Абрад

Абрад — спалучэньне строга вызначаных чыннасьцяў, слоўных выразаў і рухаў цела, абумоўленае пэўным вераваньнем.

Абслугоўвае зьвязаны зь вераваньнем грамадзка-прававы ўчынак і працоўную падзею. Ставіць за мэту спрыяльнае разьвіцьцё прыроднай зьявы, дасягненьне плёну ў працы, дабрабыту і здароўя ды забесьпячэньне працягу роду. Пры складанай будове ўлучае асноўныя чыннасьці і шэраг адвольных дзеяньняў, за кошт якіх утвараюцца мясцовыя і часавыя разнавіднасьці. Найважнейшыя паходзяць са старажытнасьці і ўвасабляюць закаранёныя ў сьвядомасьці ўяўленьні пра навакольны сьвет, жыцьцё прыроды і чалавека, узаеміны людзей з навакольным сьветам.

Абрад
Манэта «Дзяды»

Віды

  • Каляндарны. Урачыстасьць паваротнага пункту гадавога сонечнага цыклю.
  • Сямейны. Асьвячае зьмену ў грамадзкім становішчы чалавека. Прымяркоўваецца да асноўнай падзеі жыцьця: нараджэньне (радзіны), наданьне імя, уступленьне ў шлюб і пахаваньне. Знаходзіцца ў залежнасьці ад каляндарнага (вясельле ладзіцца ў скаромны дзень).

Беларусь

Абрад 
Манэта «Каляды»

Хрысьціянства наклала на народныя абрады адбітак праз наданьне пэўным сьвятам імёнаў сьвятых і прымеркаваньне паданьняў і знакаў. Пасху і паданьні пра замардаваньне і дзівоснае ўваскрасеньне Ісуса Хрыста далучылі да старажытнага навагодняга сьвята Вялікдзень. Запусты (Масьленка) прыпалі на дзень Вялеса, дзень сьвятога Юрыя (Юр’я) — на дзень Ярылы, Тройца (Сёмуха) — на зялёныя сьвяткі, дзень сьвятога Яна — на Купальле. Адметнасьць беларускай абрадавай творчасьці складаюць пахаваньне стралы ў Пасожжы, куст на Піншчыне, жаніцьба Цярэшкі(ru) на Полаччыне і жаніцьба коміна на Палесьсі. З гадавымі ўрачыстасьцямі зьвязваюцца абрады, абумоўленыя разуменьнем сьвяткаваньня, станам прыроды і працоўнай задачай: памінаньне продкаў (Дзяды і Радаўніца), абход двароў зь віншавальна-велічальнай песьняй, драматычнай сцэнкай, танцам і музыкай, варажба, засьцерагальнае дзеяньне, абрадавая гульня, ачышчэньне вадой і агнём, ахвяраваньне і супольная бяседа. Кожны значны абрад улучае асобныя складовыя абрады. Вясельле ўлучае віцьцё вянка, вянок (дзявочы вечар або суборная субота), каравай, пасад (дабраславеньне), царкоўны шлюб, праводзіны і сустрэчу маладых (прылучэньне да роду), дарэньне. Дажынкі — віцьцё вянка гаспадару, дзеяньне з апошнім снапом і гуканьне Спарыні. Найбольш складаныя спалучэньні абрадаў суправаджаюць першы выган жывёлы ў поле, заворваньне нівы і засеўкі. Шэраг абрадаў мае адпаведнікі ў старажытных народаў. У пачатку 20 ст. у Беларусі занатавалі прысьвечаны хлебу абрадавы дыялёг, які дацкі летапісец 12 ст. Саксон Граматык апісаў у язычніцкім храме Арконы(en) (востраў Руген, што належаў заходнеславянскаму племю ранаў(en); цяпер зямля Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, Нямеччына).

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Абрад ВідыАбрад БеларусьАбрад ЛітаратураАбрад КрыніцыАбрад Вонкавыя спасылкіАбрадЗдароўеПраваПрацаПрыродаСьвядомасьцьЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пераклады Бібліі на беларускую мовуСакуныСяржук Сокалаў-ВоюшМаркетынгМарыя МартысевічНікатынЕўняМаскваМарыянэткаАлесь КажадубСуд Фрунзэнскага раёнуПарнафільмВітаўт ЧаропкаMemento moriЛюбарт (імя)Сельская гаспадаркаЛепельПохва (неадназначнасьць)ТаксіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуБраніслаў ТарашкевічJavaПаветранае суднаГарбата1955ЙМы, беларусыДрама (аповесьць)Беларускі нацыянальны стройКандрат КрапіваКлеапатраБіскупЎіндгукЗнак бядыМіхаіл МураўёўАлег ЛойкаGoogleЁган Вольфґанґ фон ҐётэfvrneАзіяКазахстанМаркёрВысакосны годІгнат ДамейкаСяргей ДавідовічМажэлаСарГрыгарыянскі каляндарПабуджальны сказАдвечным шляхамЭўрапейскі ЗьвязЯкуб КоласПрацаВячаслаў Адамчык.comЯнка СіпакоўЭратычнае мастацтваБеларуская моваХроніка БыхаўцаМаксім ТанкНефцекамскМы выйдзем шчыльнымі радаміПапова ГараМужыцкая праўдаСуботнікі🡆 More