Мэханіка (па-старажытнагрэцку: μηχανική — мастацтва будаваньня машынаў) — разьдзел фізыкі, які вывучае заканамеры мэханічнага руху і прычыны, што яго выклікаюць.
Мэханіка падзяляецца ў сваю чаргу на кінэматыку, якая вывучае асаблівасьці руху целаў, і дынаміку, якая высьвятляе, чаму целы рухаюцца пэўным чынам.
Зьвесткі з мэханікі вядомы з глыбокай старажытнасьці некалькі тысяч гадоў да нашай эры. Антычныя веды абагульніў Арыстотэль, які ўвёў тэрмін «мэханіка» ў IV стагодзьдзі да н. э.. Архімэд дакладна сфармуляваў закон раўнавагі, на якім заснавана будова машынаў і законы раўнавагі плаваючых целаў. Галілео Галілей дасьледаваў асноўныя заканамернасьці руху целаў, на базе якіх Ісаак Ньютан сфармуляваў вядомыя законы мэханікі і надаў мэханіцы строгую форму. Далейшае разьвіцьцё мэханікі зьвязана з імёнамі Леанарда Ойлера, Даніеля Бэрнульлі, Жана д’Алямбэра (асноўныя працы па мэханіцы вадкасьці і газу), Жазэфа Люі Лягранжа (варыяцыйнае вылічэньне, аналітычная мэханіка). За працамі Альбэрта Айнштайна пачаўся этап разьвіцьця рэлятывісцкай мэханікі. Людвіг Больцман і Джазая Ўілард Гібс зрабілі ўнёсак у статыстычную мэханіку, а Макс Плянк і Нільс Бор — у квантавую.
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мэханіка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.