Арнольд Макмілін

Арно́льд Макмі́лін (па-ангельску: Arnold Barratt McMillin; нар.

21 чэрвеня 1941; Ньюкасл, Вялікабрытанія) — брытанскі філёляг-славяназнаўца, прафэсар, папулярызатар беларускае літаратуры.

Арнольд Макмілін
анг. Arnold Barratt McMillin
Арнольд Макмілін
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1941 (82 гады)
Месца нараджэньня Ньюкасл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія
Месца вучобы Лёнданскі ўнівэрсытэт
Занятак літаратуразнаўца, філёляг, славіст
Навуковая сфэра гісторыя, беларуская літаратура
Месца працы Лёнданскі ўнівэрсытэт
Вядомы як літаратуразнаўца, філёляґ, славяназнаўца
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Сайт iris.ucl.ac.uk/iris/brow…

Жыцьцяпіс

Вучыўся ў Лёнданскім ўнівэрсытэце, дзе ў 1971 годзе абараніў дысэртацыю (доктар славянскае філялёґіі). Выкладаў расейскую мову й літаратуру ва ўнівэрсытэтах Лёндану (1965—76) і Лівэрпулу (1976—87). З 1987 року — прафэсар расейскае літаратуры Лёнданскага ўнівэрсытэту. У 1984—86 роках быў прэзыдэнтам Брытанскае ўнівэрсытэцкае асацыяцыі славяназнаўцаў, у 1978—88 — брытанскім прадстаўніком у Міжнародным камітэце славяназнаўцаў, пазьней стаў сябрам Міжнароднае асацыяцыі беларусістаў.

Сябра Анґельска-беларускага таварыства, удзельнік выданьня (у 1965—71 рэдактар) «The Journal of Byelorussian Studies».

У 1991—1992 роках пачаў чытаць курс лекцыяў «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя».

Навукова-дасьледчая дзейнасьць

Аўтар шэрагу публікацыяў прысьвечаных беларускай літаратуры, у т.л. кніг:

  • The Vocabulary of the Byelorussian Language in the 19th Century (London, 1971);
  • A History of Byelorussian Literature from its Origins to the Present Day (Giessen, 1977);
  • Belarusian Literature in the 1950s and 1960s. Release and Renewal. (Koln —Weimar —Wien, 1999);
  • Belarusian Literature of the Diaspora. (Birminham, 2002).

Напісаў прадмовы да зборніка беларускае паэзіі «Снуецца зданяў рой» (Лёндан, 1982) і зборніка вершаў Ларысы Геніюш. Пераклаў на анґельскую мову (зь Вераю Рыч) паэму «Тарас на Парнасе» (1977).

Дасьледаваў навуковую дзейнасьць Яўхіма Карскага, Яна Чачота, творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Зьмітра Бядулі, Васіля Быкава і інш.

У 2010 годзе ў Лёндане выйшла ягоная новая кніга «Напісанае ў халодным клімаце: беларуская літаратура з 1970-х рокаў да нашых дзён» (па-ангельску: Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day).

У 2016 годзе прадставіў сваю новую кнігу «Рунь», у якой аналізуе творчасьць 40 маладых беларускіх паэтаў на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ стагодзьдзя.

У 2018 годзе выйшаў беларускі пераклад ягонай кнігі «Адмова ад традыцыі» (Кароткая беларуская проза на пачатку 21 стагоддзя). Раней кніга выходзіла па-ангельску: Breaking with Tradition Belarusian Short Prose in the Early Twenty-First Century.

У 2021 годзе ў Ольштыне выйшла ягоная кніга «Poetry and parody in Belarus and Britain: two cultural traditions», Centrum Badań Europy Wschodniej.

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арнольд Макмілін ЖыцьцяпісАрнольд Макмілін Навукова-дасьледчая дзейнасьцьАрнольд Макмілін УзнагародыАрнольд Макмілін КрыніцыАрнольд Макмілін ЛітаратураАрнольд Макмілін Вонкавыя спасылкіАрнольд Макмілін194121 чэрвеняАнгельская моваБеларуская літаратураВялікабрытаніяНьюкасл-эпон-ТайнПрафэсарФілёляг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валеры МаракоўАльтэрнатыўны рокСырыцыюс (папа рымскі)1858.sb1941РасеяГомель.acНадвор’еЛічэбнік0 (год).moГерман (імя)ЯмантБутывілІвонка Сурвіла.gr1880Усяслаў ЧарадзейНевель.az1979.zm1925Тутэйшыя (п’еса).gg41Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКасьпійскае мораПарнаграфія-гонза20022006.mt.suМанфрэд.mm.roФранцішак БагушэвічАлег МінкінБеларусьАстранамічная адзінкаЮры СелівёрстаўMemento mori.wsНаселены пунктПохваДзед ТалашЧорны кот (арганізацыя).amВугоршчынаСтарабеларуская мова.pnНовы Запавет19191853.pl.gaКарцыналёгія1134Натальля АрсеньневаУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.tgХвойнікіБірута.eg58606.ng🡆 More