Баварыя: фэдэральная зямля Нямеччыны

Во́льная дзяржа́ва Бава́рыя (па-нямецку: Der Freistaat Bayern) — адна зь земляў у складзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны.

Самая вялікая па плошчы (70 551 км²) і другая па насельніцтве пасьля Паўночнага Райну — Вэстфаліі (13 124 737 чал. у 2019 г.). Месьціцца на паўднёвым усходзе Нямеччыны. Мяжуе з наступнымі землямі ФРН: Бадэн-Вюртэмбэрг, Гэсэн, Турынгія, Саксонія. На ўсходзе мяжуе з Чэхіяй, на паўднёвым усходзе мяжуе з Аўстрыяй, праз Бодэнскае возера на поўдні мяжуе з Швайцарыяй. Найбуйнейшыя гарады (у дужках — колькасьць насельніцтва на 31 сьнежня 2022 году): Мюнхэн (1,5 млн.), Нюрнбэрг (523 тыс.), Аўгсбург (301 тыс.), Рэгенсбург (157 тыс.), Інгальштат (141 тыс.), Фюрт (131 тыс.), Вюрцбург (127 тыс.), Эрлянген (117 тыс.).

Вольная дзяржава Баварыя
ням. Der Freistaat Bayern
Баварыя: Прырода, Гісторыя, Эканоміка
Герб
Баварыя: Прырода, Гісторыя, Эканоміка

Сьцяг
Гімн Гімн Баварыі[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус фэдэральная зямля Нямеччыны
Уваходзіць у Паўднёвая Нямеччына[d]
Адміністрацыйны цэнтар Мюнхэн
Дата ўтварэньня 12 студзеня 1919
Прэм’ер-міністар Маркус Зёдэр[d]
Кіруючыя партыі ХСС, СДП
Афіцыйныя мовы Standard High German[d] і Баварскі дыялект
Насельніцтва
Шчыльнасьць 186 чал./км²
Плошча
  • 70 551 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 503 м
Галасоў у Бундэсраце 6 (з 69)
Месцазнаходжаньне Вольнай дзяржавы Баварыі
Баварыя: Прырода, Гісторыя, Эканоміка
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас цэнтральнаэўрапейскі час
Код ISO 3166-2 DE-BY
Афіцыйны сайт
Баварыя: Прырода, Гісторыя, Эканоміка   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Прырода

Амаль уся тэрыторыя Баварыі разьмяшчаецца на Баварскім пласкагор’і й Франконскім Альбе. На ўсходзе невысокія горы Чэскага й Баварскага Лесу, Шумавы; на поўдні адгор’і Тырольскіх Альпаў (гара Цугшпіцэ, 2963 м). Больш за 30% тэрыторыі пад лесам. Густая сетка рэк (Дунай з прытокамі, Майн), на поўдні шмат азёраў. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня 17 °С, студзеня каля 2 °С, ападкаў 935 мм за год. Невялікія радовішчы жалезнай руды, бурага вугалю, солі, графіту й нафты.

Гісторыя

Баварскае герцагства з цэнтрам у горадзе Рэгенсбург узьнікла ў VI стагодзьдзі (утворана германскім племем бавараў). Панавала ў ім дынастыя Агілальфінгаў. 3 591 году герцагства, залежнае ад Францкай дзяржавы, з 788 году частка імпэрыі Каралінгаў. У 903—937 гг. яно адноўлена, у 938—947 гг. далучана да Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 976 годзе ад Баварыі аддзялілася Карынтыя, у 1156 годзе — Усходняя марка (Аўстрыя), у 1180 — Штырыя. 3 1180 году Баварыя звалася герцагствам Вітэльсбахаў. У 1255 годзе яно падзялілася на Ніжнюю й Верхнюю (з рэйнскім графствам Пфальц, далучаным у 1214 годзе) Баварыю. Пры Людвігу Баварскім (з 1314 году нямецкі кароль Людвіг IV) уладаньнямі Баварыі сталі Брандэнбург, Тыроль, Нідэрлянды. Пасьля пэрыяду раздробленасьці герцагства зноў аб’ядналася ў 1505 годзе. У XVI стагодзьдзі яно было цэнтрам Контаррэфармацыі ў Нямеччыне. 3 1623 году Баварыя — курфюрства. Ейны першы курфюрст Максімілян I далучыў у 1628 годзе да Баварыі Верхні Пфальц. Са сьмерцю Максіміляна II Ёзэфа баварская лінія Вітэльсбахаў спынілася, і ў Баварыі правілі пфальцскія курфюрсты. 3 1806 Баварыя — каралеўства. Паміж 1803 і 1815, дзякуючы зьвязу з напалеонаўскай Францыяй, тэрыторыя Баварыі значна павялічылася. 3 1815 яна чалец Нямецкага зьвяза, з 1834 году ў нямецкім мытным саюзе. У 1818 годзе Баварыя атрымала канстытуцыю. Пры Людвігу I культурным і навуковым цэнтрам Баварыі стаў Мюнхэн. Лібэральным і сацыяльным рэформам у каралеўстве спрыяў Максімілян II. Падчас аўстра-прускай вайны 1866 году Баварыя ваявала на баку Аўстрыі, з 1871 году ў складзе Нямецкай імпэрыі. У лістападзе 1918 году Людвіг III Вітэльсбах адрокся ад стальца. 3 1919 году Баварыя — «вольная дзяржава» ў складзе Ваймарскай рэспублікі. У красавіку 1919 ў Мюнхэне левыя абвесьцілі Баварскую Савецкую рэспубліку, якая ў траўні была ліквідавана ўрадавымі войскамі. У 1920-я гады Баварыя — цэнтар правай германскай апазыцыі супраць Ваймарскай рэспублікі.

