Уганда: краіна ва ўсходняй Афрыцы

Уга́нда, Уґа́нда (па-ангельску: Uganda; на суахілі: Jamhuri ya Uganda) — краіна ва ўсходняй Афрыцы, якая ня мае выхаду да мора.

Краіна мяжуе на ўсходзе з Кеніяй, на поўначы з Паўднёвым Суданам, на захадзе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на паўднёвым захадзе з Руандай і на поўдні з Танзаніяй. Паўднёвая частка краіны ўключае значную частку возера Вікторыі, якое сумесна дзеліцца таксама з Кеніяй і Танзаніяй. Уганда знаходзіцца ў рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх азёраў і таксама месьціцца ў басэйне Нілу і мае разнастайны, але ў цэлым зьменлівы экватарыяльны клімат. Насельніцтва краіны складае больш за 42 мільёнаў чалавек, зь якіх 8,5 мільёнаў жывуць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе краіны Кампале. Уганда названа ў гонар каралеўства Буганда, якое ахоплівала значную частку поўдня краіны, улучаючы сталіцу Кампалу. Пачынаючы з 1894 году, рэгіён знаходзіўся пад пратэктаратам Вялікабрытаніі, які быў усталяваны на ўсёй тэрыторыі сучаснае краіны. Уганда атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі 9 кастрычніка 1962 году. З тых часоў гісторыя краю была адзначаная жорсткімі канфліктамі, у тым ліку васьмігадовай вайсковай дыктатурай на чале зь Ідзі Амінам. Афіцыйнымі мовамі ёсьць ангельская і суахілі, хоць канстытуцыя Ўганды пастанаўляе, што любая іншая мова можа выкарыстоўвацца ў якасьці сродку навучаньня ў школах або іншых навучальных установах, або ў заканадаўчых, адміністрацыйных, або судовых мэтах, як гэта прадугледжана законам. Мова луганда ёсьць шырока распаўсюджанай у цэнтральных і паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны, гэтак жа як шэраг іншых рэгіянальнах моваў.

Уганда
на суахілі: Jamhuri ya Uganda
па-ангельску: Republic of Uganda
Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
О Ўганда, край прыгажосьці[d]
Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія
Дата заснаваньня: 1962
Афіцыйная мова: ангельская мова і суахілі
Сталіца: Кампала
Форма кіраваньня: прэзыдэнцкая рэспубліка
прэзыдэнт Уганды[d]: Ёвэры Мусэвэні
прэм’ер-міністар Уганды[d]: Рабіна Набанджа[d]
Заканадаўчы орган: парлямэнт Уганды[d]
Выканаўчы орган: урад Уганды[d]
Плошча:
  • 241 038 ± 1 км²
Насельніцтва:
  • 47 123 531 чал. (2021)
Валюта: угандыйскі шылінг
СУП (2022)
па ППЗ: 129,48 млрд $
па ППЗ на душу насельніцтва: 2 960,52 $
намінальны: 46,38 млрд $
намінальны на душу насельніцтва: 1 060,43 $
Індэкс дэмакратыі: 4,94
Каэфіцыент Джыні: 42,7
ІРЧП: 0,525
Часавы пас: UTC+03:00 і Афрыка/Кампала[d]
Аўтамабільны знак: EAU
Бок аўтамабільнага руху: леваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .ug
Тэлефонны код: +256
Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
statehouse.go.ug

Гісторыя

Дакаляніяльны час

Большая частка Ўганды была заселеная земляробамі і пастухамі, якія размаўлялі на цэнтральнасуданскіх і куляцкіх мовах, перш чым сюды з поўначы прыбылі носьбіты мову банту. Да 1500 году тубыльцы былі поўнасьцю асыміляваныя прадстаўнікамі мовы і культуры банту на поўдзень ад гары Элган, ракі Ніл і возера К’ёга.

