Трэці Падзел Рэчы Паспалітай

Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 году — апошні з падзелаў Рэчы Паспалітай, па якім канфэдэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага спыніла сваё існаваньне — як і самі гэтыя дзяржавы.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай
Землі Рэчы Паспалітай па III падзеле, якія адышлі да

     Аўстрыі

     Прусіі

     Расеі

Дата: 1795
Месца: Рэч Паспалітая
Вынік: Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
Супернікі
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай Рэч ПаспалітаяТрэці Падзел Рэчы Паспалітай Аўстрыйская імпэрыя
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай Каралеўства Прусія
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай Расейская імпэрыя

Гісторыя

Яшчэ ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, 11 ліпеня 1794 году прускі пасол у Пецярбургу Леапольд Гайнрых фон Гольц пісаў у сваёй дэпэшы, што «ўся Расея дамагаецца падзяліць Польшчу і сьцерці яе назву».

Меней чым праз год па здушэньні паўстаньня, 24 кастрычніка 1795 году, манархі Расеі, Прусіі і Аўстрыі, узгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. 24 лістапада 1795 году яны пагадзіліся ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, у тым ліку датычна даўгоў караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які 25 лістапада 1795 году зрокся стальцу.

Трэці падзел стаў вынікам у тым ліку ўнутранага крызісу і экспансіўных дзеяньняў суседніх дзяржаваў. Аднак беспасярэдняй прычынай сталі паразы паўстаньня і войнаў супраць Расеі і Прусіі.

У выніку падзелу Расейская імпэрыя атрымала найбольшыя тэрыторыі — 120 тыс. км², а менавіта: Валынскае, Наваградзкае, Віленскае, часткі Берасьцейскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводзтваў і Жамойці зь местамі Берасьцем, Наваградкам, Горадняй, Вільняй, Коўнам. Па ўсіх трох падзелах яна атрымала каля 60% ад усёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводзтва (разам зь местам Варшавай), часткі Падляскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводзтваў і Жамойці, агулам 48 тыс. км².

Аўстрыйская імпэрыя атрымала Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, часткі Мазавецкага, Берасьцейскага і Падляшскага ваяводзтваў, агулам 47 тыс. км².

Крыніцы

Літаратура

  • Davies N. God’s Playground: A History of Poland. Revised Edition ed. — Oxford: Clarendon Press, 2005.
  • Robert L. The Third Partition of Poland // The Slavonic Review. Mar. 1925. S. 481—498.
  • Cegielski T., Кąziela Ł. Rozbiory Polski 1772—1793—1795. — Warszawa, 1990.
  • Lord R. H. Drugi rozbiór Polski. — Warszawa, 1984.
  • Rolle J. A. Opowiadania historyczne. Stanisław August w Grodnie. — Lwów, 1887.
  • Wójcik Z. Historia dyplomacji polskiej. T. 2; Polski Instytut Spraw Międzynarodowych. — Warszawa: Państwowe Wydaw. Naukowe, 1982.
  • Zamojski A. Ostatni król Polski. — Warszawa, 1994.

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеКанфэдэрацыяКарона Каралеўства ПольскагаПадзелы Рэчы Паспалітай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сэксуальныя цацкіДзяніс Садоўскі (футбаліст)Станіслаў ЯроцкіДрынІнтэрнэтЈЛеў ТалстойГрунвальдзкая бітваЧэрвеньГенадзь ШутаўОйча нашДрама (аповесьць)Паўднёвая КарэяФінансыАральны сэксПамылкаКітайОй у лузі червона калина.neСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіМагдэбурскае праваМерацкая ратушаПаблё ПікасаБанкруцтваКастусь КаліноўскіЖыве Беларусь! (песьня)ГераDNSУладзімер ЗяленскіНаркамаўкаІгар СідарукАсьміна (імя)Вольга КараткевічБруліАнтон Сокал-КутылоўскіНямеччынаМікалай СьлюнькоўПасадобль1919Уладзімер ПолацкіПолацкае княстваДругая сусьветная вайнаКрывіч (часопіс)ВялейкаЭйсімонтФранцішак АляхновічМікола КупрэеўГерута (імя)УніяцтваДангельКомсомольская правдаТэрарыстычны акт у менскім мэтроСаўгутБеларускі рубельВасіль ІгнаценкаЛеўHromadske.TVСпакусьнікіШклоўскі раёнІнфармацыйныя тэхналёгііЧарнобыльская катастрофаВербутРуген (імя)Ільля ЦішуроўАндрэй ДынькоБлогСыднэйПолацакПсыхалёгія🡆 More