Сусьветныя Навыкі

«Сусьветныя навыкі» — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя Нідэрляндаў, заснаваная ў 1950 годзе ў Гішпаніі ў якасьці Міжнароднай арганізацыі прафэсійна-тэхнічнай адукацыі (МАПТА) для рэгулярнага правядзеньня міжнароднага спаборніцтва ў галіне прафэсійных навыкаў.

«Сусьветныя навыкі»
анг. WorldSkills
Сусьветныя Навыкі
Сьцяг
Абрэвіятура «СН»
Дэвіз Удасканаленьне нашага сьвету сілай навыкаў
Дата ўтварэньня 1950 (74 гады таму)
Тып асацыяцыя
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта узьняцьцё вядомасьці і прызнаньня ўмелых людзей
Штаб-кватэра Імпэратарскі канал, д. 241
Месцазнаходжаньне Амстэрдам
Каардынаты 52°22′19″ пн. ш. 4°53′7″ у. д. / 52.37194° пн. ш. 4.88528° у. д. / 52.37194; 4.88528 4°53′7″ у. д. / 52.37194° пн. ш. 4.88528° у. д. / 52.37194; 4.88528
Дзейнічае ў рэгіёнах Нідэрлянды
Сяброўства 84 краіны (2024 год)
Афіцыйныя мовы ангельская
Старшыня Крыс Хамфрыс
Скарбнік Аляксандар Эрдман
Генэральны дырэктар Давыд Хоўі
Асноўныя асобы Майкл Фунь, Стэфан Прашль
Кіроўны орган Управа
Бюджэт 6,241 млн эўра (2022 год)
Колькасьць супрацоўнікаў 22 (2024 год)
Колькасьць валянтэраў 8 (2024 год)
Сайт worldskills.org
Колішняя назва Міжнародная арганізацыя прафэсійна-тэхнічнай адукацыі (да 2000 году)

На 2024 год налічвала 87 арганізацыяў-удзельніцаў, ад 84-х краінаў з 2/3 сусьветнага насельніцтва.

Кіраваньне

  • Агульны сход. Склікалася кожныя 2 гады на чале са старшынёй. Складалася са службовых і тэхнічных прадстаўнікоў ад кожнай арганізацыі-сяброўкі з кожнай краіны. Абірала Ўправу кіраўнікоў, у тым ліку старшыню і скарбніка. Вызначала гаспадароў наступных спаборніцтваў. Ухваляла грашовыя справаздачы пасьля аўдыту. Прымала новых сябраў і зацьвярджала вынікі спаборніцтваў. Зацьвярджала бюджэт і штогадовыя сяброўскі ўнёскі. Зьмяняла Сталы распарадак, Правілы спаборніцтваў і Звод этычных паводзінаў. Улучала 2 пастаянныя камітэты: 1) стратэгіі (са службовых прадстаўнікоў), 2) спаборніцтваў (з тэхнічных прадстаўнікоў).
  • Управа кіраўнікоў. Складалася з 8 сябраў, абраных на 4 гады, у тым ліку ўлучала старшыню і скарбніка, 2-х кіраўнікоў Камітэту спаборніцтваў і 4-х кіраўнікоў Камітэту стратэгіі. Палову складу абіралі кожныя 2 гады. Склікалася 4 разы на год. Зацьвярджала генэральнага дырэктара і гадавую справаздачу. Прызначала аўдытара і ўхваляла ўзнагароды.
  • Сакратарыят. Яго ўзначальваў генэральны дырэктар, які выконваў плян дзеяньняў пад наглядам Управы.

