Торунскі Мір 1411 Году

То́рунскі мір 1411 го́ду, Пе́ршы Торунскі мір — мірнае пагадненьне, якое фармальна завяршыла «Вялікую вайну» 1409—1411 гадоў паміж саюзам Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з аднаго боку, і Крыжацкім ордэнам з другога, падпісанае 1 лютага 1411 году ў Торуні (ням.

Thorn), у адным з самых паўднёвых гарадоў Манаскай дзяржавы крыжацкіх рыцараў. У гістарыяграфіі гэтае пагадненьне часьцяком лічыцца дыпляматычнай няўдачай Польшчы і Літвы з-за іхняе няздольнасьці выгадна скарыстаць разгромнае паражэньне крыжакоў у Грунвальдзкай бітве. Крыжакі аддалі Добжынскую зямлю, захопленую ў Польшчы падчас вайны, і зрабілі толькі часовыя тэрытарыяльныя саступкі ў Жамойці, якая пераходзіла да Літвы толькі на час кіраваньня польскага караля Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Торунскі мір 1411 году быў нестабільным. Спатрэбіліся яшчэ дзьве вайны, Галодная вайна ў 1414 і Голубская вайна ў 1422, каб падпісаць Мельнскі мір, які вырашыў усе тэрытарыяльныя спрэчкі. Тым ня менш, вялікія памеры ваенных рэпарацыяў былі значным фінансавым цяжарам для крыжакоў, які спрычыніў нутраныя канфлікты і эканамічны спад. Крыжацкі ордэн так і ня здолеў аднавіць сваю былую моц.

Торунскі мір 1411 году
Торунскі Мір 1411 Году
Тып дамовы Міжнароднае пагадненьне
Падпісаная 1 лютага 1411
 ·  месца Торунь
Бакі Торунскі Мір 1411 Году Тэўтонскі ордэн
Торунскі Мір 1411 Году Каралеўства Польскае
Торунскі Мір 1411 Году Вялікае Княства Літоўскае
Месца захаваньня Warszawa, Archiwum Główne Akt Dawnych, Zbiór dokumentów pergaminowych, sygn. 4487.
Мова лацінская
Торунскі Мір 1411 Году Тэкст у Вікікрыніцах:
:la:Pax Thorun

Гістарычны кантэкст

Торунскі Мір 1411 Году 
Тэўтонскі ордэн у 1410 годзе

У траўні 1409 году ў Жамойці, якая паводле Рацёнскага дагавору знаходзілася ў руках Ордэна, выбухнула паўстаньне. Вялікі князь літоўскі Вітаўт падтрымаў паўстаньне. Польшча, якая з 1386 году была ў пэрсанальнай уніі зь Літвой, таксама абвясьціла падтрымку жамойцкіх паўстанцаў. Такім чынам лякальнае паўстаньне вылілася ў сапраўдную вайну. Спачатку тэўтонскія рыцары ўварваліся ў Польшчу, зьнянацку захопліваючы палякаў у палон і заваёўваючы Добжынскую зямлю бяз значнага супраціву. Аднак ніводны ваюючы бок ня быў гатовы да паўнавартаснай вайны. У кастрычніку 1409 году пры пасярэдніцтве імпэратара рымскага і чэскага караля Вацлава IV было заключана замірэньне. Калі ў чэрвені 1410 году тэрмін замірэньня скончыўся, саюзныя польска-літоўскія войскі ўварваліся ў Прусію і сустрэлі войска крыжакоў у Грунвальдзкай бітве. Крыжакі былі разгромленыя, большасьць іхняга камандваньня былі забітыя. Пасьля бітвы большасьць крыжацкіх цьвердзей здаліся без супраціву. Крыжацкі Ордэн застаўся толькі з васьмю падкантрольнымі замкамі. Аднак саюзныя польска-літоўскія войскі памарудзілі з аблогай Марыенбургу, даючы крыжакам дастаткова часу, каб арганізаваць абарону. Саюзным войскам, якія трывалі нястачу амуніцыі і баявога духу, не ўдалося захапіць сталіцу Тэўтонскага Ордэна, і яны вярнуліся дамоў у верасьні 1410 году. Крыжакі хутка адваявалі свае захопленыя палякамі цьвердзі. Польскі кароль Ягайла падняў новае войска і нанёс чарговую паразу крыжакам у бітве пад Карановам ў кастрычніку 1410 году. Генрых фон Пляўэн, новы тэўтонскі вялікі магістар, хацеў працягнуць змаганьне і ўжо зьбіраўся набіраць новых крыжакоў, але, нягледзячы на гэта, галава Тэўтонскага Ордэна ўпадабаў мір, і абодва бакі дамовіліся аб замірэньні з 10 сьнежня 1410 году па 11 студзеня 1411 году. Трохдзённыя перамовы ў Рацёнжы паміж Ягайлам і фон Пляўэнам праваліліся, і тэўтонскія рыцары ўварваліся ў Добжынскую зямлю ізноў. Чарговае крыжацкае нашэсьце вылілася ў новы этап перамоваў, якія завяршыліся Торунскім пагадненьнем.

