Пітэр Джон Мэё: ангельскі мовазнавец-славіст

Пітэр Джон Мэё (па-ангельску: Peter John Mayo; 16 лютага 1944, Лёндан — 1 студзеня 2004) — ангельскі мовазнавец-славіст і папулярызатар беларусістыкі ў Вялікабрытаніі.

Пітэр Джон Мэё
Peter John Mayo
Род дзейнасьці Ангельскі славіст
Дата нараджэньня 16 лютага 1944
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 1 студзеня 2004
Месца вучобы Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт
Занятак мовазнавец, славіст
Навуковая сфэра беларуская і расейская мовы
Месца працы Шэфілдзкі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Экзэтэра

Кар’ера

Мэё нарадзіўся ў Лёндане. Скончыў Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт у 1966 годзе.

У 1969-97 гадах працаваў выкладчыкам Шэфілдзкага ўнівэрсытэту, а з 1998 году — унівэрсытэту г. Экзэтэр. Сябра Брытанскай унівэрсытэцкай асацыяцыі славістаў (у 1978-80 г.г. — яе сакратар).

У 1982 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па філялёгіі.

Беларусіст

Мэё дасьледаваў лексыкаграфію, марфалёгію і сынтаксіс беларускай і расейскай моваў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (A Grammar of Byelorussian. — Sheffield, 1976), разьдзела «Беларуская мова» у калектыўнай манаграфіі «Славянскія мовы» (The Slavonic Languages. — London,1993), шматлікіх артыкулаў па беларускай і славяназнаўчай тэматыцы. Аўтар рэцэнзій на беларускія мовазнаўчыя дасьледаваньні, падручнікі, слоўнікі.

У 1979-88 г.г. Мэё быў рэдактарам  «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх дасьледаваньняў»), з 1989 — славянскага аддзела рэфэратыўнага бібліяграфічнага даведніка «Modern Languages Studies» («Сучасныя лінгвістычныя дасьледаваньні»). Займаўся падрыхтоўкай ангельска-беларускага слоўніка, варыянт якога выйшаў у Менску ў 1995 г. пад назвай «Кішэнны англійска-беларуска-рускі слоўнік».

Мэё быў шматгадовым сябрам Ангельска-беларускага таварыства і апекуном Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Крыніцы

Tags:

Ангельская моваВялікабрытаніяЛёндан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БайкаGoogleЭўропаГрошыX стагодзьдзеКаляндар бэрбэраўАрканзасБеларускі клясычны правапісБудынак30 красавікаПазарджыкПавал ДавідовічРусіфікацыя Беларусі1941Традыцыйны бірманскі каляндарПадвойнае пранікненьнеЛісабонЭякуляцыяЛютыГарнастайАлмаз (спэцпадраздзяленьне)АўгустоўГішпаніяМпумалангаТрэці падзел Рэчы ПаспалітайБайструкЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2024 году (склады)Іслам у ЭстонііПарнаграфія ў ІталііДзьмітры МядзьведзеўТурызмЧувашыяНіна МацяшМенскДзіцяБеларусьКопцкі каляндарКеліхТалерКалдуныРаманПаставыБудысцкі каляндарВузаСельская гаспадарка480Кіеў.com.neПагоняНікадзім Сілівановіч1993800ЭнэргіяЧасовая канстытуцыя Беларускай Народнай РэспублікіMelbetТудаўлянскія гаворкіМагістраль М10 (Беларусь)Злучаныя Штаты АмэрыкіПастава на каленяхISSNСтоктан (Каліфорнія)Станіслаў Нарбут (лекар)ПалангаВыбуховае рэчыва.jp🡆 More