Масей Сяднёў: беларускі паэт і празаік

Масей Сяднёў (сапр.: Майсей Ларывонавіч Сяднёў; 19 жніўня (1 верасьня) 1913, в.

Мокрае Клімавіцкага павету, цяпер Касьцюковіцкага раёну — 5 лютага 2001, Глен-Коў, ЗША) — беларускі паэт, празаік.

Масей Сяднёў
Майсей Ларывонавіч Сяднёў
Масей Сяднёў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Бібліяграфія
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Майсей Ларывонавіч Сяднёў
Нарадзіўся 1 верасьня 1913
Мокрае, Клімавіцкі павет
Памёр 5 лютага 2001 (87 гадоў)
Глен-Коў, ЗША
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Гады творчасьці 1933—2001
Мова беларуская мова і расейская мова
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Навучаўся ў Амсьціслаўскім пэдтэхнікуме (1930—1931), Менскім пэдагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, ня скончыў з-за арышту). Пісаў М. Сяднёў вершы й перадаваў для друку

Арыштаваны 21 кастрычніка 1936 году за дэклямацыю верша Якуба Коласа падчас абмеркаваньня праекту сталінскай канстытуцыі. Cасланы на Калыму. М. Сяднёў гаварыў: «У турме я стаўся паэтам», бо быў у многіх турмах. У чэрвені 1941 году прывезены ў Менск на перагляд справы, з набліжэньнем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Ігумену. Рэабілітаваны 22 студзеня 1992 году.

У час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. З падыходам Савецкага войска М. Сяднёў разам зь сятрою й бацькам ехалі на захад: Берасьце, Роўна, Люблін, зноў Берасьце, а пад канец прыехалі ў 1943 годзе ў Беласток. Час жыцьця ў ім М. Сяднёў падрабязна апісаў у «Беластоцкім сшытку». У кастрычніку 1943 году прыехаў у Беласток, супрацоўнічаў з газэтай «Новая Дарога», сябраваў з Хведарам Ільяшэвічам.

У Беластоку М. Сяднёў жыў амаль год з 1943 па 1944 гады. Ён пазнаёміўся зь Хведарам Ільляшэвічам, які быў паэтам з Заходняе Беларусі. Х. Ільляшэвіч выдаў ужо тры зборнікі й якога М. Сяднёў ведаў яшчэ па часопісе Калосьсе. Жыць на Беласточчыне М. Сяднёву спадабалася. «Я заплюшчыў вочы на ўсё тое, што магло параніць маю душу. Я засланяўся прыгожым». Многа для М. Сяднёва мела значэньне перапіска з паэтам з Рыгі з Алесем Салаўём. Асабіста яны пазнаёміліся ў 1944 годзе ў Беластоку. У Беластоку ў Белнацкоме прыязджаў Міхась Васілёк, бо М. Сяднёў бачыў «проста легендарнага для мяне Міхася Васілька».

Вершы М. Сяднёва вучылі на памяць, а вершы друкавалі ў кожным выпуску газэты Новая дарога.

У 1944 годзе М. Сяднёў разам з Х. Ільляшэвічам ад'язджае ў Варшаву (яго бацька і сястра засталіся ў Бацечках, дзе рабілі на зямлі ксяндза, а, затым вярнуліся дамоў у БССР), а, затым, у Бэрлін. Там М. Сяднёў робіць у газэце «Беларускі работнік». Савецкае войска наступае на Бэрлін. М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едзе ў Прагу да Л. Геніюш. Аднак, недзе, праз месяц, М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едуць далей у Нямеччыну . У Баварыі яны засталіся ў амэрыканскае зоне акупацыі. М. Сяднёў асеў у месьце Рэгенсбуркг і рабіў у пана на зямлі. Выкладаў у беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. З 1950 году жыў у ЗША. Каля 10 гадоў працаваў на мэталаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў расейскую мову ў Індыянскім унівэрсытэце.

З 1968 году жыў і працаваў у Мюнхэне галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Свабода». У 1983 годзе выйшаў на пэнсыю і вярнуўся ў ЗША.

З 1984 па 1988 год выкладаў у Норвіскім унівэрсытэце (штат Вэрмонт). Пасьля жыў у горадзе Глен Коў (штат Нью-Ёрк).

Творчасьць

Публікаваўся з 1933 году. Пісаў М. Сяднёў вершы й перадаваў для друку. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газэтах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У час нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» і кнігу «Ахвяры бальшавізма». Працаваў карэктарам у рэдакцыі газэты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944).

Перакладаў Гётэ, Рыльке, Гёльдэрліна.

Выдаў зборнік «Патушаныя зоры» ў 1975 годзе.

Вялікі цыкль вершаў прысьвяціў перажытаму ў турмах і лягерах. Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1994).

У 1988 годзе напісаў:

Масей Сяднёў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Бібліяграфія  Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На алтар слова склаў ахвяры. І як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся з табою? Масей Сяднёў: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Бібліяграфія 

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі наведаў Бацькаўшчыну, дачакаўся дзьвюх выдадзеных у Менску «Мастацкай літаратурай» кнігаў: «Патушаныя зоры» (1992) і «Масеева кніга» (1994).

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Масей Сяднёў ЖыцьцяпісМасей Сяднёў ТворчасьцьМасей Сяднёў БібліяграфіяМасей Сяднёў КрыніцыМасей Сяднёў ЛітаратураМасей Сяднёў Вонкавыя спасылкіМасей СяднёўЗШАКасьцюковіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СяброўстваTor BandЛанеўскія-ВоўкЗямляКастрычнікВасіль БыкаўСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіУНІАНРакета-носьбітАнгельская моваМіжнародны стандартны кніжны нумарВольная Беларусь (рух)Сям’яБеларуская мінуўшчына (часопіс)НыркаВіетнамская ВікіпэдыяКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Сураж (Польшча)Бел-чырвона-белы сьцягБабёрРэстаранФундацыя «Вікімэдыя»ПолацакСанскрытМікола МятліцкіВарэнікіЗлучнікДунайЯнка КупалаЛіцэнзіі Creative CommonsГарбатаБудызмПрыёрбанкВольга ГапееваПрыслоўеПесьня пра зубраХрысьціянстваАпэрацыйная сыстэмаБаўгарская моваЛюдміла СільноваМікі МаўсАзіяКантмінКадзіла сармацкаеШашкіБойрыкс (імя)ВоршаЗа Беларусь!Андрэй КурэйчыкАпавядальны сказСмаленск176926 красавікаАнготАнатоль СербантовічГрыгарыянскі каляндарВялікі выбухТрыялетАчарэцінаЯкасныя прыметнікіАнтонімыУладзімер КонанБраніслаў ТарашкевічРыгор КастусёўАнатоль БутэвічМаларытаАляксей МарачкінРысАлег ЖданГайд🡆 More