Арабскія гандляры перасяліліся ўглыб тэрыторыі сучаснай краіны з узьбярэжжа Індыйскага акіяна ва Ўсходняй Афрыцы ў 1830-х гадах дзеля пашырэньня свайго гандлю. У канцы 1860-х гадоў каралеўства Ўньёра, што месьцілася ў заходняй частцы Ўганды, апынулася пад загрозай з поўначы з боку наймітаў Эгіпту. У адрозьненьні ад арабскіх гандляроў з усходнеафрыканскага ўзьбярэжжа, якія кіраваліся толькі эканамічнымі чыньнікамі, гэтыя найміты былі скіраваныя на заваёвы. У 1869 годзе кіраўнік Эгіпту хэдыў Ісмаіл-паша, імкнучыся далучыць тэрыторыі на поўнач ад возера Вікторыя і на ўсход ад возера Альбэрт, даў дазвол брытанскаму дасьледніку Сэм’юэлу Бэйкеру на вайсковую экспэдыцыю ў межы паўночнай Уганды, з мэтай здушыць там гандаль рабамі і адкрыць шлях да цывілізацыі і гандлю. Бэйкер, аднак, посьпеху ня меў. Пазьней брытанцы яшчэ некалькі разоў спрабавалі замацавацца ў рэгіёне, нават склаўшы дамову з каралеўствам Буганда, якая ў якасьці падарунка атрымала захопленыя ў Буньёры тэрыторыі. У канцы 1870-х гадоў сюды накіраваліся брытанскія англіканскія і францускія каталіцкія місіянэры. З 1886 году ў Бугандзе трывала сэрыя рэлігійных войнаў, спачатку паміж мусульманамі і хрысьціянамі, а затым з 1890 году паміж пратэстантамі і каталікамі. Пагроза брытанскім камэрцыйным інтарэсам, якія канцэнтраваліся вакол гандлёвых шляхоў ля Нілу, падштурхнула брытанскі ўрад да далучэньня Буганды і прылеглых да яе тэрыторыі, у выніку чаго ў 1894 годзе быў створаны пратэктарат Уганды.

Пратэктарат

Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія 
Сьцяг пратэктарату Ўганды.

Цягам свайго існаваньня пратэктарат зазнаў шэраг пашырэньняў праз падпісаньні дамоваў аб далучэньні з каралеўствамі Тоора ў 1900 годзе, Анколе ў 1901 годзе і Буньёра ў 1933 годзе. У гэты час вобласьць утварэньня стала прыкладна адпавядаць тэрыторыі сучаснай Уганды. Статус пратэктарату меў істотна іншыя наступствы для Уганды, чым калі б рэгіён стаў калёніяй накшталт суседняй Кеніі, паколькі Ўганда захавала такую ​​ступень самакіраваньня, якая ў іншым выпадку была б абмежаваная пры поўнай каляніяльнай адміністрацыі. У 1890-х гадах 32 тысяч працаўнікоў з Брытанскае Індыі былі прыцягнутыя ва Ўсходнюю Афрыку паводле працоўных дамоваў з мэтай будаўніцтва Ўгандскай чыгункі. Большасьць выжылых індыйцаў вярнуліся дадому, але 6724 чалавекі вырашылі застацца ва Ўсходняй Афрыцы. Пазьней некаторыя зь іх сталі гандлярамі і ўзялі пад кантроль бавоўнаачышчальную прамысловасьць і гандаль вопраткі. У часы Другой сусьветнай вайны ў брытанскае афрыканскае войска было зрэкрутавана да 77 тысяч жаўнераў, якія выкарыстоўваліся ў кампаніях у Афрыцы і Азіі.

Незалежнасьць

Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія 
На вуліцы ў Кампале ў 1950-х гадах.

9 кастрычніка 1962 году на хвалі дэкалянізацыі Афрыкі Ўганда атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі, але ангельская каралева Лізавета II фармальна засталася на пасадзе каралевы Ўганды. Але ўжо ў кастрычніку 1963 году краіны стала рэспублікай, але захавала сяброўства ў Садружнасьці нацыяў. Першыя пасьля па абвяшчэньні незалежнасьці выбары, якія адбыліся ў 1962 годзе, былі пераможнымі для альянсу рухаў Народны кангрэс Уганды (НКУ) і Кабака Ека. Яны ўдвух і стварылі першы ўрад, які ачоліў першы прэм’ер-міністар краіны Мілтан Аботэ, а кароль Буганды Мутыса II заняў пераважна цырыманіяльную пасаду прэзыдэнта дзяржавы.

Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія 
Палац кабакі ў Кампале.

