Кветка

Кве́тка (мн.

кве́ткі, лац.: flos -oris, грэч. ἄνθος -ου) — орган насеннага размнажэння кветкавых (пакрытанасенных) раслін.

Кветка
Постэр з дванаццаццю відамі кветак і суквеццяў розных сямействаў

Кветка ўяўляе сабой відазменены, скарочаны і абмежаваны ў росце спораносны парастак, прыстасаваны для ўтварэння спор, гамет і палавога працэса, які завяршаецца ўтварэннем плода з насеннем. Выключная роля кветкі як асаблівай марфалагічнай структуры звязаная з тым, што ў ёй цалкам сумешчаныя ўсе працэсы бясполага і палавога размнажэння. У двухполай кветцы праходзяць мікра- і мегаспорагенез, мікра -і мегагаметагенез, апыленне, апладненне, развіццё зародка, утварэнне плода.

Кветка
Схема будовы кветкі

Цэнтральнай часткай кветкі з’яўляецца кветаложа. Гэта вось кветкі, якая з’яўляецца прадаўжэннем кветаножкі. Кветкай сканчаюцца галоўныя або бакавыя сцёблы, а бязліставая частка сцябла пад кветкай называецца кветаножкай. У сядзячых кветак кветаножка скарочаная ці зусім адсутнічае. Форма кветаложа можа быць рознай, падобна да таго, як на сцябле размяшчаюцца лісты, так на кветаложы ў пэўным парадку размяшчаюцца ўсе часткі кветкі: калякветнік, тычынкі і песцікі. Чашалісцікі ўтвараюць падвяночкі, пялёсткі фарміруюць вяночак.

Калякветнік — гэта частка кветкі, якая выконвае розныя, але не асноўныя, функцыі. Ён прываблівае насякомых-апыляльнікаў, ахоўвае тычынкі і песцікі ад нізкіх і высокіх температур, ад механічных пашкоджанняў і шкоднікаў. У некаторых раслін калякветніка няма. Калякветнік можа быць двайным і простым. Двайны калякветнік складаецца з чашачкі і вяночка. Чашачка звычайна ўтворана зялёнымі чашалісцікамі. Вяночак складаецца з пялёсткаў, якія могуць мець розную афарбоўку. Просты калякветнік адрозніваецца ад двайнога тым, што яго лісцікі аднолькава афарбаваны. Чашалісцікі і пялёсткі, а таксама лісцікі простага калякветніка могуць быць свабоднымі або ў рознай ступені зрослымі.

Тычынка складаецца з тычынкавай ніці і пыльніка. Форма і памеры тычынкавай ніці і пыльніка ў розных раслін розныя. Пыльнік мае шматслойную сценку і складаную будову. Ён складаецца з дзвюх палавінак, у кожнай з якіх знаходзіцца па дзве пылковыя камеры. У пылковых камерах утвараюцца пылковыя зярняты. Пылок кветкавых раслін мае розныя памеры, форму і будову. Самы дробны пылок у фікусаў, самы буйны — у гарбуза, агурка, мальвы. Пылковыя зярняты маюць дзве абалонкі — тонкую, унутраную, і трывалую, вонкавую. У вонкавай абалонцы ёсць больш тонкія ўчасткі — поры. Кожнае пылковае зерне ўтрымлівае альбо дзве клеткі — вегетатыўную і генератыўную, альбо тры — вегетатыўную і дзве мужчынскія палавыя клеткі — сперміі. Сперміі ўтвараюцца пры дзяленні генератыўнай клеткі. Колькасць тычынак у розных кветках розная. У казяльцу, суніц, маку іх многа. У радыскі ў кветцы ўсяго 6 тычынак, у лубіну — 10, у большасці злакаў — 3, у многіх асокаў — 2, у некаторых архідэй — 1.

