Вясельле: цырымонія злучэньня двух людзей у сям’ю

Вясельле — спалучэньне абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць заключэньне шлюбу і ёсьць дзеяй зацьвярджэньня новай сям’і.

Узьнікла з усталяваньнем аднашлюбнасьці. Традыцыйнае ўстойлівае спалучэньне абрадаў спалучае ўсе віды народнага мастацтва (музыка, сьпеў, танец і тэатар). Асноўным момантам ёсьць пераезд нявесты з дому бацькі ў дом жаніха. Прававая сіла вынікае з абавязковага выкананьня пры сьведках (род і суседзі), што ўзаконьвае маёмасныя і этычныя правы, дачыненьні і абавязкі будучай сям’і. Ад часу правядзеньня маладыя прызнаюцца самастойнымі чальцамі грамады.

Вясельле: цырымонія злучэньня двух людзей у сям’ю
Вянчаньне, 2007 г.
Вясельле: цырымонія злучэньня двух людзей у сям’ю
Вясельны крыж

Падзяляецца на 3 асноўныя часткі: 1) падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватаньне, запоіны, агледзіны і заручыны), 2) уласна вясельную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіваньне, выпрабаваньне здольнасьцяў і нораву маладой, дзяльба каравая і абдорваньне маладых), 3) пасьлявясельную (пярэзвы). Падрыхтоўка ёсьць умоўна-побытавай, бо падчас яе адбываецца пагадненьне між бацькамі маладых пра заключэньне шлюбу. Галоўнай урачыстасьцю ёсьць зьвядзеньне маладых, што замацоўвае шлюб на ўсё жыцьцё. Заключная частка пераважна складаецца з гульняў.

Беларусь

Вясельле: цырымонія злучэньня двух людзей у сям’ю 
Вясельны выкуп (К. Трутоўскі, 1881)

У Беларусі найчасьцей жэняцца ўвосень ад Пакроваў Багародзіцы да Піліпаўскага посту, пасьля заканчэньня асноўных палявых работаў. Усталяванай вясельнай парой таксама ёсьць час пасьля Вялікадня і пасьля дня Пятра й Паўла ды зіма. Вясельныя песьні заклікальнага і любоўнага зьместу, прыгаворкі, прыказкі і абрадавыя танцы суправаджаюць і тлумачаць складнікі вясельля. Дзейнымі ўдзельнікамі вясельля зьяўляюцца малады (князь) і маладая (княгіня), сват і свацьця, дружына жаніха і дружкі нявесты. Ад часу родаплемяннога побыту ў выглядзе гульні ладзяцца абрады выкраданьня і выкупу нявесты. З прыходам хрысьціянства выконваецца абрад вянчаньня ў царкве.

Крыніцы

Tags:

АбрадБацькаГрамадаЗвычайМанагаміяМастацтваМаёмасьцьМузыкаПраваРодСьпеўСям’яТанецТэатарШлюбЭтыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Давід Пісара183825 сакавікаШыратаАральны сэксДзень ВоліСадыё МанэЛетні часВікіцытатнікУзровень жыцьцяГлеб ЛабадзенкаДорг (імя)Фара Вітаўта (Горадня)МінэапалісЛетуваДоўгая дарога дадомуСьнярдвыБеларуская ВікіпэдыяСэвільля (футбольны клюб)ЛяндаБітва пад АўстэрліцамРэч ПаспалітаяВасіль ЦяпінскіБадмінтонПарнафільмАнтон ЛуцкевічРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуБраніслаў Эпімах-ШыпілаКаўкаскі ЭміратОйча нашГента (імя)Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)ВальядалідЖулію БаптыстаЭнтрапія (неадназначнасьць)Рыгор КобецЖыгімонтНазоўнікГіпстэры.geНор (імя)ІсламАнджэліна ДжаліСпакусьнікіКінарэжысэрКузьма ЧорныЭлектронная поштаПіцца1655Джон Фіцджэралд КенэдзіТаўкачУнівэрсальны чалавекЧэске-БудзеёвіцыТэхналёгіяРадзівілыЗарыян Даленга-ХадакоўскіПарнафільм у ФранцыіДжозэф Рабінэт БайдэнКарльскірхэГаўдЧорны сьпіс ЭўразьвязуТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніРасейская мова ва ЎкраінеПолацкае ваяводзтваАўкштайтыПадляскія мучанікіБеларусьКапіталізмДзір🡆 More