Вера Рыч

Ве́ра Рыч (па-ангельску: Vera Rich; 24 красавіка 1936 — 22 сьнежня 2009) — ангельская паэтка, перакладчыца, журналістка і гісторык.

Вера Рыч
Вера Рыч
Вера Рыч падчас наведваньня рэдакцыі «Нашай Нівы» ў красавіку 2007 году
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладчыца
Дата нараджэньня 24 красавіка 1936(1936-04-24)
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 20 сьнежня 2009(2009-12-20) (73 гады)
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія
Месца пахаваньня Канеў і Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, журналістка, паэтка, пісьменьніца, перакладніца, рэдактарка
Навуковая сфэра паэзія, translations from Ukrainian[d], translations from Belarusian language[d], журналістыка і рэдагаваньне[d]
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Біяграфія

Нарадзілася ў Лёндане. Атрымала адукацыю ў Лёнданскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. Перакладчыцкую дзейнасьць пачала з украінскіх перакладаў, але пад уплывам Часлава Сіповіча пачала перакладаць беларускія вершы. Яе першы пераклад зь беларускай мовы — верш Янкі Купалы «На чужыне», надрукаваны ў часопісе «Бацькаўшчына».

Вера Рыч зьяўляецца аўтаркай зборніку «Як вада, як агонь» («Like Water, Like Fire») — першай у сьвеце анталёгіі перакладаў вершаў беларускіх паэтаў на заходнеэўрапейскую мову (ангельскую), які быў забаронены ў СССР у 1972 годзе, і зборніку «The Images Swarm Free» — падборкі перакладаў Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча і Зьмітрака Бядулі. Дасьледавала праблематыку яўрэйска-беларускіх адносінаў, гісторыі царквы на Беларусі, прапагандавала беларускую культуру на Захадзе. Пераклады зь беларускай мовы вызначаюцца дакладнасьцю і веданьнем кантэксту. Пісала вершы на беларускую гістарычную тэматыку («На ўгодкі Слуцкага паўстаньня», «Рэцэпт цуда» і іншыя). З 1993 году намесьнік галоўнага рэдактара квартальніка «The Ukrainian Review» («Украінскі агляд»), які зь яе прыходам стаў удзяляць значную ўвагу ўкраінска-беларускім культурным і гістарычным сувязям. Часта выступала з артыкуламі ў беларускім друку. Працавала над ангельскім перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа.

Творы

  • «Ellisif Jarizleifsdottir» (Elizaveta Jaroslavna) in the Northern Sources. London, 1964
  • Like Water, Like Fire. Translated by Vera Rich. L., 1972
  • The Images Swarm Free. Translated by Vera Rich. L., 1982
  • Jewish themes and characters in Belorussian texts // Blum, J. and Rich, V. The Image of the Jew in Soviet Literature — the Post-Stalin Period. New York, 1984
  • Poems on Liberty. Reflections for Belarus. Translated by Vera Rich. Praha, 2004.
  • «Ellisif Jarizleifsdottir» у нарманскіх крыніцах. Жыхары Скандынавіі і Кіеўская Русь. Пераклад з ангельскай мовы І. Сташкевіча. Менск. 1997.
  • Раньняя сьвятыня на Беларусі (паводля ісляндзкай сагі) // Божым шляхам. — 1965. — № 1(88). — P. 3-4.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вера Рыч БіяграфіяВера Рыч ТворыВера Рыч ГалерэяВера Рыч КрыніцыВера Рыч ЛітаратураВера Рыч Вонкавыя спасылкіВера Рыч1936200922 сьнежня24 красавікаАнгельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Канстытуцыя БеларусіЛютКунілінгусСамілаКрамаАмпэрсандКрэдытПарнаграфіяЭнэргіяСурвэткаКарта растэрміноўкі1891БортніцтваВашынгтон (акруга Калюмбія)Вуліца Янкі Лучыны (Менск)1923Прымакі (п’еса)Іван ШамякінСтаражытны РымУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціНью-ЁркМарт (імя)ДзейнікАвантуры майго жыцьцяЖыгімонт АўгустКойданаўЛістападГрызуныМінэтТрстэнікМенскі мэтрапалітэнМіжнародны стандартны кніжны нумарКаханьне без пранікненьняАлесь АркушАльшаны (Столінскі раён)Людміла СільноваПравы чалавека ў БеларусіВісконсінГісторыя МенскуРыдмонтБука (імя)МузыкаЯзэп СажычАнатоль ВялюгінБізнэс30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Жанчына зьверхуАўкштотаСакрат ЯновічМаксім ЛужанінЯдзернае паліваДрама (аповесьць)Ян Чыквін120-я зэнітна-ракетная брыгадаТацяна СапачЗбожжа16 красавікаАлесь ДуброўскіМэдыяВікіМагаКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Простыя сказыАдам МіцкевічАфтальмалёгіяМыш курганцаваЯкуб ЯсінскіАлегПалешукі🡆 More