Пакроў

Пакроў, Покрыва Багародзіцы (Пакроў Прасьвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы, Трэцяя Прачыстая, Пакровы Багародзіцы) — восеньскае багародзічнае сьвята, якое адзначаецца ва Ўсходняй Царкве 1 кастрычніка, а паводле юліянскага календара — 14 кастрычніка.

Праваслаўная традыцыя

Пакроў 
Пакровы, 1649 г., беларуская школа, Маларыта

Пакровы Найсьвяцейшай Багародзіцы сьвяткуюць у гонар дзівоснага зьяўленьня Маці Божай, што адбылося ў сярэдзіне Х стагодзьдзя ва Ўлахэрнскай царкве г. Канстантцінопалю, дзе захоўвалася рыза Божае Маці, Яе галаўное покрыва й частка пояса. У той час да сталіцы падступіла вялізнае язычніцкае славянскае войска, а войска ў абаронцаў амаль не было. У нядзелю, падчас усяночні, калі храм быў перапоўнены людзьмі, якія маліліся, сьвяты Андрэй дзеля Хрыста юродзівы (памяць 2 кастрычніка), а чацьвёртай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Найчысьцейшую Дзеву, азораную нябесным сьвятлом і акружаную анёламі і мноствам сьвятых. Укленчыўшы, Багародзіца доўга малілася за хрысьціянаў. Закончыўшы, Яна зьняла са Сваёй галавы покрыва і распрасьцёрла яго над людзьмі, што былі ў храме, абараняючы іх ад ворагаў бачных і нябачных. Найдабраславёная Валадарка наша прасіла ў Госпада Ісуса Хрыста прыняць малітвы ўсіх людзей, якія зьвярталіся да Яго Найсьвяцейшага Імя і да Яе заступніцтва. У тую ж ноч узьнялася страшэнная бура, якія раскідала славянскія лодкі і разагнала іхнае войска.

Славяне добра запомнілі той выпадак і з тых часоў іх праваслаўныя і вуніяцкія вернікі зь любоўю адзначаюць сьвята Пакроваў, нягледзячы на тое, што ў грэцкай царкве на гэтае сьвята ўжо забыліся.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Пакроваў Найсьвяцейшай Багародзіцы, сьпеў 4

Сёньня мы, дабраверныя людзі, радасна сьвяткуем,/ ахінутыя Тваім, Богамаці, зьяўленьнем,/ і на Твой гледзячы найчысты вобраз, замілавана гаворым:/ пакрый нас пачэсным Тваім Покрывам/ і захавай нас ад усялякага зла,/ просячы Сына Твайго, Хрыста, Бога нашага,// каб Ён выратаваў душы нашы.

Кандак сьвята Пакроваў Найсьвяцейшай Багародзіцы, сьпеў 3

Дзева сёньня стаіць у царкве/ і з мноствам сьвятых нябачна за нас моліцца Богу,/ анёлы з архірэямі пакланяюцца,/ апосталы з прарокамі радуюцца:// бо за нас моліць Багародзіца Спрадвечнага Бога.

Народная традыцыя

У народнай традыцыі Пакровы адзначаюцца і як сьвята заканчэньня палявых работ. Гэты дзень лічыцца пераломным момантам у жыцьці прыроды. Да гэтага часу звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыльлё і гаспадарчыя пабудовы; пачынаўся новы цыкль работ — нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманьне («Прыйшлі пакровы, ці да зімы гатовы»). Пасьля Пакроваў пачыналася пара вясельляў («Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю сьнегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным вэлюмам»). Вечарам перад Пакровамі дзяўчаты варажылі пра замужжа: стаялі з блінам на скрыжаваньні дарог і слухалі, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны паднясе вады) і інш. З Пакроваў пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да Вялікадня.

Tags:

Пакроў Праваслаўная традыцыяПакроў Народная традыцыяПакроў1 кастрычніка14 кастрычнікаПраваслаўная царкваСтары стыль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вайна Пунсовай і Белай ружыFacebookПошасьць1200ПхэньянТэракт у «Крокус Сіці Холе»ДРЭСНаваградзкі паветПаўночная МакедоніяБерасьцейская вобласьцьБясхвостыяТрогірБубны (Менская вобласьць)Узровень жыцьцяВайна ў ВіетнамеОльштынКропляГабрэіСацыялізм17 траўняКамэлот (гурт)Праская вясна16 сакавікаВосень народаўБэрлінскі мурАляксей НавальныСтыхійнае бедзтва1980ФіліпіныМаксім БагдановічМіхась ЛынькоўЯнка КупалаАнатоль ГрачанікаўМоваБеняконіПрыдатак (мовазнаўства)АргентынаФёдар ДастаеўскіАргульРодныя гоні (1927)Стараславянская моваКанстантын I ВялікіУ капцюрох ГПУДактрына БрэжневаМікола МятліцкіПскоўISO 4217ВікіманіяНавухаданосар IIЛех ВалэнсаПратэсты ў Польшчы (1970)Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняўВагінальны сэксПрыслоўеISO 3166-125 сакавікаЦмокМарына ВасілеўскаяДжэніфэр ЭністанЯшчаркіСьцяг АнгельшчыныВікікрыніцыБел-чырвона-белы сьцяг🡆 More