Пры нацыстах імпэрскім намесьнікам Баварыі стаў у 1933 генэрал фон Эп. Пасьля Другой сусьветнай вайны была акупавана войскамі ЗША, якія стварылі тут зямлю (бяз Пфальца). У 1949 годзе баварскі ляндтаг ухваліў рашэньне аб утварэньні ФРН з Баварыяй у ейным складзе.

Эканоміка

Баварыя валодае самым буйным эканамічным і навуковым патэнцыялам сярод 16 фэдэральных земляў ФРН і лідыруе па тэмпах эканамічнага росту (за 1985—2005 гады СУП Баварыі павялічыўся на 28,2 %, а ў сярэднім па краіне — на 14,6 %).

У 2005 годзе ВУП Баварыі склаў € 403 млрд (18 % агульнанямецкага), зь іх каля 69 % прыходзіцца на сфэру гандлю й паслуг, 30 % — на прамысловасьць і толькі 1 % — на аграрную галіну. Каля 50% электраэнэргіі даюць ГЭС, ёсьць таксама і атамныя электрастанцыі.

Найболей важную ролю ў эканоміцы Баварыі грае машынабудаваньне, у прыватнасьці, аўтамабілебудаваньне й авіякасьмічная галіна. Разьвітыя таксама электратэхніка, дакладная мэханіка, оптыка, вытворчасьць мэдычнай тэхнікі, хімічная прамысловасьць. Вырошчваюць збожжавыя, бульбу, цукровыя буракі, хмель, агародніну, вінаград. Густая сетка чыгунак (амаль усе электрыфікаваны) і аўтадарог. Суднаходзтва па Дунаі й Майне. Курорты. Турызм.

У 2006 годзе Баварыя стала першай за апошнія 30 гадоў фэдэральнай зямлёй Нямеччыны, якая прыняла бездэфіцытны бюджэт.

Акругі

Баварыя: Прырода, Гісторыя, Эканоміка 
Адміністрацыйныя раёны Баварыі

Баварыя падзяляецца на 7 адміністрацыйных акругаў, якія маюць назву Regierungsbezirke.