Яшчэ з часоў пратэктарату ў каралеўства Буганда быў асаблівы статус, які захаваўся і па здабыцьці незалежнасьці. Буганда ніколі не імкнулася да незалежнасьці, але фармальна ставілася да сваіх абавязкаў, пры гэтым карыстаючыся асаблівымі прывілеямі. Унутры Буганды існаваў падзел паводле бачаньня будучыні краіны. Адныя жадалі каб кабака заставаўся дамінуючым манархам Буганды, а іншыя жадалі большай інтэграцыі з астатняй Угандай, каб стварыць сучасную сьвецкую дзяржаву. Раскол прывёў да стварэньня дзьвюх дамінуючых партыяў, то бок Кабака Ека, якая падтрымлівала кабаку, і дэмакратычнай партыі, якая мела падтрымку мясцовай каталіцкай царквы. За межамі Буганды палітык з паўночнай частцы Ўганды Мілтан Аботэ стварыў альянс небугандзкіх палітыкаў, сфармаваўшы Народны кангрэс Уганды. НКУ жадалі выправіць рэгіянальную няроўнасьць, за што партыя атрымала шырокую падтрымку па-за межамі Буганды. У выніку Ўганда стала адной зь нешматлікіх дзяржаваў Афрыкі, дзе фактычна не існавала дамінаваньня адной партыі над іншымі. Тым ня менш, зь цягам часу пазыцыі НКУ ў краіне ўзмацніліся. Аднак унутры НКУ насьпявалі праблемы. З ростам ейных шэрагаў партыю пачалі скалынаць этнічныя, рэлігійныя, рэгіянальныя і асабістыя канфлікты. Відавочная сіла партыі была размытая ў складанай паслядоўнасьці фракцыйных канфліктаў у ейных цэнтральных і рэгіянальных структурах. Распад альянсу НКУ і Кабакі Екі выявіў незадаволенасьць Аботэ ды іншых угандзкіх палітыкаў адносна асаблівага статусу Буганды. У 1964 годзе ўрад, адказваючы на патрабаваньні некаторых прадстаўнікоў каралеўства Буганды, заўважыў, што яны ня ёсьць падданымі кабакі. Канфлікт прайшоў ня толькі паводле лініі Буганды і астатняй часткі Уганды, але і паводле лініі поўнач—поўдзень у той частцы Ўганды, якая не ўваходзіла да складу Буганды. У выніку партыя НКУ развалілася, а шэраг ейных палітыкаў, якія належалі да паўднёвай кааліціі, былі арыштаваныя Аботэ, які належыў да паўночнай кааліцыі. Дамінаваньне паўночнікаў у краіне значна ўзрасло, улічваючы, што касьцяк як арміі, гэтак і цывільнай адміністрацыі складалі вышлыя з поўначы краіны.

Шэраг пераваротаў

У 1966 годзе ў парлямэнце краіны адзін з дэпутатаў прадстаўнікоў партыі Кабака Ека выкрыў незаконнае рабаваньне слановай косьці і золата з Конга, якое было арганізаванае начальнікам штабу арміі Аботэ палкоўнікам Ідзі Амінам. Акрамя таго, як сьцьвярджалася, найвышэйшае кіраўніцтва краіны, і ў тым ліку сам Аботэ, атрымалі карысьць ад гэтае схемы. Парлямэнт пераважнай большасьцю галасоў прагаласаваў за прапанову аб асуджэньні Аміна і расьсьледаванньі датычнасьці да злачынства Аботэ. Сам Аботэ пасьля арыштаваў шэраг міністраў, зьвязаных з Бугандай. У лютым 1966 году Аботэ на паседжаньні кабінэта міністраў прыняў асблівыя паўнамоцтвы, скасаваўшы ў наступным месяцы пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта, а таксама скасаваўшы дзейнасьць канстытуцыі і адмяніўшы выбары. Амін быў прызначаны на пасаду вайскавода краіны, пашырыўшы ягоныя паўнамоцтвы. Кабака страціў магчымасьць прызначаць дзяржаўных службоўцаў унутры Буганды. Быў ліквідаваны Высокі суд Буганды, а таксама была скасаваная эканамічная незалежнасьць каралеўства. У траўні 1966 году кабака запрасіў замежную дапамогу, а парлямэнт Буганды запатрабаваў ад ураду Ўганды пакінуць Буганду, уключна і сталіцу Кампалу. У адказ Аботэ загадаў Ідзі Аміну захапіць палац кабакі. Жорсткая бітва скончылася перамогай угандзкага ўраду, а кабака быў вымушаны зьбегчы ў Лёндан, дзе памёр праз тры гады. У 1967 годзе з ухваленьнем новай канстытуцыі Ўганда скасавала традыцыйныя каралеўствы, а Аботэ заняў пасаду прэзыдэнта.

