Вялікдзень

Вялі́кдзень, Сьветлае Хрыстова Ўваскрасеньне — найвышэйшае ў шэрагу ўсіх хрысьціянскіх сьвятаў, прысьвечанае Ўваскрасеньню Ісуса Хрыста.

Адно з галоўных сьвятаў на Беларусі.

Вялікдзень
Хрысьціянская традыцыя
Вялікдзень
Значэньне Уваскрасеньне Хрыстовае
Дата 1-я нядзеля пасьля вясновага раўнадзенства і поўні

Наконадні

Раніцай у Вялікую Суботу вакол храма абносяць Плашчаніцу. Таксама чытаюць 15 урыўкаў са Старога Запавету аб прароцтвах выратаваньня людзей крыжовай сьмерці і ўваскарсеньнем Месіі. Урэшце асьвячаюць велікодныя кулічы, тварожныя паскі і фарбаваныя яйкі. У перадвелікодны вечар а 18:00 адбываецца збор прыхаджанаў у сьветлым і яркім адзеньні. Усяночнае набажэнства пачынаецца а 23:00.

Сьвяткаваньне

Вялікдзень 
Уваскрасеньне Хрыстова, сашэсьце ў пекла. Беларуская школа, другая палова 17 ст.

Гэта сьвята Ўваскрасеньня расьпятага Ісуса Хрыста, якое сталася галоўным хрысьціянскім сьвятам. Яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаваньне перамогі над грахом і сьмерцю. Першапачаткова хрысьціянскі Вялікдзень і жыдоўская Пасха супадалі па часе. У 325 годзе на 1-м Усяленскім Нікейскім царкоўным саборы вырашана было сьвяткаваць Вялікдзень у першую нядзелю пасьля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзеньня даты з жыдоўскай Пасхай.

У II стагодзьдзі існавалі два сьвяты, дзьве Пасхі: адна — у знак сьмерці Збаўцы, другая — у гонар Уваскрасеньня Хрыстовага, ягонага Узьнясеньня (саракавы дзень пасьля Уваскрасеньня) і сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў (Пяцідзясятніца — пяцідзясяты дзень пасьля Уваскрасеньня). Прытым першая Пасха праводзілася ў журбе і строгім посьце. З V стагодзьдзя назва «Пасха» стала надавацца толькі сьвяту ў гонар Уваскрасеньня Хрыстовага.

Вялікдзень зьяўляецца рухомым сьвятам. Разьлічваецца праваслаўнай царквой па юліянскім календары, каталіцкай — па грыгарыянскім. У залежнасьці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 траўня. Зьяўляецца дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь.

Даты Вялікадня,
20002020
год зах. усх.
2000 23 красавіка 30 красавіка
2001 15 красавіка
2002 31 сакавіка 5 траўня
2003 20 красавіка 27 красавіка
2004 11 красавіка
2005 27 сакавіка 1 траўня
2006 16 красавіка 23 красавіка
2007 8 красавіка
2008 23 сакавіка 27 красавіка
2009 12 красавіка 19 красавіка
2010 4 красавіка
2011 24 красавіка
2012 8 красавіка 15 красавіка
2013 31 сакавіка 5 траўня
2014 20 красавіка
2015 5 красавіка 12 красавіка
2016 27 сакавіка 1 траўня
2017 16 красавіка
2018 1 красавіка 8 красавіка
2019 21 красавіка 28 красавіка
2020 12 красавіка 19 красавіка

Праваслаўная традыцыя

Сьветлае Хрыстова Ўваскрасеньне зьяўляецца найвышэйшым, выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысьціянскіх сьвятаў. Уваскрасеньнем Госпада Ісуса Хрыста зь мёртвых закончыўся Богачалавечы подзьвіг уратаваньня, узнаўленьня чалавека, зьдзейсьнілася перамога над грахом і яго вынікам — сьмерцю. Таму і радуецца так душа хрысьціяніна ў Вялікдзень.

Божай славе Ўваскрэслага Госпада адпавядае і асаблівая ўрачыстасьць богаслужэньня. З часоў апостальскіх царква праводзіць Пасхальнае набажэнства ўночы. У канцы Літургіі на Вялікдзень адбываецца асьвячэньне артаса.

У Сьвятым Паданьні апавядаецца, што адного разу Марыя Магдаліна, прапаведуючы веру ў Хрыста, прыйшла да імпэратара Рыма і падаравала яму яечка са словамі: «Хрыстос Уваскрэс!» У сапраўднасьці словаў сьвятой Магдаліны ўладар імпэрыі пераканаўся відавочна: звычайнае яечка ў ягоных руках раптам пачало ружавець і ўрэшце сталася ярка-чырвоным.

З тых даўніх часоў мы падчас найвялікшага сьвята Вялікадня даруем адзін адному фарбаваныя яйкі як сымбаль несьмяротнасьці жыцьця і крыжовых пакут Ісуса Хрыста дзеля нашага ўратаваньня і кажам пранікнёныя словы: «Хрыстос Уваскрэс! — Сапраўды Уваскрэс!»