  1. Верхняя Франконія (ням. Oberfranken)
  2. Сярэдняя Франконія (ням. Mittelfranken)
  3. Ніжняя Франконія (ням. Unterfranken)
  4. Швабія (ням. Schwaben)
  5. Верхні Пфальц (ням. Oberpfalz)
  6. Верхняя Баварыя (ням. Oberbayern)
  7. Ніжняя Баварыя (ням. Niederbayern)
Баварыя: Прырода, Гісторыя, Эканоміка 
  1. Айхах-Фрыдбэрг (AIC)
  2. Альцётынг (AÖ)
  3. Амбэрг-Зульцбах (AS)
  4. Ансбах (AN)
  5. Ашафэнбург (AB)
  6. Аўгсбург (A)
  7. Бад-Кісінгэн (KG)
  8. Бад Цёльц-Вольфратсхаўзэн (TÖL)
  9. Бамбэрг (BA)
  10. Байройт (BT)
  11. Бергтэсгаден (BGL)
  12. Кам (CHA)
  13. Кобург (CO)
  14. Дахаў (DAH)
  15. Дэгендорф (DEG)
  16. Дылінген-на-Дунае (DLG)
  17. Дынгольфінг-Ландаў (DGF)
  18. Донаў-Рыс (DON)
  19. Эберсбэрг (EBE)
  20. Айхштэт (EI)
  21. Эрдынг (ED)
  22. Эрлангэн-Хёхштат (ERH)
  23. Форхгайм (FO)
  24. Фрайзінг (FS)
  1. Фрайунг-Графенаў (FRG)
  2. Фюрстэнфэльдбрук (FFB)
  3. Фюрт (FÜ)
  4. Гарміш-Партэнкірхэн (GAP)
  5. Гюнцбург (GZ)
  6. Гасбэрге (HAS)
  7. Гоф (HO)
  8. Кельхайм (KEH)
  9. Кітцінген (KT)
  10. Кронах (KC)
  11. Кульмбах (KU)
  12. Ландсбэрг (LL)
  13. Ландсгут (LA)
  14. Ліхтенфельс (LIF)
  15. Ліндаў (LI)
  16. Майн-Шпэсарт (MSP)
  17. Місбах (MB)
  18. Мільтэнбэрг (MIL)
  19. Мюльдорф (MÜ)
  20. Мюнхэн (M)
  21. Нойбург-Шробэнхаузэн (ND)
  22. Ноймаркт (NM)
  23. Нойштат-на-Айше — Бад-Віндсхайм (NEA)
  1. Нойштадт-на-Вальднабе (NEW)
  2. Ной-Ульм (NU)
  3. Нюрнбэрг (LAU)
  4. Верхні Альгой (OA)
  5. Усходні Альгой (OAL)
  6. Пасаў (PA)
  7. Пфафэнгофэн (PAF)
  8. Рэген (REG)
  9. Рэгенсбург (R)
  10. Рэн-Грабфэльд (NES)
  11. Розэнгайм (RO)
  12. Рот (RH)
  13. Роталь-Ін (PAN)
  14. Швандорф (SAD)
  15. Швайнфурт (SW)
  16. Штарнбэрг (STA)
  17. Штраўбінг-Богэн (SR)
  18. Тіршэнройт (TIR)
  19. Траўнштайн (TS)
  20. Ніжні Альгой (MN)
  21. Вайльгайм-Шонгаў (WM)
  22. Вайсэнбург-Гунцэнгаўзэн (WUG)
  23. Вунзідэль (WUN)
  24. Вюрцбург (WÜ)

Крыніцы

Tags:

Баварыя ПрыродаБаварыя ГісторыяБаварыя ЭканомікаБаварыя АкругіБаварыя КрыніцыБаварыяІнгальштатАўгсбургАўстрыяБадэн-ВюртэмбэргБодэнскае возераГэсэнМюнхэнНюрнбэргНямецкая моваНямеччынаПаўночны Райн — ВэстфаліяРэгенсбургСаксоніяТурынгіяЧэхіяШвайцарыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер ГерасімовічЮбілейная плошча (станцыя мэтро)ГлінішчаКімантСлуцакЭўрапейскі ЗьвязПалітычны вязеньМіндоўгМіра (імя)Самалійска-этыёпская вайнаЧыкагаСырЗШАТаль (імя)Ян СерадаБелы колерВялікая сініцаУкраінаФрыда КалёТрыбадызмМіт РомніСпакусьнікіЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Хірасіма8Антон ЛуцкевічУладзіслаў ПаўлюкоўскіІталіяМалыя ЛядыПаўночная МакедоніяЛёнік ТарасэвічБеларускі рубельІскандэр (ракетны комплекс)Міхал Францішак СапегаСударгРасейская моваАстраноміяАнтыхрыстДуброўнаКоўнаОрля (гміна)Ванда ЛявіцкаяГарацыё НэльсанГавязнаБанкаўскі рахунакСынтэзатарФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўЭрых КохАнгельская моваБеларуская школа ў Латвіі (1926)916Карлес ПудждэмонМарына ВасілеўскаяЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)Сымболіка БеларусіМіжнародная касьмічная станцыяМіхась ФіліповічMozilla FirefoxКантыгердБеларускі клясычны правапісАркадзь КуляшоўЯзэп ЛёсікНаркамаўкаДрамаПхэньян🡆 More