Умовы пагадненьня

Межы дзяржаваў вярталіся на даваенны (да 1409 году) стан, за выключэньнем Жамойці. Ордэн пакінуў свае прэтэнзіі на Жамойць, але толькі часова — пасьля сьмерці польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта Жамойць павінна была вярнуцца ў межы Ордэна. У гэты час абодва кіраўнікі ўжо былі мужчынамі ва ўзросьце. На поўдні Добжынская зямля, захопленая падчас вайны крыжакамі, адыходзіла да Польшчы. Такім чынам, Тэўтонскі ордэн фактычна не пацярпеў аніякіх тэрытарыяльных стратаў, што, відавочна, было вялікім дыпляматычным дасягненьнем пасьля разгромнай паразы ў Грунвальдзкай бітве. Усе бакі дамовіліся, што ўсе будучыя тэрытарыяльныя спрэчкі або непагадненьні па вызначаных межах вырашацьмуцца шляхам міжнароднага пасярэдніцтва. Межы былі адчыненыя для міжнароднага гандлю, што было карысным больш для прускіх гарадоў. Ягайла і Вітаўт таксама абяцалі ахрысьціць усіх застаўшыхся паганцаў на Літве і Жаймоці, якія не былі дагэтуль афіцыяльна ахрышчаныя.

Пасьля Грунвальдзкай бітвы Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае трымалі каля 14 000 ваеннапалонных. Большасьць непрывілеяваных жаўнераў і наймітаў былі вызваленыя адразу пасьля бітвы з умовай рэгістрацыі ў Кракаве 11 лістапада 1410. Заставаліся ў зьняволеньні толькі тыя, хто быў здольны заплаціць за сябе выкуп. Былі адзначаныя істотныя выкупы; напрыклад, найміт Гольбрахт фон Лёйм мусіў заплаціць «шэсцьдзясят разоў суму ў 150 праскіх грошай», або больш за 30 кіляграмаў срэбрам. Торунскі мір урэгуляваў выкупы супольна: польскі кароль вызваліў усіх палонных узамен на плату ў «шэсцьдзясят разоў сумай 100 000 пражскіх грошай», што раўняецца прыблізна 20 000 кіляграмам срэбра, якія выплачваліся чатырма гадавымі ўзносамі. У выпадку нявыплаты аднаго з гадавых унёскаў плацельшчык мусіў выплаціць дадатковую кампэнсацыю ў у памеры 720 000 праскіх грошай. У цэлым выкуп раўняўся £850 000 — дзесяцікротнаму гадавому даходу караля Ангельшчыны.

