Гана

Га́на, Рэспубліка Гана (па-ангельску: Republic of Ghana) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна (Гвінэйскай затокі).

Мяжуе з Тога, Буркіна-Фасо і Кот д’Івуарам. Уваходзіць у брытанскую Садружнасьць нацыяў.

Гана
лац. Hana

Republic of Ghana
Сьцяг Ганы Герб Ганы
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Freedom and Justice» («Свабода і справядлівасьць»)
Дзяржаўны гімн: «God Bless Our Homeland Ghana»
Месцазнаходжаньне Ганы
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Акра
Найбуйнейшы горад Акра
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнт
рэспубліка
Нана Акуфа-Ада
Джон Драмані Магама
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
81-е месца ў сьвеце
238 535 км²
3,5
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
48-е месца ў сьвеце
23 837 000
99,9/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
55 месца ў сьвеце
$34,214 млрд
$1571
Валюта Ганскі сэдзі (GHS)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

6 сакавіка 1957
Аўтамабільны знак GH
Дамэн верхняга ўзроўню .gh
Тэлефонны код +233
Мапа Ганы
Мапа Ганы

Гісторыя

На тэрыторыі сучаснай Ганы першыя эўрапейцы зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У той час тут існавалі некалькі племянных і дзяржаўных утварэньняў, самым вялікім зь якіх было Ашанці. У 1482 годзе на ўзьбярэжжы першымі высадзіліся партугальцы, а ў 1631 годзе — англічане.

За тэрыторыю Ганы вялася даволі жорсткая барацьба, якая да 1901 году скончылася ўсталяваньнем поўнага брытанскага кантроля над гэтай тэрыторыяй.

У 1940-х гадах пачалася вызваленчая барацьба ўзначаленая Квамэ Нкрумэ, якая скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці 6 сакавіка 1957 году. Квамэ Нкрумэ пачаў праводзіць у краіне рэформы накіраваныя на павялічэньне дзяржаўнага сэктара эканомікі, зьнешняя палітыка кіравалася на СССР і Кітай.

У 1966 годзе Нкрума быў зьвергнуты ў выніку вайсковага перавароту. Пасьля гэтага зьмянілася некалькі вайсковых хунтаў і грамацкіх урадаў. У 1979 годзе да ўлады прыйшоў Джэры Раўлінг, які змог стабілізаваць эканамічнае становішча краіны і пабудаваць дэмакратычную сыстэму дзяржаўнай улады.

Палітыка

Гана зьяўляецца рэспублікай, якую ўзначальвае прэзыдэнт. Яму належыць уся выканаўчая ўлада. Парлямэнт краіны аднапалатны і ў наш час ў ім прадстаўлены дзьве партыі: Новая Патрыятычная Партыя і Народны Дэмакратычны Кангрэс.

Былы сакратар ААН Кофі Анан паходзіць з Ганы.

Адміністрацыйны падзел

Гана падзелена на 10 рэгіёнаў, якія ў сваю чаргу падзелены на 138 акругаў:

Гана 
Адміністрацыйны падзел Ганы
Вобласьць Вобласьць (па-ангельску) Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва, тыс. чал.
Ашанці Ashanti Кумасі 24 535 3600,358
Вялікая Акра Greater Accra Акра 3685 2903,753
Бронг-Агафа Brong Ahafo Суньяні 39 557 1798,058
Верхняя Ўсходняя Upper East Балгатанга 8842 919,549
Верхняя Заходняя Upper West Ва 20 814 575,579
Вольта Volta Хо 20 572 1630,254
Усходняя Eastern Кафарыдуа 19 977 2101,650
Заходняя Western Такарадзі 24 292 1916,748
Паўночная Northern Тамале 70 383 1805,428
Цэнтральная Central Кэйп-Кост 9826 1593,888

Геаграфія

Гана мае выхад да Гвінэйскай затокі на некалькі градусаў паўночней экватара. Клімат краіны экватарыяльны. Самая высокая кропка краіны — Маўнт Афаджата (880 м). У Гане знаходзіцца возера Вольта — самае вялікае па плошчы штучнае возера ў сьвеце. Самая вялікая рака краіны — Вольта.

Эканоміка

Сельская гаспадарка не атрымала значнага разьвіцьця. Асноўнай сельскагаспадарчай культураў зьяўляецца какава бабы, экспарт якіх складае 35% агульнага экспарту краіны. Гана зьяўляецца асноўным вытворцам гэтай сыравіны ў сьвеце. Для ўнутраных патрэбаў вырошчваюцца таксама: цытрусы, рыс, тытунь, кукуруза, бавоўна, проса, цукровы трысьнёг, гародніна.

Прамысловасьць зьвязана ў асноўным зь лесанарыхтоўкамі (35% тэрыторыі краіны займаюць трапічныя лясы).

Цяжкая прамысловасьць накіравана на забесьпячэньне патрэбаў здабываючай галіны. Існуюць радовішчы: золата, баксытаў, магнію і дыямэнтаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Гана  Ганасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Гана ГісторыяГана ПалітыкаГана Адміністрацыйны падзелГана ГеаграфіяГана ЭканомікаГана КрыніцыГана Вонкавыя спасылкіГанаАнгельская моваАтлянтычны акіянБуркіна-ФасоГвінэйскі заліўЗаходняя АфрыкаКот д’ІвуарСадружнасьць нацыяўТога

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

LinuxНаваградакРэжым ЛукашэнкіЗапісы БІНіМАнатоль СысЗямляЛетувісыКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)АўтамабільЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)ШколаУладзімер ЧарткоўТрыбадызмЭлектронная поштаДругая сусьветная вайнаВячаслаў МолатаўКастусь КаліноўскіВейшнорыяДвукроп’еІван ШамякінДзеяслоўВікіпэдыяNokia Lumia 620Беларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)Васіль НесьцярэнкаАзатотХлебСтаніслаў Нарбут (лекар)Управа КДБ па Берасьцейскай вобласьціДжынсавая рэвалюцыяГданскі аддзел БГКТЯпоніяЦыганыЛекі-адпаведнікіТравеньАла (мужчынскае імя)ЛічэбнікПольская акадэмія навук1874Арон КасьцялянскіЎэнздэйЯкуб КоласЭўрапейскі ЗьвязКанстанцыя Буйло14 лютагаВадзім Саранчукоў20 красавікаРасеяНаркамаўкаВіталь ЛіхцінТленВусякіМікалай Ян МанугевічАляксандар МарцёшкінМіхась Забэйда-СуміцкіВітаўтBloggerПолацкае княстваСонечная энэргіяПункт (баскетбол)ТумарDarožnaja sietkaГэнры Кэмпбэл-БэнэрманБрэст (неадназначнасьць)МундБывайце здаровыX (сацыяльная сетка)Януш Скумін ТышкевічNokia N72Руская мова🡆 More