Па вайсковым перавароце 25 студзеня 1971 году Аботэ быў адхілены ад улады, а генэрал Ідзі Амін захапіў кантроль над краінай. Амін кіраваў Угандай як дыктатар пры падтрымцы вайскоўцаў на працягу наступных васьмі гадоў. Ён чыніў масавыя забойствы ўнутры краіны, каб захаваць сваю ўладу. Паводле ацэнак, падчас ягонага рэжыму загінулі ад 80 тысяч да 500 тысяч жыхароў дзяржавы. Акрамя сваёй жорсткасьці, ён гвалтам выгнаў прадпрымальніцкую індыйскую меншасьць з Уганды. Кіраваньне Аміна скончылася па вайне паміж Угандай і Танзаніяй у 1979 годзе, падчас якой танзанійскія сілы пры дапамозе ўгандзкіх выгнанцаў уварваліся ва Ўганду.

Усталяваньне ўлады Мусэвэні

Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія 
Шматгадавы кіраўнік Уганды Ёвэры Мусэвэні.

Новым лідэрам краіны ў студзені 1986 году стаў Ёвэры Мусэвэні. Пачынаючы з гэтага году доўгі час у краіне трывала абмежаваньне на дзейнасьць палітычных партыяў, нібыта накіраваныя на зьмяншэньне канфэсійнага гвалту. Партыі ўсё яшчэ маглі існаваць, але яны мусілі мець толькі штаб-кватэру без утрыманьня філіяў. Таксама ім было забаронена праводзіць мітынгі або абіраць кандыдатаў непасрэдна. Прэзыдэнцтва Мусэвэні было азмрочанае ўварваньнем і акупацыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга падчас Другой конгаўскай вайны, у выніку якой з 1998 году загінулі прыкладна 5,4 мільёнаў чалавек, а таксама ўдзелам у іншых канфліктах у раёне Вялікіх азёраў у Афрыцы. На працягу многіх гадоў ён таксама змагаўся ў грамадзянскай вайне супраць Войска боскага супраціву, што прывяло да забойства тысяч чалавек. У 1993 годзе рымскі біскуп Ян Павал II наведаў Уганду падчас свайго шасьцідзённага візыту, каб заклікаць угандыйцаў да прымірэньня. Падчас масавых урачыстасцяў ён аддаў пашану забітым хрысьціянскім пакутнікам.

У лютым 2006 году трывалі вулічныя сутыкненьні апазыцыі, якія падтрымлівалі палкоўніка Кізы Бэсайджы з Форума за дэмакратычныя перамены, зь сіламі правааховы. Масэвэні абвінаваціў апазыцыю ў сувязях з тэрарыстычнымі групоўкамі. У студзені 2021 году на выбарах ён зноўку быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта. Паводле афіцыйных вынікаў, ён перамог на выбарах з 58% галасоў, у той час як поп-зорка і палітык Бобі Ўайн атрымаў толькі 35%. Апазыцыя аспрэчыла вынікі праз абвінавачваньні ў шырока распаўсюджаных махлярствах і парушэньнях.

Палітыка

Унутраная палітыка

У краіне трывае аўтакратычны рэжым, уся ўлада засяроджаная ў руках прэзыдэнта. Прэзыдэнт прызначае на пасады віцэ-прэзыдэнта і прэм’ер-міністра. Розныя супольнасьці прадстаўленыя ў 449-мясцовым парлямэнце — Нацыянальнай Асамблеі. Сярод гарантаваных месцаў квоты маюць студэнцкія асацыяцыі, жанчыны, прадстаўнікі войска, працоўных і інвалідаў. У краіне і суседніх дзяржавах дзейнічае хрысьціянскі паўстаніцкі рух — Войска боскага супраціву, які сфармаваўся за часам грамадзянскай вайны ва Ўгандзе.

