Ямантавічы: літоўскі шляхецкі род

Ямантавічы — літоўскі княскі род, нашчадкі старажытных літоўскіх удзельных князёў.

Ямантавічы
лац. Jamantavičy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Ямант

Прозьвішча

Амунд, Амунт, Емунд або Ёмунд (Ammundus, Amund, Amuntr, Emund, Jomund) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова ам- (імёны ліцьвінаў Ямаўт, Ямін; германскія імёны Amolt, Ammin) мае значэньне 'актыўны, гарлівы, працавіты' і ўзыходзіць да стараісьляндзкага ama 'турбаваць, непакоіць', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'.

Гісторыя

Паводле легенды, вялі радавод ад мітычнага князя Гедруса. Першы вядомы з роду Ямант Тулунтавіч (у праваслаўі Васіль; ? — 12 жніўня 1399) у 1390 годзе паехаў поруч з князем Вітаўтам у Прусію. У 1396 годзе яму разам з Васілём Барэйкавічам Вітаўт даў у кіраваньне Смаленскае княства, потым трымаў і Клецкае княства. У 1398 годзе падпісаў мірную ўмову паміж Вялікім Княствам Літоўскім і крыжакамі. Загінуў у 1399 годзе ў бітве на Ворскле з татарамі. Меў сыноў Сямёна (Сеньку) і Міхайлу.

Найбольш вядомыя

  • Сямён Ямантавіч, сын Яманта Тулунтавіча. Падпісаў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год) паміж ВКЛ і Польшчай, Тарунскі мір 1411 году з крыжакамі.
  • Сямён (? — да 1540), сын Яшкі, унук Міхайлы Ямантавіча. Ад маёнтку Падбярэзьзя каля Друцку празываўся Ямантавічам-Падбярэскім. Валодаў таксама мястэчка Бачэйкавам, часткай воласьці Басеі. З 1522 году быў намесьнікам (дзяржаўцам) кернаўскім, трымаў Азярышчанскую і Усьвяцкую воласьці. Ня меў дзяцей, таму пакінуў маёнткі сястры Ульляне, сыны якой ад шлюбу зь Яцкам Сенькавічам Рыгор і Іван узялі прозьвішча Падбярэскія. Нашчадкі Рыгора ўзялі прозьвішча і тытул князёў Друцкіх-Падбярэскіх.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ямантавічы ПрозьвішчаЯмантавічы ГісторыяЯмантавічы Найбольш вядомыяЯмантавічы КрыніцыЯмантавічы ЛітаратураЯмантавічыЛітва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПірожнаеАмафонФранцыяВэб-дызайнЯмаўтЖалейка (зборнік)ВілаБеларускі альфабэтНовы замак (Горадня)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЯкасныя прыметнікіСыбілыІгнат ДамейкаМарына ВасілеўскаяІзраільДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьМінэтГарнастайМікола ЛупсякоўТутэйшыя (п’еса)Блакітная валошкаВіетнамАркадзь КуляшоўАнатоль ЗэкаўНью-ЁркКанстытуцыя ССРБ 1919 годуТадзіяна КляшторнаяSAAB 90Іван ЧыгрынаўВадзім СаранчукоўКастрычнікПесьня пра зубраПолацкае княстваБудынакПарнаграфія ў ІталііУладзімер Аляксеевіч АрлоўМенск (кампутарная гульня)Адам МіцкевічАральны сэксЖыдыЖугарПарыжЭратычнае мастацтваРуская моваВялікае Княства ЛітоўскаеМарыя МартысевічМаёнтакФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуІвонка СурвілаВоршаДоўгія вёрсты вайны (фільм)Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСпадарожнікі СатурнаBet365ЛюбартМікола МятліцкіАндрэй СаньнікаўIKEAФільмБортны промысел у БеларусіГодЛюдміла СільноваРэжым ЛукашэнкіМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаІгнат КанчэўскіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамКаўкаскі ЭміратАлесь Разанаў🡆 More