Народ

Наро́д — насельніцтва краіны, якое ўтварае грамадзтва і валодае здольнасьцю да самакіраваньня.

Зьяўляецца носьбітам супольных правоў (самабытнасьць, самавызначэньне, сувэрэнітэт).

Сучасныя народы пачалі ўтварацца з XV—XVII ст. разам з пашырэньнем капіталізму. У выніку складваньня таварнай вытворчасьці і гандлю на ўзроўні агульнакраёвых рынкаў пераадольвалася адасобленасьць насельніцтва, якое размаўляла на адной мове. Утварэньне адзінай нацыянальнай мовы спрыяла ўтварэньню агульнанароднай культуры, асаблівасьцяў народнага характару і мэнталітэту, нацыянальнай самасьвядомасьці. Народныя дзяржавы часта складваліся на аснове аб’яднаньня блізкіх паводле мовы і культуры народнасьцяў (амэрыканцы, італьянцы, немцы, французы) і іх вылучэньня зь імпэрыяў (Асманская, Аўстра-Вугорская, Расейская). Іншыя ўзьнікалі на аснове адной самастойнай народнасьці. У краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі утварэньне народаў суправаджалася распадам каляніялізму і стварэньнем новых незалежных дзяржаваў.

Існуюць розныя народы, якія размаўляюць на адной мове — напрыклад, немцы і аўстрыйцы размаўляюць на нямецкай мове, ангельцы і амэрыканцы — на ангельскай мове. Таксама існуюць народы якія размаўляюць на розных мовах — напрыклад швайцарцы размаўляюць на нямецкай, францускай, італьянскай і рэтараманскай, беларусы — на беларускай і расейскай. Некаторыя народы выводзяць сваё паходжаньне ад нейкага агульнага, звычайна мітычнага, продка. Як напрыклад палякі ад Леха.

Навука, прадметам вывучэньня ў якой ёсьць побыт і культура розных народаў (ці дакладней — этнасаў), ёсьць этнаграфія (народазнаўства).

Беларусь

Беларускі народ утварыўся на аснове беларускай народнасьці, што ўзьнікла за часам фэадалізму. Беларуская народнасьць у Вялікім Княстве Літоўскім дасягнула агульнакраёвага ўзроўню гандлёвых сувязяў і ўсьведамленьня прыналежнасьці да сваёй агульнай Бацькаўшчыны ва ўмовах адзінай моцнай дзяржавы. Пасьля далучэньня ў канцы XVIII ст. земляў Беларусі да Расейскай імпэрыі ўтварэньне беларускага народу стрымлівалася адсутнасьцю краёвага самакіраваньня. Да канца XIX — пачатку XX ст. канчаткова зьнікла гаспадарчая адасобленасьць усіх вобласьцяў Беларусі і ўзьнік мясцовы агульнакраёвы рынак, што прывяло да ўтварэньня асноўных прыкметаў беларускага народу — адзінства гаспадарчага жыцьця, беларускай літаратурнай мовы, беларускай народнай тэрыторыі і культуры. Згуртаваньне беларускага народу выявіла патрэбу ў народаўладзьдзі, дасягненьні сувэрэнітэту і права на самастойнае дзяржаўнае і культурнае разьвіцьцё. 25 сакавіка 1918 году ў Менску Беларуская Народная Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць. 1 студзеня 1919 году ў Смаленску аб сваім утварэньні абвясьціла Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 28 кастрычніка 1939 году ў Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі ухваліў пастанову аб далучэньні да БССР, што прывяло да ўзьяднаньня беларускага народу ў адзінай дзяржаве. 25 жніўня 1991 году Рэспубліка Беларусь стала сувэрэннай незалежнай дзяржавай. У выніку згуртаваньне беларускага народу аднавілася на аснове народаўладзьдзя, народных культурных каштоўнасьцяў, выкарыстаньня ўласнай культурнай спадчыны і разьвіцьця дзяржавы ў якасьці самастойнай удзельніцы міжнароднай супольнасьці.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году зьмяшчала 9 згадак слова «народ» у прэамбуле («Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі), ... прымаем гэтую Канстытуцыю») і 7 артыкулах:

Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца народ. Народ ажыцьцяўляе сваю ўладу непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй. ...

Артыкул 9. Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь зьяўляецца натуральнай умовай існаваньня і прасторавай мяжой самавызначэньня народу, асновай яго дабрабыту і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь. ...

Артыкул 64. Выбары дэпутатаў і іншых асобаў, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, зьяўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. ...

Артыкул 67. ... Кандыдаты, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, удзельнічаюць у выбарах на роўных падставах. ...

Артыкул 97. Прэзыдэнт выбіраецца непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. ...

Артыкул 99. Прэзыдэнт заступае на пасаду пасьля прынясеньня Прысягі наступнага зьместу: «Заступаючы на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».

Артыкул 100. Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь: ... 7) зьвяртаецца з пасланьнямі да народу Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнага Савету;

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Народ  Народсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ГрамадзтваКраінаМясцовае самакіраваньнеНасельніцтваСувэрэнітэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьвяты СаваПрыдатак (мовазнаўства)АбудYouTubeІльля РашчэняБагоўкаСьвінка ПэпаКейстут (імя)АлтайДамініканская РэспублікаАўтаномны край Косава і МятохіяЭтнічная тэрыторыя беларусаў120-я зэнітна-ракетная брыгадаМікола ПракаповічМостМіхась СтральцоўМакс ШчурФранцішак СкарынаТым Бэрнэрз-ЛіБадвілаАўстраліяУправа КДБ па вайсковай контравыведцыБень1923Усяслаў ЧарадзейМаладосьць (часопіс)Сыднэй13 красавікаБайкаАндрэй МукавозчыкХлебГомасэксуальнасьцьФранцыяЛёнданРодная моваГеаграфічныя каардынатыСтатусбанкГісторыя беларускай мовы21 красавікаКрасавікЛірыкаБуцейкаБірэйкаЯкуб КоласСубтытрыЧыгункаСпадніца.uzЧорны сьпіс ЭўразьвязуІнфармацыяАднародныя часьціны сказуЖанчына зьверхуКалоднаеБудаўніцтваПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРэспубліка КарэяЛацінская моваТэлугуБеларусьДзяжаНіл ГілевічАндрэй ЛявончыкМобі ДыкВіртуальная рэальнасьцьАлесь АркушМужчына зьверхуІнтэрнэтКаскадныя табліцы стыляўБлогНаша НіваВялёнаМэркурЖывёлыСурвэтка🡆 More