Правілы спаборніцтва

«Сусьветныя навыкі» падзялялі спаборніцтвы паводле 6 галінаў занятасьці: будаўніцтва, творчае мастацтва і мода, інфармацыйныя тэхналёгіі і сувязь, вытворчасьць і інжынэрная справа, грамадзкія і асабістыя паслугі, перавозкі і дастаўка. Паводле пункту 3.7 Правілаў спаборніцтва першае спаборніцтва пры ўвядзеньні навыка мела ўлучаць прынамсі прадстаўнікоў ад 6 удзельнікаў арганізацыі пры папярэднім уліку на яго. У 2-і раз спаборніцтва ў такім новым навыку мела налічваць прынамсі 9 удзельнікаў, а ў 3-і і наступныя разы — 14. Згодна з пунктам 6.1 Правілаў налічвалася 8 дружынных відаў спаборніцтва. Сярод іх, у Выкліку вытворчасьці дружына магла налічваць 3 чалавекі. Іншыя 7 спаборніцтваў прадугледжвалі ўдзел 2-х чалавек ад дружыны: мэхатроніка, рухомая робататэхніка, краявідная архітэктура, бэтанаваньне, кампутарная бясьпека, чацьверты прамысловы пераварот і інтэграцыя рабатызаваных сыстэмаў. Большасьць спаборніцтваў у навыках прадугледжвала ўзроставае абмежаваньне да 22-х гадоў для ўдзельнікаў. Выняткамі служылі: трохвымерны друк, абслугоўваньне летака, мадэляваньне будынка, воблачныя вылічэньні, кампутарная бясьпека, прамысловы дызайн, чацьверты прамысловы пераварот, структураваная кабэльная сыстэма, мэхатроніка, Выклік вытворчасьці, оптаэлектроніка, інтэграцыя рабатызаваных сыстэмаў і водаачыстка.

Сусьветныя Навыкі 
Абліцоўка кафляй на спаборніцтве ў Абу Дабі 2017 году

На 2024 год налічвалася 63 навыкі, у якіх ладзілі спаборніцтва. Разьбіўка паводле галіны занятасьці выглядала наступным чынам:

  • будаўніцтва (15) — архітэктурнае мулярства, муроўка, сталярства, цясьлярства, бэтанаваньне, будаўнічая мэталаапрацоўка, мадэляваньне будынка, электрамантаж, сталярнае злучэньне, краявідная архітэктура, малярства, тынкаваньне і мацаваньне гіпсакардону, вадаправод і ацяпленьне, ахаладжэньне і кандыцыяваньне паветра, абліцоўка (кафляваньне) сьцяны і падлогі;
  • творчае мастацтва і мода (6) — 3-вымернае лічбавае гульнявое мастацтва, мода, флярыстыка, графічны дызайн, ювэлірная справа і наглядная таварнасьць;
  • інфармацыйныя тэхналёгіі і сувязь (7) — воблачныя вылічэньні, кампутарная бясьпека, кіраваньне кампутарнай сеткай, апраграмаваньне для занятасьці, распрацоўка мабільнага дастасунка, друк і распрацоўка вэб-бачыны;
  • вытворчасьць і інжынэрная справа (20) — 3-вымерны друк, аўтаномная рухомая робататэхніка, хімічна-лябараторная тэхналёгія, фрэзэраваньне зь лічбавым праграмным кіраваньнем (ЛПК), тачэньне з ЛПК, электроніка, аўтаматызацыя вытворчасьці, прамысловы дызайн, чацьверты прамысловы пераварот, прамысловая мэханіка, структураваная кабэльная сыстэма, Выклік вытворчасьці, машынабудаўнічае аўтаматызаванае праектаваньне, мэхатроніка, оптаэлектроніка, прататыпаваньне, аднаўляльная энэргія, інтэграцыя рабатызаваных сыстэмаў, водаачыстка і зварка;
  • грамадзкія і асабістыя паслугі (8) — выпяканьне, касмэталёгія, кулінарыя, цырульніцтва, ахова здароўя, гасьцінічны прыём, кандытарская справа і грамадзкае харчаваньне;
  • перавозкі і дастаўка (7) — абслугоўваньне летака, рамонт аўтакузава, абслугоўваньне самахода, фарбаваньне самахода, абслугоўваньне цяжкавіка, транспартная экспэдыцыя і абслугоўваньне цягніка.

