Абрам: біблійны патрыярх

Абрам, Аўраам, Аўрам (па-габрэйску: אַבְרָהָם‎) — старазапаветны патрыярх, паводле біблейскіх паданьняў родапачынальнік габрэяў і арабаў.

Аўраам
אַבְרָהָם
Абрам: Жыцьцяпіс, Уплыў, Крыніцы
Аўраам і Ісаак
Род дзейнасьці патрыярх
Дата нараджэньня не раней за 2167 да н. э. і не пазьней за 1792 да н. э.
Дата сьмерці не раней за 2050 да н. э. і не пазьней за 1638 да н. э.
Месца пахаваньня
Занятак пастух, заснавальнік рэлігіі, прарок
Бацька Тара[d]
Маці Аматлея[d]
Дзеці Ізмаіл[d], Ісаак, Зімран[d], Ёкшан[d], Мэдан[d], Мадыян[d], Ішбак[d], Шуах[d] і Bakol[d]

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Мэсапатаміі ў халдэйскім горадзе Ур і зьяўляўся малодшым сынам Тары, дзясятага патрыярха па прамой лініі ад Сіма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаў, як напісана ў Бібліі, Аўраам пазнаў ілжывасьць іх службы паганскім ідалам і верыў ў адзінага Бога, апосталам якога ён стаў. За гэта ён падвергнуўся ганеньням сваімі суайчыньнікамі і на 75 годзе жыцьця мусіў пакінуць радзіму, накіраваўшыся цераз Эўфрат у зямлю Ханаанскую, якую абяцаў Бог яму й ягоным нашчадкам. Там Аўраам быў празваны «га-гіўры», што азначала: прыбылы з таго берагу ракі, адкуль і пайшла назва — габрэй. Разам зь ім сюды перасялілася ягоная жонка й пляменьнік Лот. Доўга ён вандраваў па розных краях, пакуль не пасяліўся ў Хэўроне.

У Біблейскім паданьні Аўраам падаецца як узор чалавекалюбства, лагоднасьці, цярплівасьці, міралюбства, бескарысьлівасьці, цьвёрдай і непахіснай веры ў Бога, пакоры й глыбокай павагі да яго. Доўгі час ён ня меў ад шлюбу з Сарай нашчадкаў. Толькі пад старасьць, калі Сары было ўжо 90, а яму 100 гадоў, у іх нарадзіўся сын Ісаак, які, па сьцьверджаньні Бібліі, стаў прадаўжальнікам роду габрэйскага племені. Гэткую дамову Бог уклаў з Аўраамам яшчэ да нараджэньня Ісаака, зьнешняй праявай дамовы стаў абрад абразаньня. Пры гэтым Бог зьмяніў імя Аўрама на Аўраам. Калі Сара памерла, Аўраам ажаніўся ў другі раз і меў яшчэ 6 сыноў, якія разам з Ізмаілам, яго пазашлюбным сынам ад служанкі Агар, сталі родапачынальнікамі розных арабскіх плямёнаў. Сам жа Аўраам, як падаецца ў Бібліі, пражыў 175 гадоў і памёр у Хэўроне, дзе й быў пахаваны.

Уплыў

Мусульмане-арабы, якія лічаць Аўрама сваім родапачынальнікам і ў Каране называюць яго Ібрагімам, яшчэ ў старажытнасьці пабудавалі над яго магільным склепам мячэт і аберагалі яе як сьвятыню. Вобраз старазапаветнага патрыярха Аўраама (Ібрагіма) карыстаўся асаблівай павагай і папулярнасьцю ў хрысьціянаў і мусульманаў, для якіх служыў прыкладам найвялікшай набожнасьці й праведнасьці й аброс самымі разнастайнымі мітычнымі паданьнямі й легендамі. Паводле іх, Аўраам займаўся прыродазнаўствам, ведаў хімію, астраномію й іншыя навукі, якія ён вывучыў ад халдэяў яшчэ на радзіме, а потым распаўсюджваў сярод хананеяў (фінікійцаў) і эгіпцянаў. Сьцьвярджалі нават, што ён быў вынаходнікам літарнага шрыфту й каляндарных вылічэньняў. У сувязі з гэтымі паданьнямі некаторыя старажытныя багасловы атаясамлялі асобу Аўраама з Зараастрам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Абрам ЖыцьцяпісАбрам УплыўАбрам КрыніцыАбрам Вонкавыя спасылкіАбрамІўрытАрабыБібліяГабрэіСтары Запавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Катэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)СалігорскМіхась БашлакоўБеларуская граматыка для школ (1918)Бітва пад ВоршайАртур ВольскіЛявон ВашкоВячаслаў АдамчыкЛетува (каралеўства, 1918)РыхлікКантмінВікісховішчаПрастытуцыяПрыслоўеЖалейка (зборнік)Парнаграфія ў сецівеГарнастайЖорсткая парнаграфіяКурыцаЭякуляцыяНазоўнікКрывічыВасіль БыкаўПарнафільмЛюдвік Канстантын ПацейСадавінаУсходнеславянскія мовыФранцыск СкарынаЧарнобыльская катастрофаЛацінская моваБерасьцейская вобласьцьПарнаграфія ў ЯпонііПаўлюк ТрусПаставы.kyЗборная Ангельшчыны па футболеПарыжГальвідАдукацыяЛічэбнікЛязьбійская парнаграфіяУладзімер КараткевічАндрэй ФедарэнкаЗіновій ПрыгодзічСяброўстваЗлучаныя Штаты АмэрыкіТутэйшыя (літаб’яднаньне)Чорная ночЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Грыгарыянскі каляндарПолацакПоўдзеньПэрсыдзкая моваКастусь КаліноўскіМастацкая літаратураМіхась БаразнаІгар Бабкоў1896Простыя сказыQR-кодНіл ГілевічХрысьціянстваАдвакатКунілінгусАляксандар Мароз15 красавікаЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)За Беларусь!Андрусь ГорватГотаўтБісэксуальная парнаграфіяMemento moriЯн ЧыквінКавалёўЭўропа🡆 More