Дзяржава Палестына

Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва, прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (السلطة الوطنية الفلسطينية}} — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада).

Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на цяперашні момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.

Дзяржава Палестына
السلطة الوطنية الفلسطينية
Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я
Сьцяг Палестынскай аўтаноміі Герб Палестынскай аўтаноміі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Biladi, Biladi…»
Дзяржаўны гімн: «Biladi»
Месцазнаходжаньне Палестынскай аўтаноміі
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Рамала, Газа (дэ-факта)
Усходні Ерусалім (дэ-юрэ)
Найбуйнейшы горад Усходні Ерусалім, Газа
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар
Парлямэнцкая дэмакратыя
Махмуд Абас
Мухамэд Штае
Плошча
 • агульная

6020 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2023)
 • шчыльнасьць
125-е месца ў сьвеце
5 483 450
910,87/км²
СУП
 • агульны (2020)
 • на душу насельніцтва
139 месца ў сьвеце
$27,486 млрд
$2900
Валюта Новы шэкель
Незалежнасьць
— Заснаваная

4 траўня 1994
Дамэн верхняга ўзроўню .ps
Тэлефонны код +970

Органы ўлады

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палестынскіх тэрыторыяў, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Ўсходняга Ерусаліму.

Афіцыйныя асобы ПА

Прэзыдэнты

  • Ясір Арафат: 5 ліпеня 1994 — 11 лістапада 2004
  • в. а. Раўхі Фатух: 11 лістапада 2004 — 15 студзеня 2005
  • Махмуд Абас: 15 студзеня 2005 — па гэты час

Старшыні ПЗР

  • Ахмэд Курэі: студзень 1996—2003
  • Раўхі Фатух: 10 сакавіка 2004 — 18 лютага 2006
  • Абдэль Азіз: 18 лютага 2006 — па гэты час

Старшыні Палестынскай рады міністраў

  • Махмуд Абас: 19 сакавіка 2003 — 6 верасьня 2003
  • Ахмэд Курэі: 7 кастрычніка 2003 — 15 сьнежня 2005
  • в. а. Набіль Шаат: 15 сьнежня 2005 — 24 сьнежня 2005
  • Ахмэд Курэі: 24 сьнежня 2005 — 29 сакавіка 2006
  • Ісмаіл Ханія: 29 сакавіка 2006 — 15 чэрвеня 2007
  • Салям Фаяд: 15 чэрвеня 2007 — 6 студзеня 2013
    Прэм’ер-міністры Дзяржавы Палестына
  • Салям Фаяд: 6 студзеня 2007 — 3 чэрвеня 2013
  • Рамі Гамдаля: 3 чэрвеня 2013 — 14 красавіка 2019
  • Мухамэд Штае: 14 красавіка 2019 — па гэты час

Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10—12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА

18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газа. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Ерыхоне.

Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

Заканадаўства і межы

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005, усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш чым на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палестына на цяперашні час ня мае рэальнага сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анклявы, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцыяў:

11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

Сьпіс гарадоў Палестынскай аўтаноміі

Заходні бераг ракі Ярдан

  • Батліем
  • Бэйт-Джала
  • Бэйт-Сахур
  • Джанін
  • Ерыхон (Арыха, Ерыхо)
  • Калькілія
  • Наблус (Шхем)
  • Рамала (Рамаллах)
  • Тулькарэм
  • Хеўрон (Эль-Халіль, Хеброн)

Спрэчныя тэрыторыі

Сэктар Газа

  • Абасан
  • Лязьні-Сухейля
  • Бэйт-Ляхія
  • Бэйт-Ханун
  • Бурэйдж
  • Газа (Аза)
  • Дыр-эль-Балях (Дэйр-эль-Балях, Дэйр-аль-Балях, Дыр-аль-Балях)
  • Муайджы
  • Рафіях (Рафах)
  • Хан-Юнэс (Хан-Юніс)
  • Джабалія

Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палестына

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць межаў Палестыны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзяржава Палестына Органы ўладыДзяржава Палестына Афіцыйныя асобы ПАДзяржава Палестына Заканадаўства і межыДзяржава Палестына Праект Канстытуцыі Дзяржавы ПалестынаДзяржава Палестына Глядзіце таксамаДзяржава Палестына КрыніцыДзяржава Палестына Вонкавыя спасылкіДзяржава Палестына13 верасьня1993ЕрыхонЗаходні бераг ракі ЯрданПалестынаСэктар Газа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі рубельАлесь БадакВалошкаГоІрына Ханунік-РамбальскаяЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)ГайдЯн ЧыквінСамасейЛетува (каралеўства, 1918)СэксАдвечным шляхамЮзэф МацкевічВіктар ШніпПаўночна-Заходні крайПрагласМарат КазейКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Сяргей СматрычэнкаБеларускі клясычны правапісЖанчына зьверхуДаброГрыгарыянскі каляндарАльгерд БахарэвічЯва (імя)27 красавікаЛітваГарнастайРадаўніцаВалеры МаракоўУсходнеславянскія мовыДзейнікГалоўная старонкаАнтонімыДаўгодСпадчына (верш)Хацкель ДунецБітва пад ВоршайАвечкаКарлес ПудждэмонСэрцаСярэдняя школа №104 (Менск)КасілаўцыЭйкаАнтон ЯльчынКазаньПольшчаГама (літара)Транснацыянальная карпарацыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуМачанкаДэмакратыяПарнафільм у ФранцыіМадэль OSIПрыродаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБумонтАнготШто й па моруЯганэсбургДыялёгАнатоль СысМаксім БагдановічАс (імя)Марыя МартысевічЯгайла (імя)Васіль БыкаўАндрэй Хадановіч2020Альтэрнатыўная парнаграфія🡆 More