Але́сь Салагу́б (18 кастрычніка 1906 — 17 траўня 1934) — беларускі паэт, публіцыст.
Алесь Салагуб | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1906 |
Памёр | 17 траўня 1934 (27 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, літаратар |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Нарадзіўся ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1922—1927 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, браў удзел у руху Грамады, Таварыства беларускай школы. Зьняволены польскімі ўладамі ў турме (1924, 1927—1928).
У 1928 годзе перайшоў у БССР. Скончыў БДУ (1931). Вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук.
На 3-ім годзе вучобы 10 жніўня 1933 году арыштаваны савецкімі ўладамі па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру і неўзабаве расстраляны (17 траўня 1934).
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году.
Друкаваўся як публіцыст з 1920 году, як паэт — з 1925. Выдаў зборнік паэзіі «Лукішкі» (1929). У Менску выступаў з артыкуламі пра літаратурны рух у Заходняй Беларусі. Перажытае ў польскай турме адлюстраваў у «Лукішскім дзёньніку» (урыўкі апублікаваныя ў «Полымі» ў 1961 годзе). Аўтар апавяданьняў, п’есы «Вясельле» (у рукапісах).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алесь Салагуб, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.