Замежная палітыка

Уганда ёсьць сябрам Усходнеафрыканскай супольнасьці поруч з Кеніяй, Танзаніяй, Руандай, Бурундзі і Паўднёвым Суданам. Згодна з пратаколам аб агульным рынку Ўсходняй Афрыкі ад 2010 году, гарантуюцца свабодны гандаль і свабоднае перамяшчэньне людзей, у тым ліку з мэтай працаўладкаваньня ў іншай краіне арганізацыі. Аднак гэты пратакол ня быў рэалізаваны празь бюракратычныя, юрыдычныя і фінансавыя перашкоды.

Карупцыя

Транспарэнсі Інтэрнэйшнл ацаніла дзяржаўны сэктар Уганды як адзін з самых карумпаваных у сьвеце. На 2021 год Уганда займала 144-ы радок з 180 краінаў, маючы на сваім рахунку 27 пунктаў паводле ўласнай шкалы ад 0, уважанага да наагул карумпаванай краіны, да 100, што адпавядае чыстай краіне. Паказчыкі кіраваньня, складзеныя Сусьветным банкам, улучылі Ўганду паводле стану на 2015 год да ліку 12% найгоршых у гэтай справе краінаў сьвету.

Геаграфія

На тэрыторыі Ўганды знаходзяцца азёры Джордж, К’ёга, а таксама часткова азёры Вікторыя, Альбэрт і Эдўард. Галоўная рака краіны — Ніл — працякае ад возера Вікторыі да паўднёвасуданскай мяжы. Тэрыторыя краіны мае даволі разнастайны рэльеф: ад горных плята да засушлівых нізінаў, ад вялікіх лясоў ды балотаў. На паўднёвым захадзе краіны разьмешчаны горны ланцуг Рувэнзоры, дзе находзіцца найвышэйшая кропка краіны гара Маргарыта (5109 м). Вялікая частка паўднёвага рэгіёну пакрытая лясамі, на поўначы ж пераважаюць саванны. Ва Ўгандзе налічваюцца каля 60 ахоўных зонаў, зь якіх 10 ёсьць нацыянальнымі паркамі. Край ёсьць домам для вялікай колькасьці розных відаў, у тым ліку папуляцыі горных гарылаў у непраходны нацыянальным парку Бвіндзі, гарылаў і залацістых малпаў у нацыянальным парку Мгагінга, гарыл і бэгэмотаў у нацыянальным парку Мэрчысан-Фолз.

Зьмяненьне клімату ва Ўгандзе ўсё больш уплывае на жыцьцё грамадзянаў краіны і на навакольнае асяродзьдзе наагул. Гэта прывяло да экстрэмальных пагодных зьяваў, як то працяглая сухмень і ападкі, якія ёсьць незвычайнымі, нерэгулярнымі і непрадказальнымі.

Эканоміка

Уганда ёсьць з большага аграрнай краінай. Асноўным артыкулам экспарту ёсьць кава, а таксама нафта, мэталы, рыба, кукуруза, цэмэнт і тытунь. У краіне маюцца паклады медзі і кобальту. Банк Уганды выконвае функцыі цэнтральнага банку дзяржавы і займаецца грашова-крэдытнай палітыкай разам з друкаваньнем угандыйскага шылінга. З пачатку 1990-х гадоў ва Ўгандзе ўсьцяж трывае сталы эканамічны рост, аднак, краіна ўсё яшчэ ўваходзіць да ліку найбяднейшых дзяржаваў сьвету.

