Корань Расліны

Корань — восевы вегетатыўны орган вышэйшых раслін, які мае радыяльную сіметрыю, здольны неабмежавана нарастаць у даўжыню і валодае станоўчым геатрапізмам.

Корань ажыццяўляе замацаванне расліны ў глебе і забяспечвае паглынанне і правядзенне вады з растворанымі мінеральнымі рэчывамі да сцябла і лісця. На корані няма лісця, у клетках кораня няма хларапластаў.

Корань Расліны
Корань Расліны

Функцыі кораня

Корань выконвае некалькі найважнейшых функцый:

  • утрымлівае расліну ў глебе;
  • усмоктвае з глебы ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы, неабходныя для жыцця расліны;
  • у корані ўтвараюцца многія арганічныя рэчывы, неабходныя расліне для нармальнага росту і развіцця;
  • выдзяляе ў навакольнае асяроддзе розныя рэчывы;
  • у каранях могуць адкладвацца запасныя пажыўныя рэчывы.

Каранёвая сістэма

Корань здольны пранікаць у глебу на розную глыбіню. Напрыклад, карані кукурузы дасягаюць глыбіні 1,5—2 м, а некаторых дрэў — 15—20 м. Пры прарастанні семені першым ідзе ў рост зародкавы карэньчык. Ён дае пачатак галоўнаму кораню. Галоўны корань расце вертыкальна ўніз па напрамку сілы цяжару. Умоўная мяжа паміж галоўным коранем і сцяблом называецца каранёвай шыйкай. Карані, якія ўзнікаюць на сцёблах, лістах, цыбулінах, клубнях, карэнішчах, называюцца прыдаткавымі. Прыдаткавыя карані развіваюцца ў бульбы, цыбулі, цюльпана, тамата, кукурузы, пшаніцы і інш. Галоўны і прыдаткавы карані могуць галінавацца. Пры гэтым на іх утвараюцца бакавыя карані. Сукупнасць усіх каранёў расліны складае яго каранёвую сістэму. У залежнасці ад тыпу каранёў, якія ўваходзяць у яе, адрозніваюць каранёвыя сістэмы стрыжнёвага і валасніковістага тыпу.

У выпадку, калі галоўны корань малаважна выяўлены, а прыдаткавыя карані выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца валасніковістай. Калі галоўны корань выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца стрыжнёвай.

Стрыжнёвая каранёвая сістэма ўтворана галоўным, бакавымі і прыдаткавымі каранямі. Галоўны корань добра выдзяляецца сярод іншых каранёў. Такая каранёвая сістэма характэрна для дзьмухаўца, фасолі, сланечніку і інш.

Валасніковістая каранёвая сістэма складаецца ў асноўным з прыдаткавых і бакавых каранёў. Галоўны корань або хутка адмірае, або не адрозніваецца па памерах ад прыдаткавых каранёў. Такі тып каранёвай сістэмы характэрны для пшаніцы, кукурузы, бульбы, трыпутніку, казяльцу і інш. Валасніковістая каранёвая сістэма характэрна таксама для ўсіх раслін, якія ўзніклі ў выніку вегетатыўнага размнажэння. Некаторыя расліны адкладаюць у корані запасныя пажыўныя рэчывы, такія ўтварэнні завуць карняплодамі.

Будова кораня

Корань — гэта вегетатыўны орган расліны, які можа працяглы час расці ў даўжыню. Дзякуючы гэтаму ён здольны асвойваць новыя слаі глебы. Корань расце верхавінай. Менавіта там знаходзяцца клеткі верхавінкавай утваральнай тканкі, дзяленне якіх забяспечвае рост кораня.

Розныя яго ўчасткі адрозніваюцца формай і памерамі. Звонку корань пакрыты спецыяльнай покрыўнай тканкай — рызадэрмай. На самым кончыку карэньчыка знаходзіцца каранёвы чахольчык. Клеткі каранёвага чахольчыка пакрываюць верхавінкавую ўтваральную тканку кораня і ахоўваюць яе ад пашкоджання часцінкамі глебы.

Каранёвы чахольчык утвораны жывымі парэнхімнымі клеткамі. Яны недаўгавечныя і па меры росту кораня і ўкаранення ў глебу паступова злушчваюцца і аслізняюцца. На змену ім з верхавінкавай утваральнай тканкі ўвесь час фарміруюцца новыя клеткі. Слізь, якая ўтвараецца пры разбурэнні клетак каранёвага чахольчыка, ахоўвае кончык кораня ад высыхання і склейвае часцінкі глебы. Пры гэтым утвараецца своеасаблівы канал, па якім расце корань.