Наступствы

Дзеля таго, каб сабраць дастатковую для выкупа суму, вялікі магістар Генрых фон Пляўэн быў вымушаны павысіць падаткі. Ён сабраў савет прадстаўнікоў з кожнага прускага гораду, каб прыняць увядзеньне адмысловага падаткаабкладаньня. Даньцыг (Гданьск) і Торн (Торунь) паўсталі супраць новага падатку, але былі падаўленыя. Крыжакі таксама канфіскавалі царкоўнае срэбра і золата і ўзялі значныя пазыкі за мяжой. Першыя дзьве выплаты былі своечасова аплачаныя ў поўным памеры. Аднак для далейшых выплатаў было складана сабраць грошай, бо крыжакі вычарпалі сваю казну на рэстаўрацыю сваіх замкаў і пераўладкаваньне свайго войска, якое ў вялікай ступені залежала ад аплачваемых наймітаў. Яны таксама адаслалі дарагія падарункі Папе Рымскаму і імпэратару Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Жыгімонту, каб упэўніцца ў працягу іх падтрымкі крыжацкай справы. Падатковыя запісы паказалі, што ўраджай у тыя гады быў нязначным і што шматлікія абшчыны адставалі ад тэмпу выплаты падаткаў на тры гады.

Неўзабаве пасьля мірнага пагадненьня ўзьніклі нязгоднасьці наконт кепска вызначаных межаў Жамойці. Вітаўт сьцьвярджаў, што ўся тэрыторыя на поўнач ад ракі Нёман, уключаючы порт Мэмэль (Клайпеда) была часткай Жаймойці і тым самым павінна адыйсьці Вялікаму Княству Літоўскаму. У сакавіку 1412 году імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Жыгімонт пагадзіўся пасярэднічаць у зьмяньшэньні памераў трэцяй гадавой выплаты, дэмаркацыі жамойцкай граніцы і іншых пытаньнях. Дэлегацыі сустрэліся ў Будзе (Офэн), рэзыдэнцыі Жыгімонта, дзе былі арганізаваныя шчодрыя баляваньні, паляваньні і спаборніцтвы. Сьвяткаваньне прыпала на шлюбавіны Кімбаркі мазавецкай, пляменьніцы Ягайлы, і аўстрыйскага герцага Эрнэста. У жніўні 1412 году Жыгімонт абвясьціў, што Торунскі мір зьяўляўся дзейсным і справядлівым, і прызначыў Бэнэдыкта Макра расьсьледаваць памежныя спрэчкі. Гадавыя рэпарацыйныя выплаты не былі зьніжаныя, і апошняя своечасовая выплата была зроблена ў студзені 1413 году. Марка абвясьціў сваё рашэньне ў траўні 1413, цалкам саступаючы паўночны бераг Нёмана, разам з Мэмэлем, да Літвы. Крыжакі адмовіліся прымаць гэтае рашэньне, і безвыніковая Галодная вайна распачалася ў 1414 годзе. Перамовы працягваліся на Канстанцкім саборы, і спрэчныя пытаньні не былі вырашаныя да Мельнскага міру 1422 году.

Агулам Торунскі мір аказаў значнае благое ўзьдзеяньне на Прусію. Да 1419 году 20% крыжацкіх земляў сталі занядбалымі, і іхні грашовы зварот абясцэніўся да ўзроўню мінімальнага пакрываньня расходаў. Павышаныя падаткі і эканамічны спад выкрыў нутраную палітычную барацьбу паміж біскупамі, сьвецкімі рыцарамі і гарадзкім жыхарствам. Гэтыя палітычныя разломы з далейшымі войнамі супраць Літвы і Польшчы толькі ўзмацьніліся і ўрэшце выліліся ў стварэньне антытэўтонскай Прускай канфэдэрацыі і грамадзянскую вайну, якая разваліла Прусію на дзьве часткі.

Апісаньне дакумэнту

Дакумэнт на лацінскай мове на аркушы пэргамэнта памерам 570x496+45 мм. Пячатка вялікага князя літоўскага Вітаўта — адбітак на чырвоным воску дыямэтрам 50 мм на палоске пэргамэнта. Дзесяць палосак пэргамэнта безь пячаткаў.