Краіна мае нявыкарыстаныя заклады як нафты, гэтак і прыроднага газу. У той час як у 1986 годзе сельская гаспадарка складала 56 адсоткаў эканомікі, а асноўным экспартным артыкулам была кава, цяпер яе абышоў сэктар паслуг, на долю якога ў 2007 годзе прыпадала 52 адсоткаў СУП. Яшчэ ў 1950-я гады брытанскі каляніяльны рэжым заахвоціў каля 500 тысяч натуральных земляробаў да аб’яднаньня ў каапэратывы. З 1986 году ўрад пры падтрымцы замежных краінаў і міжнародных агенцыяў дзейнічаў на аднаўленьне эканомікі, разбуранай падчас рэжыму Ідзі Аміна і наступнай грамадзянскай вайны. Уганда традыцыйна залежыць ад кенійскага порту Мамбаса на беразе Індыйскага акіяну. У апошнія гады распрацоўваецца альтэрнатыўны маршрут праз азёрны порт Букасу ва Ўгандзе ў порт Мусому з боку Танзаніі, адкуль потым цягніком можна перавозіць грузы да порту Танга на беразе Індыйскага акіяну. Уганда ёсьць сябрам Усходнеафрыканскай супольнасьці і патэнцыйным сябрам заплянаванай Усходнеафрыканскай фэдэрацыі.

Уганда мае вялікую дыяспару, якая ў асноўным жыве ў ЗША і Вялікабрытаніі. Гэтая дыяспара зрабіла значны ўнёсак у эканамічны рост краіны праз грашовыя пераводы і іншыя інвэстыцыі, асабліва ў маёмасьць. Паводле зьвестак Сусьветнага банка, Уганда атрымала ў 2016 годзе грашовыя пераводы з-за мяжы прыкладна на 1,099 млрд даляраў ЗША, саступаючы ў рэгіёне паводле гэтага паказчыку толькі Кеніі. Уганда мае шчыльны эканамічныя дачыненьні з шэрагам суседніх краінаў, як то Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Паўднёвы Судан і Руанда.

Насельніцтва

Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія 
Жанчына з захаду Ўганды.

Насельніцтва Ўганды ўзрасло з 9,5 млн чалавек у 1969 годзе да 47,1 млн чалавек паводле стану на 2021 год. Сярэдні ўзрост Уганды ў 15 гадоў ёсьць найніжэйшым у сьвеце. Краіна займае пятае месца ў сьвеце паводле паказчыку сумарнай нараджальнасьці — 5,97 дзяцей, народжаных на жанчыну, паводле зьвестак на 2014 год. Асноўнымі этнічнымі групамі на поўдні краіны ёсьць ганда, сога, ньёра, нколе і тоора. На поўначы краіны большасьць фармуюць аколі, лянго і карамаджонг. Ва Ўгандзе налічвалася каля 80 тысяч індыйцаў да моманту, калі ў 1972 годзе Ідзі Амін запатрабаваў выгнаць іх з краіны, што скараціла азіяцкае насельніцтва Ўганды да 7 тысяч чалавек. Аднак многія з індыйцаў вярнуліся ва Ўганду пасьля зрынаньня з пасады прэзыдэнта Аміна ў 1979 годзе. Каля 90 адсоткаў з угандзкіх індзыйцаў пражываюць у Кампале.

Паводле стану на лістапад 2018 году ва Ўгандзе налічвалася больш за 1,1 мільёнаў уцекачоў. Большасьць зь іх паходзіць з суседніх краінаў, у прыватнасьці з Паўднёвага Судану (68,0%) і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (24,6%).

Мовы

Суахілі, шырока выкарыставаная мова ў рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх азёраў, была зацьверджана ў якасьці другой афіцыйнай нацыянальнай мовай краіны ў 2005 годзе. Ангельская мова да таго часу была адзінай афіцыйнай мовай да ўнясеньня паправак у канстытуцыю ў 2005 годзе. Не зважаючы на тое, што суахілі не карыстаецца перавагай насельніцтвам, якое размаўляе на банту на поўдні і паўднёвым захадзе краіны, суахілі ёсьць важнай міжэтнічнай мовай зносінаў у паўночных рэгіёнах. Яна таксама шырока выкарыстоўваецца ў паліцыі і войску, бо традыцыйна большасьць прадстаўнікоў сілавога блёку паходзіць з поўначы краіны, яшчэ з часоў каляніяльнага пэрыяду.

Рэлігія

Паводле веравызнаньню найвялікшымі рэлігійнымі групамі ёсьць каталікі (33%) і пратэстанты. Паганцы складаюць 18% насельніцтва краіны, а чацьвёртай рэлігійнай групай ёсьць мусульмане (16%).

Культура

Уганда: Гісторыя, Палітыка, Геаграфія 
Сьвяткаваньні ў паўночнай Угандзе.

