Дра́ма (грэц.
δρᾶμα — дзеяньне) — прадметны род літаратуры, у якой дзеяньне разгортваецца сваімі сіламі, характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненьнях і бяз аўтарскага ўдзелу. Звычайна мае востры і напружаны сюжэт. Вызначаецца рухавасьцю і павышаным засяроджаньнем дзеяньня, якое ад завязкі да кульмінацыі няўхільна нарастае і ўскладняецца, набывае большую зьмястоўнасьць і ахоплівае ўсё больш дзейных асобаў. Асабліва вялікае значэньне належыць сутыкненьню ў выглядзе непрымірымага змаганьня характараў. Усе падзеі адбываюцца толькі ў цяперашнім часе, хоць твор можа прысьвячацца далёкай мінуўшчыне.
Зарадзілася з народных абрадаў, гульняў і карагодаў, калі разам з рухамі (пантаміма і танец) пачалі выкарыстоўваць словы. Пры збудаваньні ў выглядзе дыялёгу без апісальніцтва прызначаецца для прылюднага выкананьня акторамі. Неабходная займальнасьць і цікавасьць да твора абумоўліваюць эстэтычныя правілы і законы. Абмяжоўваецца ў памеры, колькасьці сюжэтных лініяў і пэрсанажаў, часе і месцы дзеяньня. Належыць тэатру і літаратуры. Патрабуе высокіх літаратурна-мастацкіх вартасьцяў і сцэнічнасьці. Напісаны ў выглядзе дыялёгу твор без уліку патрабаваньняў тэатру і сцэнічнага выкананьня называецца «драмай для чытаньня».
Драма падзяляецца на жанры: вадэвіль, драматычны, камэдыя, мэлядрама, трагедыя, трагікамэдыя і фарс.
Драма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Драма, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.