Краіны-ўдзельніцы

Сусьветныя Навыкі 
Спаборніцтва «Сусьветных навыкаў» у аўтаматызацыі вытворчасьці 2017 году ў Абу Дабі (ААЭ)

На 2024 год «Сусьветныя навыкі» налічвалі 84 краіны-удзельніцы:

Мінуўшчына

Сусьветныя Навыкі 
Міжнароднае прафэсійнае спаборніцтва 1961 году ў Дуйсбургу (Заходняя Нямеччына)

У 1950 годзе ў Мадрыдзе (Гішпанія) прайшло першае Міжнароднае спаборніцтва прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, якое зладзіў Франсіска Альбэрт Відаль з удзелам прадстаўнікоў моладзі Гішпаніі і Партугаліі. У 1953 годзе да міжнароднага спаборніцтва ў Гішпаніі далучыліся маладзёны з Францыі, Вялікабрытаніі, Заходняй Нямеччыны, Швайцарыі і Марока. У чэрвені 1954 году склікалі першую арганізацыйную раду, якая пераўтварылася ў Міжнародную арганізацыю прафэсійна-тэхнічнай адукацыі (МАПТА).

У 1958 годзе ўпершыню зладзілі спаборніцтва ў Брусэлі (Бэльгія) за межамі Гішпаніі. За 1960-я гады правялі спаборніцтвы ў Нямеччыне (Дуйсбург, 1961), Ірляндыі (Дублін, 1963), Вялікабрытаніі (Глазга, 1965), Нідэрляндах (Утрэхт, 1966) і Швайцарыі (Бэрн, 1968). У 1970 годзе міжнароднае спаборніцтва адбылося ўпершыню ў Токіё (Японія) па-за Эўропай. 25 верасьня 1975 году зацьвердзілі першы Статут МАПТА. У наступныя гады спаборніцтва прынялі Паўднёвая Карэя (Пусан, 1978), ЗША (Атланта, 1981), Аўстралія (Сыднэй, 1988), Тайвань (Тайбэй, 1993). 15 чэрвеня 2000 году ў Лісабоне (Партугалія) Агульны сход МАПТА ўхваліў новы Статут, паводле якога назву арганізацыі зьмянілі на «Сусьветныя навыкі».

Сусьветныя Навыкі 
Спаборніцтва «Сусьветных навыкаў» у модзе 2017 году ў Абу Дабі (ААЭ)

У 2007 годзе на спаборніцтве «Сусьветных навыкаў» у Сідуоцы (Японія) ўвялі адну школу на адну краіну, што абазначала суправаджэньне кожнай дружыны мясцовымі вучнямі. У 2009 годзе ў Калгары (Канад) правялі найбольшае спаборніцтва з удзелам 850 маладзёнаў ад 47 краінаў. Праз год лік краінаў у руху дасягнуў 53-х. У 2013 годзе міжнароднае спаборніцтва ў Ляйпцыгу (Нямеччына) сабрала 200 000 гледачоў і расьцягнулася на 4 дні. У 6 спаборніцтвах цягам 2003—2013 гадох вяла Карэя. У 2015 годзе ў міжнародным спаборніцтве ўпершыню ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі. У 2017-м упершыню зладзілі спаборніцтва ў Абу Дабі на Блізкім Усходзе, якое сумясьцілі зь Міжнародным моладзевым форумам сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, на якім стварылі Моладзевую дэклярацыю аб будучыні навыкаў і падрыхтоўкі. У 2019 годзе спаборніцтва ўпершыню прайшло ў Казані (Расея) ў суседняй зь Беларусьсю краіне. Пасьля перапынку на каронавірусную пандэмію ў 2022 годзе спаборніцтва правялі ў Шанхаі (Кітай).

