Васілёк

Васілёк, або валошка (Centaurea) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Васілёк
Васілёк
Васілёк сіні (Centaurea cyanus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurea

Васілёк
Сістэматыка
на Віківідах
Васілёк
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36950
NCBI  41503
EOL  59386
GRIN  g:2232
IPNI  330045-2

Паходжанне назвы

Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Па іншай версіі, гэтая назва, якая было ў карыстанні яшчэ пры Гіпакраце, ўтворана ад грэч. κεντέω — калоць і ταῦρος — бык і азначае «які коле быкоў».

Паколькі з пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 года, не лічацца сапраўды апублікаванымі, Ліней фармальна з’яўляецца аўтарам гэтай назвы і навуковая назва роду запісваецца як Centaurea L..

Апісанне

Сцяблы прамастойныя, прыўзнятыя або ляжачыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыста-рассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя. Кошыкі мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі ва канцах парасткаў. Абгортка кветкавых кошыкаў (важная сістэматычная прыкмета) ад шарападобнай да кароткацыліндрычнай, з шматлініх чарапіцападобна размешчаных лісцікаў, на канцы якіх калючкі ці прыдаткі. Ложа кошыкаў са шчацінкамі. Плод — часцей апушаная, з чубком сямянка.

Арэал і біялогія

Вядома сотні відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі (1 від).

Большасць відаў гэтага роду мае паўднёва-еўрапейскае паходжанне, сустракаецца амаль усюды ў Еўропе сярод пасеваў, асабліва ў жыце. У Беларусі 11 відаў: васілёк сіні (Centaurea cyanus), Centaurea depressa, васілёк раскідзісты (Centaurea diffusa), васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), васілёк лугавы (Centaurea jacea), Centaurea pannonica, васілёк фрыгійскі (Centaurea phrygia), Centaurea pseudomaculosa, васілёк рэйнскі (Centaurea rhenana), васілёк шурпаты (Centaurea scabiosa), васілёк сонечны (Centaurea solstitialis). Растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог. Цвітуць у чэрвені-верасні.

Значэнне і ўжыванне

Васількі з’яўляюцца меданосамі, а таксама часта выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны.

У медыцыне выкарыстоўваецца васілёк сіні (Centaurea cyanus), яго кветкі валодаюць мачагонным дзеяннем, прымяняюцца пры ацёках, звязаных з хваробамі нырак.

Васількі выкарыстоўваюцца ў касметыцы.

Класіфікацыя

Васілёк 
Васілёк сонечны (Centaurea solstitialis)

Налічваецца 350—500 відаў васілька. Некаторыя з іх:

Сімволіка

З 1968 года васілёк сіні з’яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Васілёк. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь / А. И. Киселевский. — Минск: Наука и техника, 1967. — 159 с.
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  • Черепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И. Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2200 экз.

Спасылкі

Tags:

Васілёк Паходжанне назвыВасілёк АпісаннеВасілёк Арэал і біялогіяВасілёк Значэнне і ўжываннеВасілёк КласіфікацыяВасілёк СімволікаВасілёк ГалерэяВасілёк ЛітаратураВасілёк СпасылкіВасілёкАстравыяРасліныРод (біялогія)Трава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

PornhubСяргей Іванавіч ГрахоўскіСвятлоСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічДзеяслоўАленаВерасКунілінгусЛічэбнікЧарнобыльская катастрофаБеларускія народныя танцыПомнік літары «Ў»Новы замак (Гродна)Справа «Армія з народам»РэчыцаВасіль БыкаўМіхась БельскіMuhriaВасіль ЦяпінскіРаскіданае гняздо (п’еса)Тры чарапахі (песня)ПалесцінцыПеракладМоўны пурызмВасіль ЗуёнакУярКанавалавэ (Канатопскі раён)Сінтаксіс мовыБурыкыНасельніцтва БеларусіХто смяецца апошнім (п’еса)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіКіслародАляксандр Мікалаевіч КосінецУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ПаўлінкаФерментыСялянская рэформа ў Расійскай імперыіПубліцыстычны стыльРыфмаGoogleМінійВікісховішчаГісторыя БеларусіЯкуб КоласІсландская кронаЯпонская моваАрлоўская вобласцьПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Сельская гаспадарка БеларусіІгар Пятровіч ТурАдраджэннеЭль-НіньёViva BraslavКолеры нацыіБагачКарлес ПучдэмонДагаворПаца-ВацаЗабіць прэзідэнтаАвантуры Пранціша ВырвічаМонктанскі ўніверсітэтРагвалодБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМарыя Магдалена РадзівілКобрынРудабелка2024Міхась БашлакоўКанюшынаРэпартажЛісты з-пад шыбеніцыПастава на каленяхАлесь БадакАнатоль Вярцінскі🡆 More