з'яўляюцца Расія, Кітай і ЗША. У 2015 г. грэчка ў Рэспубліцы Беларусь апрацоўвалася на плошчы 12,3 тыс. га, ураджайнасць збожжа склала 9,1 ц/га.

Значэнне і выкарыстанне

Грэчка Пасяўная: Назва, Батанічнае апісанне, Экалогія 
Грэчка і прадукты з яе.

Каштоўная крупяная культура. Добры меданос і сідэрат. Салома і адыходы крупяной вытворчасці ідуць на корм жывёле.

Зноскі

Літаратура

  • Яфрэмава Т. Грэчка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі

  • Гречиха посевная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Tags:

Грэчка Пасяўная НазваГрэчка Пасяўная Батанічнае апісаннеГрэчка Пасяўная ЭкалогіяГрэчка Пасяўная ГісторыяГрэчка Пасяўная Значэнне і выкарыстаннеГрэчка Пасяўная ЛітаратураГрэчка Пасяўная СпасылкіГрэчка Пасяўная

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зыслаў востраўІгар Хведаравіч СідарукВіктар МарціновічЯнка КупалаЗмітрок Змітравіч МарозаўЦацкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічГісторыя БеларусіБеларуская Народная РэспублікаШвагерХроніка БыхаўцаАрганізацыя Аб’яднаных НацыйЯўхім Фёдаравіч КарскіКвэньяСтарабеларуская моваКацярына Ігараўна ГумянюкЛатвіяНаваполацкРэпрадуктыўная сістэма чалавекаВітаўтПавел Валер’евіч ДураўЯдвігін Ш.Белы легіёнПрафесійны саюзАмерыкаПрыгажосцьКамедулыХасэ Фернандэс дэ Вілья-АбрыльСінтаксіс мовыАрхітэктура БеларусіФранцішак БагушэвічСімвалКамсамольская вуліца (Віцебск)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічРэферэндум у Беларусі (1995)ПатрыятызмАрына Сяргееўна СабаленкаВермахтПімен ПанчанкаАляксей ДудараўБеларуская моваМасленіцаКамянецкая вежаШляхам жыцця (зборнік)Андрэй МакаёнакМайMacOSАлег Уладзіміравіч СалтукМіжнародны стандартны кніжны нумарВолаваІван ШамякінГрэцыя3 маяСезон 2022/2023 «Гродна-93-ГрДУ»Аляксандр Міхайлавіч ЛасякінПлошча Перамогі (Мінск)M8L8THАдам ГлобусМы, беларусыСібМарыя АнтуанетаАдольф ГітлерКанфлікт у Судане (з 2023)Вянок (зборнік)КупаллеБеларуская дзіцячая літаратураЯнка ЖурбаСтарыя ВасілішкіФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіІнтымная лірыкаАповесць мінулых часоўКанстытуцыя 3 мая 1791 года🡆 More