Маргарэт Тэтчэр

Ма́ргарэт Гі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр (па-ангельску: Margaret Thatcher; 18 кастрычніка 1925, Грэнтэм, Лінкальншыр, Брытанская імпэрыя — 8 красавіка 2013, Ўэстмінстэр, Лёндан, Вялікабрытанія), у дзявоцтве Робэртс — ангельская палітычная дзяячка, 71-ая прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі (Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі) у 1979—1990 гадах, баранэса з 1992 году.

Першая жанчына, якая пабыла на гэтым посьце, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у XX стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі гэтак званага «тэтчэрызму».

Маргарэт Тэтчэр
Маргарэт Тэтчэр
71-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі
4 траўня 1979 — 28 лістапада 1990
Папярэднік: Джэймз Калаган
Наступнік: Джон Мэйджар
Лідэр апазыцыі
11 лютага 1975 — 4 траўня 1979
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Эдўард Гіт
Наступнік: Джэймз Калаган
Дзяржсакратар
па адукацыі і навуцы
20 чэрвеня 1970 — 4 сакавіка 1974
Прэм’ер-міністар: Эдўард Гіт
Папярэднік: Эдўард Шорт
Наступнік: Рэджынальд Прэнтыс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 13 кастрычніка 1925(1925-10-13)[…]
Грэнтэм, Лінкальншыр, Ангельшчына, Брытанская імпэрыя
Памерла: 8 красавіка 2013(2013-04-08)[…] (87 гадоў)
Ўэстмінстэр, Лёндан, Вялікабрытанія
Партыя: Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі
Сужэнец: Дэніс Тэтчэр[d]
Дзеці: сын: Марк
дачка: Кэрал
Бацька: Альфрэд Робэртс
Маці: Бэатрыс Стэфэрсан
Адукацыя: Оксфардзкі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Атрымаўшы ў Оксфардзе адукацыю хіміка, стала юрысткай, у 1959 годзе была абраная чальцом Парлямэнту ад Фінчлі. У 1970 годзе была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара Эдўарда Гіта. У 1975 годзе Тэтчэр перамагла Гіта на выбарах новага старшыні Кансэрватыўнай партыі й стала галавой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Ачоліўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для зьмяншэньня беспрацоўя і працяглага эканамічнага заняпаду. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за рэцэсіі й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фолклэндзкага канфлікту 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў 1983 годзе.

Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987 годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (анг. poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод выбарцаў ды чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра. Тэтчэр была пажыцьцёвым чальцом Палаты Лордаў. Пасьля сыходу з пасады прэм’ера Тэтчэр адышла ад палітыкі. Напісала кнігу ўспамінаў. Памерла 8 красавіка 2013 году пасьля інсульту. Ёй было 87 гадоў. 17 красавіка яна была крэмаваная, прах пахаваны на тэрыторыі шпіталя каля магілы яе мужа. Разьвітальную цырымонію наведалі каля 200 знакамітых асобаў з усяго сьвету, у тым ліку Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II.

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Маргарэт Тэтчэр  Маргарэт Тэтчэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

18 кастрычніка192520138 красавікаАнгельская моваБрытанская імпэрыяВялікабрытаніяКансэрватыўная партыя ВялікабрытанііЛёнданЛінкальншырПрэм’ер-міністарка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2024Яўгенія ЯнішчыцТравень15 красавікаАрцём АрашонакАлесь РазанаўГалёнБеларуская моваАляксандар ВіхорАзіяНазоўнікПавал ДураўКазаньКадзіла сармацкаеАлесь СавіцкіСяляваВагінальны сэксІмпрэсіянізм27 красавікаЯўген КантылёўГердаДзік1989Ява (імя)КлеапатраГорадняПамылкаМаксім БагдановічЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)УрыкаГарбатаЛетува (каралеўства, 1918)Францыск СкарынаЛюдміла РублеўскаяДобрапісБеларусьУкраінаАзартная гульняБелазарКірыл КоктышАндрэй ЖукавецТожабеларусАркадзь МаўзонДомінік СобаслаіБіялёгіяБліныМікола МаляўкаУрманПлоцевы актЁгаШвэцыяІнтэрстэларСельская гаспадарка БеларусіМікола ПапекаЛетуваАртур ВольскіПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыХацкель ДунецАндрэй ФедарэнкаВікіслоўнікНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііГоЮры БеленькіКурыцаСтрахЗа Беларусь!ВарэнікіЯнка СіпакоўПабуджальны сказНармандыяЗлучаныя Штаты Амэрыкі🡆 More