Беларусь

20—22 траўня 2014 году прайшоў першы конкурс прафэсійнага майстэрства «Сусьветныя навыкі Беларусі-2014». Папярэдне Рэспубліканскі інстытут прафэсійнай адукацыі стаў сябрам міжнароднай арганізацыі «Сусьветныя навыкі», якая ладзіць міжнароднае спаборніцтва дзеля папулярнасьці працоўных прафэсіяў. Спаборніцтва ў Беларусі сумясьцілі з паказам «Млына моды» і «Горада майстроў». У спаборніцтве ўзялі ўдзел 150 прадстаўнікоў навучальных установаў прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі. Канкурсанты паказалі прафэсійныя навыкі ў 20 спэцыяльнасьцях, сярод якіх былі: кандытарскае майстэрства, дызайн адзеньня, рэстаранныя паслугі, зварка, сталярныя працы і мабільная робататэхніка. У 2015 годзе ў міжнародным спаборніцтве ў Сан-Паўлу (Бразылія) ўпершыню ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі. Сярод 15 беларускіх удзельнікаў двое тады атрымалі ордэны за дасканаласьць: Алеся Назарава — у цырульніцтве, Вольга Закрэўская — у модзе.

У 2017 годзе на спаборніцтвах «Сусьветных навыкаў» у Абу Дабі (ААЭ) сярод 27 беларускіх удзельнікаў ордэн за дасканаласьць у цырульніцтве здабыла Надзея Кашталян. У 2019 годзе на міжнародных спаборніцтвах у Казані (Расея) выступіла 30 прадстаўнікоў Беларусі. Сярод іх ордэны за дасканаласьць атрымалі 4 удзельнікі: Валянцін Арцямёнак — у структураваных кабэльных сыстэмах, Ксенія Шафранская — у цырульніцтве, Юлія Маркевіч — у модзе і Аляксей Крупскі — у распрацоўцы вэб-бачыны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Навіны (анг.) // «Сусьветныя навыкі», 16 лютага 2024 г. Праверана 17 лютага 2024 г.

Tags:

Сусьветныя Навыкі КіраваньнеСусьветныя Навыкі Правілы спаборніцтваСусьветныя Навыкі Краіны-ўдзельніцыСусьветныя Навыкі МінуўшчынаСусьветныя Навыкі БеларусьСусьветныя Навыкі КрыніцыСусьветныя Навыкі Вонкавыя спасылкіСусьветныя НавыкіГішпаніяНекамэрцыйная арганізацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга КараткевічАрмэніяКрумкачВікінавіныЛявон ВаласюкБудынакМенская вобласьцьШтрэйкбрэхерЗаходнепалеская моваРыгор БарадулінBayraktar TB2Зямля пад белымі крыламіЧарнобыльская катастрофаГайла (імя)27 красавікаАнатоль СысМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСубтытры23 красавікаСакрат ЯновічУнівэрсальны каардынаваны часНацыяналізмМікі МаўсКазімер ЯгайлавічСлоўнік НасовічаБойрыкс (імя)ТожабеларусЯн ПазьнякКастусь КаліноўскіВікіслоўнікLinuxСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРМаркёрМурза (страва)Эліза АжэшкаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяЖаночая рыфмаСельская гаспадарка БеларусіТаўканіцаМікола ГусоўскіВасіль БыкаўСельская гаспадаркаЯнка СіпакоўАляксандар МарозВейшнорыяЗянон ПазьнякЭль НіньнёКарупцыяПокуцьДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Азартная гульняАрцём АрашонакРэжым ЛукашэнкіМачанкаПольшчаБеласток — ГорадняКарл МарксНовая зямляЖан-Поль СартрМужчына зьверхуПлоцевы актMemento moriДругая сусьветная вайнаПошукавая аптымізацыяУкраінаМенскСтолінІзбут🡆 More