Песцік складаецца з завязі, рыльца і слупка. Самая важная і абавязковая частка песціка — завязь. У завязі знаходзяцца семязачаткі. У кожным семязачатку ў працэсе развіцця фарміруецца зародкавы мяшок. У кожным зародкавым мяшку развіваецца па адной жаночай палавой клетцы — яйцаклетцы і некалькі дапаможных клетак. Абавязковай часткай песціка з’яўляецца рыльца, на якое асядае пылок. Слупок паднімае рыльца над завяззю, што робіць больш простым пападанне на яго пылку. Слупок — гэта неабавязковая частка песціка. Напрыклад, у маку слупок адсутнічае, таму яго рыльца сядзячае. З усяго песціка або толькі з завязі ўтвараюцца плады, а з семязачаткаў — насенне. Колькасць песцікаў і іх будова ў розных раслін розныя. Многа песцікаў у малін, суніц. Адзін песцік у гароху, вішні, агурка.

У поўнай кветцы існуюць усе названыя часткі. Ніжнія яе долі ўтвараюць калякветнік, які часта складаецца з падвяночка і вяночка, вышэй размешчаны тычынкі і маждэр. Парастак, на якім размешчана кветка або суквецце, часта называюць кветканосам. Лісток, з-за пазухі якога выходзіць кветка, называюць крыючым у адносінах да дадзенай кветкі. У раслін на кветаножках ёсць невялікія лісточкі — прыкветкі. Часам прыкветкі называюць як крыючы ліст, а лісточкі на кветаножках — прыкветнічымі, як у браткаў.

Кветкі, у якіх ёсць і тычынкі, і песцікі, называюцца двухполымі. У кабачка, агурка, вярбы кветкі раздзельнаполыя. У гэтых раслін адны кветкі ўтрымліваюць толькі тычынкі, такія кветкі называюць тычынкавымі, або мужчынскімі. Песцікавыя, або жаночыя, кветкі маюць толькі песцікі. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі ў кукурузы, гарбуза знаходзяцца на адной расліне. Такія расліны называюцца аднадомнымі. Калі тычынкавыя і песцікавыя кветкі развіваюцца на розных раслінах, расліны называюцца двухдомнымі (таполя, вярба).

Форма кветак разнастайная. Адрозніваюць кветкі правільныя і няправільныя. Праз правільныя кветкі можна правесці некалькі плоскасцей сіметрыі (тамат, ружа, цюльпан). Праз няправільныя — толькі адну (гарох, чабор, гладыёлус).

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Грэчаская моваКветкавыяЛацінская моваРасліны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Ільіч ЛенінАленіГалоўная старонкаЛос-АнджэлесВіктар Міхайлавіч АнішчыкIva SativaФінгерынгЗубр еўрапейскіБеларусізацыя1908ЧалавекАлтыніўкаНясвіжскі палацава-паркавы комплексМарыя Аляксандраўна КісялёваЛюдміла Пятроўна ВоранаваІван ЧыгрынаўЗнакі прыпынкуХатынская аповесцьСлуцкі поясДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Міжнародны стандартны кніжны нумарРаскіданае гняздо (п’еса)Уладзімір СпірыдовічТэлебачаннеСлавакіяВольха шэраяВітаўтЗычныяУладзімір Мікалаевіч КарватВожык (часопіс)Звонкі велярны выбухны зычныСпакойнага шчасця не зычу нікомуБеларускі фальклорЯнка КупалаVPNОрдэн БазыльянЯпоніяСімвалы БеларусіСанетДжозеф Рэдзьярд КіплінгЯкуб КоласМінскі лістокМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)РадзімаСтарабеларуская моваФілалагічны факультэт БДУПеракладчыкТалсаБрусніцыІгар Міхайлавіч РынкевічІван ШамякінКупаллеІван Іванавіч НасовічСяргей Міхайлавіч СівецМазырБелавежская пушчаСымон-музыкаБлогАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЛізавета IIЛеанід Дранько-МайсюкAllMovieБелы буселКарэн БасАнглійская моваМізуменапс бурыАрабыMediaWikiБрэстМіхась ЗарэцкіФізікКіеўская РусьПубліцыстыкаВалерый Мікалаевіч ГапееўПраспект Незалежнасці (Мінск)Гарадзенская ратуша🡆 More