Ямант

Ямант (Ямунд, Ямунт, Амонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ammund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Amo + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ямунд, Ямунт, Амонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ямант»

Паходжаньне

Амунд, Амунт, Емунд або Ёмунд (Ammundus, Amund, Amuntr, Emund, Jomund) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова ам- (імёны ліцьвінаў Ямаўт, Ямін; германскія імёны Amolt, Ammin) мае значэньне 'актыўны, гарлівы, працавіты' і ўзыходзіць да стараісьляндзкага ama 'турбаваць, непакоіць', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'.

Адпаведнасьць імя Ямант германскаму імю Amund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ямант складаецца з асноваў -я- (імёны ліцьвінаў Явіл, Ягерд; германскія імёны Jovila, Jogärdh), якая паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды' (таксама адзначаецца іменная аснова а-, якая паходзіць ад старагерманскага *ana- з падобным значэньнем), і -мунд- (-мунт-, -монт-). Такім парадкам, імя Ямонт азначае «сапраўды гарлівы».

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jamunt (1390 год); Jamundt (23 красавіка 1398 году); Jamund von Cletzke, Iamund de Cletzke (12 кастрычніка 1398 году); Semeon Iamunti (18 студзеня 1401 году); Senkonis filii Jamuntii Lithwanie ducum (1 лютага 1411 году); отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ, князь Ямонтъ Толоунтовичь, князя Ивана Ямонта наместника Смоленского (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Ямонта, князь Ямонтъ Толунтовичь (Сафійскі першы летапіс); князь Михаило Ямонътовичъ (1440—1492 гады); Ямантъ (Маскоўскі летапісны звод канца XV стагодзьдзя); людей нашихъ Кожтяжинскихъ… а Петраша Амонтовича (1501—1513 гады); в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ямонта Рачкевича, под бояры рокговскими Ямонтом Борисовичом (26 студзеня 1516 году); бояръ господарьскихъ Ейшиского повета, наимя Ямонта (8 ліпеня 1518 году); Мартинъ Ямунътовичъ (1528 год); князю Семену Ямонтовичу Подберезскому (2 лістапада 1531 году); под бояры зыскалъ, Ямонътомъ Борысовичомъ (23 траўня 1539 году); людей подали Скидлянъ и Жорославцовъ… Жданъ Ямантовичъ (19 студзеня 1540 году); Стась Пацевич Ямонтович (30 ліпеня 1545 году); Янъ Викъторынъ а Бартломеи Ямонтовичъ (1565 год); Я Петръ Анъдреевич Ямонътъ (8 кастрычніка 1593 году); Nobilis Petrus Iamunt (1648—1649 гады); jmp. Jana Jamąta (1690 год); Martianus Jamuntowicz (1705 год); Jemąty (1744 год).

Носьбіты

З XVII ст. прыдомкам Ямант карыстаўся літоўскі шляхецкі род Палевічаў.

Яманты (Jamont) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў.

У XVI ст. існаваў «грунт» Амонтавічы (Амонтовичи) у Жамойцкім старостве. У 1595 і 1597 гадох упамінаўся маёнтак Ямонтавічы ў Жамойцкім старостве.

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Яманты.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ямант ПаходжаньнеЯмант НосьбітыЯмант КрыніцыЯмант ЛітаратураЯмант

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДрысаУ гушчарахЛетуваБюджэтАльгерд Бахарэвіч1916195322.grВікізьвесткіПершая Ўстаўная граматаВіцебск.sdГрошы.foАльтэрнатыўны рокФазы МесяцаВусякі.inТутэйшыя (выраз)Чорны кот (арганізацыя)Уладзімер ЗяленскіСоф’я СлуцкаяРэч Паспалітая.tn1926Вэб-сайтГабрэі.noЯн ЧачотГораждзе.gfНародны Альбом.sa.tzЯмантЧэхія.lk.jpЧэрвеньСьвятлана ЦіханоўскаяТрэцяя Ўстаўная граматаВуліца СэзамБялынічыМанчэстэр Сіці.neУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВолгаТэндэр (вагон)3.mcБіятэхналёгіяВалошкаПагоня (песьня)Выру.ki1929.viБлэкджэкБеларускі клясычны правапісРада Беларускай Народнай РэспублікіНовы ЗапаветВугляродТутэйшыя (п’еса)Рэжым ЛукашэнкіStotisПарнаграфія для жанчынАнаплязмаБелая дзірка🡆 More