Публікацыі

  • Codex epistolaris saeculi decimi quinti, t. 2, wyd. A. Lewicki, Kraków 1891, nr 35;
  • Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum, ed. altera, t. 2, Posnaniae 1892, nr 65, s. 457—461;
  • Weise E., Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert, t. 1 (1398—1437), Königsberg 1939, nr 83, s. 85.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Biskup M., Labuda G., Dzieje zakonu krzyżackiego w Prusach, Gdańsk 1986;
  • Biskup M., Wojny Polski z zakonem krzyżackim (1308—1521), Gdańsk 1993;
  • Christiansen, Eric (1997), The Northern Crusades (2nd ed.), Penguin Books, ISBN 0-14-026653-4  (анг.)
  • Gąsiorowski A., Formularz dokumentów traktatowych polsko-krzyżackich z XIV—XV w wieku, «Archeion», t. 46, 1978, s. 171—184;
  • Ivinskis, Zenonas (1978), Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties, Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, LCC 79346776  (лет.)
  • Krzyżaniakowa J., Kancelaria królewska Władysława Jagiełły, Poznań 1972;
  • Kuczyński S. M., Pierwszy pokój toruński (1 lutego 1411), «Zapiski Historyczne», t. 20, 1955, nr 1-4, s. 139—165;
  • Kuczyński S. M., Wielka Wojna z zakonem krzyżackim 1409—1411, Warszawa 1980 (wyd. IV);
  • Pelech, Markian (1987), «W sprawie okupu za jeńców krzyżackich z Wielkiej Wojny (1409—1411)», Zapiski Historyczne 2 (52)  (пол.)
  • Stone, Daniel (2001), The Polish-Lithuanian state, 1386—1795, University of Washington Press, ISBN 978-0-295-98093-5  (анг.)
  • Sułkowska-Kurasiowa I., Dokumenty królewskie i ich funkcja w państwie polskim za Andegawenów i pierwszych Jagiellonów 1370—1444, Warszawa 1977.
  • Turnbull, Stephen (2003), Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights, Campaign Series, 122, London: Osprey Publishing, ISBN 978-1-84176-561-7  (анг.)
  • Urban, William (2003), Tannenberg and After: Lithuania, Poland and the Teutonic Order in Search of Immortality (Revised ed.), Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, ISBN 0-929700-25-2  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Торунскі Мір 1411 Году Гістарычны кантэкстТорунскі Мір 1411 Году Умовы пагадненьняТорунскі Мір 1411 Году НаступствыТорунскі Мір 1411 Году Апісаньне дакумэнтуТорунскі Мір 1411 Году ПублікацыіТорунскі Мір 1411 Году Глядзіце таксамаТорунскі Мір 1411 Году КрыніцыТорунскі Мір 1411 Году ЛітаратураТорунскі Мір 1411 Году Вонкавыя спасылкіТорунскі Мір 1411 Году1 лютага1411Вялікае Княства ЛітоўскаеВялікая вайна 1409—1411 гадоўВітаўтГалодная вайнаГолубская вайнаГрунвальдзкая бітваДобжынская зямляЖамойцьМельнскі мірНямецкая моваПольшча ў часы Ягелонскай дынастыіТоруньТэўтонскі ордэнЯгайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УрыкаАлаіза ПашкевічЗлучнікЛексычнае значэньнеВіктар ГардзейУладзімер КонанЭканомікаБерасьцейская вобласьцьЖанчына зьверхуКлеапатраЭротыкаПарнаграфія для жанчынЖвірНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііСлоўнік НасовічаЁгаМаскваМаксім ГарэцкіПорнафільмы дарослых з падлеткаміГотаўтВільняМачанкаАльфаВугорская моваБазыліка Сьвятога ЭгідыяЮрась БарысевічСанта-КляўсЭўропаМэрПружаныБелазарЛацінская моваВасіль БыкаўСяргей Паўлавіч АбламейкаМустафа Кемаль АтатуркАляксей МарачкінПамылкаАпэрацыйная сыстэмаІрляндцыАльтэрнатыўная парнаграфіяДзень ЗямліЯнка МаўрВалерыя КуставаЎРыбыНямецкая моваПарнаграфія ў ЗШААзіяЛеанід ГалубовічТадзіяна КляшторнаяПарнаграфія ў Беларусі2022Сураж (Польшча)Язафат КунцэвічЯн ПазьнякДожджВадзім БолбасСьпіскі замакГомельБеларуская граматыка для школ (1918)Новая зямляМіжнародны стандартны кніжны нумарАндрэй АлександровічПётар МашэраўХрысьціянстваАляксей ДудараўУнівэрсытэтПрымакі (п’еса)🡆 More