Першая Прачыстая

Першая Прачыстая (Успленьне, Багародзіца, Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная, Спленьне, Успленье, Талака, Дажынкі) — старажытнае земляробчае сьвята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы.

Адзначаецца 28 жніўня.

Першая Прачыстая
Першая Прачыстая
Значэньне завяршэньне ўборкі злакаў, пачатак сяўбы азімых
Дата 28 жніўня
Першая Прачыстая
Дажынкі ў вёсцы Глыбокім. Заходняя Беларусь. 1934
Першая Прачыстая
К. Альхімовіч. Дажынкі. XIX ст.
Першая Прачыстая
М. Стаховіч. Дажынкі. XIX ст.

Славянскія звычаі

Асьвячалі апошні снапок, насеннае зерне, якім пасьля Прачыстай пачыналі засеўкі азімых, а таксама зёлкі і гародніну. Наладжвалі Сьвята Сьвечкі: пераносілі яе з адной хаты ў другую, гасьцявалі. На Палесьсі рыхтавалі кашу з проса новага ўраджаю. Назіралі за бусламі, якія зьбіраліся на зжатых палях і рыхтавалі малады вывадак да далёкага пералёту ў цёплыя краі.

Прымаўкі гэтага дня: «Прыйшла Прачыстая — стала поле чыстае», «Прачыста — сяўба чыста, а касьба не чыста», «Гаспажа — хлеба дзяжа» (Берасьцейскі павет); «Прыйшла Прачыстая — перапечка чыстая» (Ігуменскі павет); «Надышло Ўспленьне — цягні бульбу за карэньне» (Столінскі раён); «Прачыстая не глядзіць бяла, а глядзіць, каб паляніца была» (Клічаўскі раён).

У народных песьнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі сельскагаспадарчымі работамі: «Прачыста снапкі падае», «на восець носіць», «папары мяшае», «пчолак ладзіць, кадкі мёдам налівае».

Прачыста маці ішла зажынаці
У чыстае поле з пшонным пірагом.
З пшонным пірагом, з залатым сярпом.
У левай руцэ пшонны піражок,
У правай руцэ залаты сярпок:
Я раз разну — я сноп нажну,
Я і два разну — я капу нажну!
Сноп ад снапа — на валовішча,
Капа ад капы — паўтараста шагоў!
(Магілёўская губ.)

Прачыста жытцо сеець,
А меншая ў помач стала,
Жытцо скора запахала,
(Мёрскі раён)

У некаторых раёнах лічылася, што ад Прачыстай пачынаецца «маладое бабскае лета», якое заканчваецца на Галавасека 11 верасьня.

Этнографамі зафіксавана вялікая колькасьць звычаяў, абрадаў і павер’яў, што датычаць гэтага моманту, ад якога ў многім залежаў будучы ўраджай. Першыя зьвязаны з такімі магічнымі атрыбутамі, як «поўня», «яйка», «сякера», «ахвяраваньне зямлі», «сустрэча», «чысьціня» і іншымі, што суправаджаюцца рознымі і шматлікімі павер'ямі, другія — з асьвечаным зернем, малітвай. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што 28 жніўня зьяўляецца агульнаславянскім сьвятам ураджаю.

На Палесьсі Прачыстую называлі Зельнаю, бо асьвячалі разам са збожжам «усялякія зельля».

У 1930-х гадах у Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, у верасьні праходзілі фэстывалі «Дажынкі», прысьвечаныя сабранаму ўраджаю.

У незалежнай Беларусі штогод праходзіў фэстываль «Дажынкі».

Крыніцы й заўвагі

Літаратура

  • Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002.

Tags:

28 жніўня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жаночая рыфмаЭразм Цёлак22 красавікаМаёнтакФрыдрых ШылерОй у лузі червона калинаДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Пабуджальны сказНіл ГілевічРодныя гоні (1927)ЛаскаценьСаргельTor BandАльгерд БахарэвічМоладава (Берасьцейская вобласьць)Аркадзь СмолічРусіны (этнічная група)Украінскае ПалесьсеРагнеда30 красавікаДразды (гурт)Унівэрсальны каардынаваны часВялейкаПольшчаМенскЦарства (біялёгія)Ойча нашЗьміцер СанькоНаваполацакМікола МятліцкіГалоўная старонкаБеларуская Народная РэспублікаКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Міжнародны стандартны кніжны нумарNokia 6233Алесь ПісьмянкоўСавушкін прадуктУзвышша (часопіс)Сяргей ДавідовічВячаслаў ЧамярыцкіЛіпеньЧарнобыльУладзімер КараткевічСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіІгнат ДамейкаДыплёмБеларускі нацыяналізмАлегорыяЮрка МонічІгар БабкоўДаўмонт (імя)Грамадзкі набытакЦмокСтаражытны РымДрама (аповесьць)НацыяналізацыяСьпіс праектаў ВікімэдыіТодар КляшторныІгар ТурКірыл КоктышСпадчына (верш)Баранавіцкі раёнАмонімГісторыя МенскуПрыдатак (мовазнаўства)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануТадзіяна КляшторнаяКантынэнт🡆 More