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар 1-й песьні, глас 3

    Той, хто пабаяўся сьмерці,
    перамог і адолеў сьмерць,
    бо Ён, Бог наш,
    успрыняў пакутлівую адушаўлёную плоць
    і, уступіўшы ў барацьбу з мучыцелем,
    усіх з Сабою ўваскрасіў, бо Ён праславіўся.

Трапар сьвята Пасхі, глас 5

    Хрыстос уваскрэс зь мёртвых,
    сьмерцю сьмерць зваяваў,
    і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.

Кандак сьвята Пасхі, глас 8

    Хоць і сышоў Ты ў магілу, Несьмяротны,
    але зьнішчыў Ты сілу пекла,
    і ўваскрэс, як Пераможца, Хрысьце Божа,
    жанчынам міраносіцам абвясьціўшы: Радуйцеся!
    і Сваім апосталам мір до́рачы,
    і тым, што палі даючы ўваскрасеньне.

Задастойнік сьвята Пасхі

    Ангел усклікаў Благада́тнай:
    Чыстая Дзева, ра́дуйся,
    Твой Сын уваскрэс
    на трэці дзень з гробу,
    і мёртвых ўзьняў Ён,
    людзі, весяліцеся.
    Сьвяціся, сьвяціся,
    но́вы Іерусаліме,
    сла́ва бо Гаспо́дняя на табе зазьзя́ла.
    Лікуй сёньня і весяліся, Сіоне.
    Ты ж, Чы́стая, радуйся, Багародзіца,
    аб Уваскрасе́ньні Наро́джанага Табой.

Народная традыцыя

У старажытных славянаў першапачаткова так называлася веснавое сьвята ў гонар сонца, абуджэньня прыроды й надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае сьвята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямёнаў, называлася яно «Пасха» (грэц. πάσχα, ад іўр. פסח песах — «праходзіць міма»). Старажытныя жыды сьвяткавалі Пасху ў гонар іх зыходу з Эгіпту. У дахрысьціянскія часы ў Беларусі на Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забесьпячэньня плоднасьці жывёлы, урадлівасьці зямлі, засьцеражэньня ад нягод.

3 прыняцьцем хрысьціянства гэтае сьвята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, зьяўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысьціянскіх сьвятаў. Падрыхтаваўшы сябе духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвелікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзеньня сьвяточных дзён. У Чысты Чацьвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую Суботу, напярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і расьпісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў сьвяточную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асьвячэньня «пасху», ідуць у царкву на ўсяночную службу.

Пасьля Літургіі сьвяткаванне працягваецца дома. Разгаўляюцца асьвячоным яйкам, потым іншай асьвячонай ежай. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца велікоднымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае («мацак»). Таксама мае пашырэньне гульня ў качаньне яек з горкі. Чыё яйка каціцца далей, той выйграе яйкі іншых гульцоў.

У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песьні з пажаданьнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчасьлівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу:

У велікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінаньне памерлых родзічаў — веснавыя дзяды Радаўніца.

Велікодны тыдзень

Цягам Велікоднага тыдня шторанак найперш ядуць сьвянцоную ў царкве ежу, якую таксама пакідаюць да Радаўніцы. Пры вітаньні хрыстосуюцца цягам 40 дзён ад Вялікадня. Моладзь ладзіць гайданьне на арэлях. З 2-га дня Велікоднага тыдня водзяць карагоды — «танкі». На 3-і дзень у карчме ладзяць вечаровае ігрышча з музыкай і пляскай. У Градавую сераду, а таксама ў пятніцу ўстрымліваюцца ад працы. У Правадную нядзелю аднаўляюць сьвяткаваньне.

Крыніцы

Tags:

Вялікдзень НаконадніВялікдзень СьвяткаваньнеВялікдзень Праваслаўная традыцыяВялікдзень Народная традыцыяВялікдзень Велікодны тыдзеньВялікдзень КрыніцыВялікдзеньІсус ХрыстосСьвяты Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ровар1951Яўген ПанасенкаўЯнка МаўрЛічэбнікЁган Вольфґанґ фон ҐётэВасіль БыкаўАрхеалёгіяБеларусыЭнэргіяШаркоўшчына7 (лік)Падгорыца22 красавікаВільготнасьць паветраНавукаДзеньЛёнданКрасавікПлошча Перамогі (Менск)Песьня пра зубраКрама (гурт)Дзед ТалашMac OSДрапежныя птушкіАвечкаРэпЧэрвеньІнтымная лірыкаПарнаграфія-гонзаПоўдзеньДзень ЗямліАлег СалтукАнка УпалаМагілёў31 траўня1919Канада1266Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Мусульманскі каляндарФарс (астан)Аральны сэксОйча нашТравеньІвонка СурвілаСэкс па тэлефонеПольшчаЮрась СьвіркаСакрат ЯновічПінгвіныMozilla FirefoxРадаўніцаПлястмасаАртур ФінькевічАдольф ГітлерАпавядальны сказOperaПародыяВячаслаў АдамчыкМагілёўская вобласьцьБудынакДрама (аповесьць)БісэксуальнасьцьКастусь ЦыбульскіМасачусэцкі тэхналягічны інстытутBloggerЦэнтральная разьведвальная ўправа🡆 More