Празь вялікую колькасьць розных народнасьцяў і грамадаў культура ва Ўгандзе ёсьць вельмі разнастайнай. Многія ўгандыйцы з азіяцкага паходжаньня, у асноўным зь Індыі, якія былі высланыя падчас рэжыму Ідзі Аміна, вярнуліся потым ва Уганду.

Спорт

Футбол ёсьць нацыянальным відам спорту ва Ўгандзе. Зборная Ўганды па футболе мае мянушку «жураўлі» і знаходзіцца пад кантролем Фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў Уганды. Яны ніколі не кваліфікаваліся на фінал чэмпіянату сьвету па футболе. Іхным найлепшым вынікам было другое месца на турніры Кубка афрыканскіх нацыяў у 1978 годзе. Па стане на 2020 год, Уганда на Алімпійскіх гульнях здабыла ў агульнай складанасьці два залатыя, тры срэбраныя і два бронзавыя мэдалі, зь якіх чатыры былі ў боксе і тры ў лёгкай атлетыцы. Уганда ёсьць сталым удзельнікам Гульняў Садружнасьці нацыяў, дзе таксама здабывае мэдылі ў боксе і лёгкай атлетыцы. Сярод вядомых баксэраў краіны ўсіх часоў варта вылучыць Карнэліюса Боза-Эдўардса, Джастына Джуку, Аюба Калуле, Джона Мугабі, Эрыдадзі Муквангу, Джозэфа Нсубугу, Касыма Уму, Сэма Рукунду і Лео Рвабвогу.

У лёгкай атлетыцы Джон Акій-Буа здабыў першы залаты алімпійскі мэдаль для Ўганды. На летніх Алімпійскіх гульнях 1972 году ў Мюнхэне ён перамог у бегу зь перашкодамі на 400 мэтраў з сусьветным рэкордам у 47,82 сэкунды. Бягун на 400 мэтраў Дэвіс Камога здабыў бронзавы мэдаль на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году ў Атланце і срэбраны мэдаль на чэмпіянаце сьвету 1997 году. Доркус Інзыкуру перамог у бегу зь перашкодамі на 3000 мэтраў на чэмпіянаце сьвету 2005 году і на Гульнях Садружнасьці нацыяў ў 2006 годзе. У крыкеце гульцы з Уганды раней часткова камплектавалі дружыну Ўсходняй Афрыкі, якая кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету па крыкеце 1975 году.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уганда ГісторыяУганда ПалітыкаУганда ГеаграфіяУганда ЭканомікаУганда НасельніцтваУганда КультураУганда КрыніцыУганда Вонкавыя спасылкіУгандаІдзі АмінАнгельская моваАфрыкаВялікабрытаніяВялікія Афрыканскія азёрыВікторыя (возера)Дэмакратычная Рэспубліка КонгаКампалаКеніяНілПаўднёвы СуданРуандаСуахіліТанзанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар ШымукЦэнтральная СэрбіяБрукРадзімічыВіталь Ліхцін1891Алесь КажадубЗьдзецельскі раёнТэль-АвіўПольшчаЛесагаспадарчы факультэт БДТУСавушкін прадуктДругая сусьветная вайнаЛёнданШыла (неадназначнасьць)Ала (мужчынскае імя)Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Тадэвуш КасьцюшкаЗяма ПівавараўГорадЛічэбнікЧэлесДзяжаЮцкіШколаМіхась ЗарэцкіЭтнічная тэрыторыя беларусаўЯфетШаксна (Шаксьнінскі раён)Уладзіслаў ГарбацкіЭротыкаКампутарнае праграмаваньнеІгнат ГрынявіцкіБел-чырвона-белы сьцягКаса (інструмэнт)Зволе (футбольны клюб)1991Андрэй ДзенісюкКарэйваНа куканПТэхналёгіяГміна Вялікія ЭйсмантыПарнафільмЗГенадзь ПашкоўМэдыяВікіКунілінгусІрына Ханунік-РамбальскаяPanthera unciaСудаСлоўнік НасовічаТэйлар ЛотнэрКапузаЭратычнае мастацтваПераросьля (гміна)Андрэй МукавозчыкЯсельдаПарнаграфія ў ЗШАСтрахПольская акадэмія навук🡆 More