Корань Расліны 
Верхавінка карэньчыка, які расце

Пад каранёвым чахольчыкам размешчана зона дзялення. Яе аснову складае ўтваральная тканка кораня — група дробных жывых клетак, якія актыўна дзеляцца. Клеткі, якія ўтвараюцца ў выніку дзяленняў, забяспечваюць рост кораня. У зоне дзялення ўтвараюцца таксама новыя клеткі каранёвага чахольчыка. Працягласць зоны дзялення — каля 1 мм.

Калі зона дзялення пашкоджана, то рост кораня ў даўжыню спыняецца і ўтвараецца вялікая колькасць бакавых каранёў. Гэта ўласцівасць шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для штучнага фарміравання каранёвай сістэмы расліны. Пры перасадцы маладых сеянцаў у іх напалавіну пакарочваюць (прышчыпваюць) галоўны корань. Гэта стымулюе фарміраванне вялікай колькасці бакавых і прыдаткавых каранёў і ўтварэнне моцнай каранёвай сістэмы. Пасля прышчыпвання кораня маладыя расліны рассаджваюць на пэўнай адлегласці адна ад адной. Такі прыём называюць пікіроўкай.

За зонай дзялення знаходзіцца зона расцягвання і дыферэнцыроўкі. Тут дзяленне клетак спыняецца. У гэтай зоне клеткі растуць за кошт таго, што моцна выцягваюцца. Працягласць зоны расцягвання — некалькі міліметраў.

За зонай расцягвання размешчана зона ўсмоктвання. У гэтай зоне частка клетак рызадэрмы ўтварае бакавыя вырасты, якія называюцца каранёвымі валаскамі. Праз іх у корань паступае вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Каранёвыя валаскі развіваюцца хутка, але праз 2-3 тыдні адміраюць. Новыя каранёвыя валаскі ўзнікаюць бліжэй да кончыка кораня.

Вада з мінеральнымі рэчывамі дастаўляецца да сцябла праз зону правядзення. Яна размешчана следам за зонай усмоктвання. У зоне правядзення таксама адбываецца закладванне бакавых каранёў.

Пад рызадэрмай размяшчаецца даволі масіўная кара кораня. Яна ўтворана парэнхімнай тканкай. Па клетках кары вада і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы перамяшчаюцца ў гарызантальным напрамку ад каранёвых валаскоў у цэнтр кораня.

Корань Расліны 
Попярочнае сячэнне кораня ячменю

У цэнтры кораня размяшчаецца цэнтральны цыліндр. У яго ўваходзяць участкі ксілемы і флаэмы, якія чаргуюцца і акружаны парэнхімнымі клеткамі. Па сасудах ксілемы з кораня ўверх перамяшчаецца вада з растворанымі ў ёй рэчывамі. Па флаэме ў корань паступаюць рэчывы, утвораныя ў працэсе фотасінтэзу ў лістах і зялёным сцябле. Гэтыя рэчывы забяспечваюць рост кораня і адкладваюцца ў ім як запасныя.

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9.

Спасылкі

Tags:

Корань Расліны Функцыі кораняКорань Расліны Каранёвая сістэмаКорань Расліны Будова кораняКорань Расліны ЛітаратураКорань Расліны СпасылкіКорань РасліныВегетатыўны органВышэйшыя расліныРаслінаСцябло

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паводка на Урале (2024)Паўстанцкі рух у ЛітвеМірскі замакУсебеларускі народны сходГроднаМікалай Пракопавіч МіхалапКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяMetro-Goldwyn-MayerБэзБарокаАндрэй МакаёнакPornhubБарыс РагуляАпуліяДзікае паляванне караля Стаха (опера)Ларыса ГеніюшПётр Міронавіч МашэраўТэпінгПраспект Жукава (Мінск)Стыль (мова)ФалафельIva SativaБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПрыслоўеВольга Іванаўна ЧупрысКалядыВасіль БыкаўМіхась ЛынькоўДыфтэрыяІнстытут беларускай культурыКамень МіцкевічаМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)Беларусы ў Афганскай вайнеСвая моваКарлтан-ПлейсАгат — электрамеханічны заводЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяУкраінаІван НавуменкаЧарнобыльская катастрофаТраецкае прадмесцеМааізмПастаянная запамінальная прыладаСунКандрат КрапіваЗалужжа (Пухавіцкі раён)Тамара Дзмітрыеўна ВіннікаваАлесь БадакУладзіслаў ГалубокАлег Віктаравіч НавіцкіГерб ВіцебскаСінільная кіслатаАльбуцьИСаюз пісьменнікаў СССРРасстралянае адраджэннеЗакаханасцьБульбаПраспект Пераможцаў (Мінск)Ян ЧыквінСтолінскі раёнЭлектронны чытальнікКанадаОрдэн ПагоніУ пошуках ДорыМікола ШабовічМячэць Султана КабусаНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаМахатма ГандзіАхова птушак Бацькаўшчыны2024НавагрудакЭякуляцыяЭлектронікаАлесь ДударЧарнобыль🡆 More