Дональд Трамп: 45-ы Прэзідэнт ЗША

Дональд Джон Трамп (англ.: Donald John Trump; нар.

14 чэрвеня 1946, Куінс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі бізнесмен, медыямагнат, пісьменнік, палітык і 45-ы прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2017 па 20 студзеня 2021 года. Прэзідэнт «The Trump Organization», якая з’яўляецца асноўнай холдынгавай кампаніяй для яго нерухомасці і іншых бізнес-праектаў.

Дональд Джон Трамп
англ.: Donald Trump
Дональд Трамп: Біяграфія, Прэзідэнцтва, Спасылкі
Сцяг45-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 2017 — 20 студзеня 2021
Віцэ-прэзідэнт Майк Пенс
Папярэднік Барак Абама
Пераемнік Джо Байдэн
Нараджэнне 14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[…] (77 гадоў)
Род сям'я Дональда Трампа[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Donald John Trump
Бацька Фрэд Трамп[d]
Маці Мары Эн Мак-Лаўд[d]
Жонка Мелання Трамп
Дзеці Дональд Трамп-малодшы[d], Іванка Трамп[d], Эрык Трамп[d], Ціфані Трамп і Уільям Трамп[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр навук[d] (1968)
Дзейнасць прамысловы магнат, інвестар, рэстаратар, палітык, game show host, real estate entrepreneur, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар, пісьменнік, акцёр, CEO, conspiracy theorist, купец
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера нерухомасць[d], урад, television production[d], палітыка і камерцыя[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт donaldjtrump.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, а ў 1968 годзе атрымаў ступень бакалаўра па эканоміцы ва Уортанскай школе бізнесу Пенсільванскага ўніверсітэта. Падчас вучобы ў каледжы працаваў на фірме свайго бацькі Фрэда Трампа, якая займалася нерухомасцю і будаўніцтвам. У 1971 годзе атрымаў кантроль над бізнесам і пазней перайменаваў яго на «The Trump Organization». Падчас сваёй кар’еры пабудаваў вялікую колькасць хмарачосаў, гасцініц, казіно, палёў для гольфа, а таксама іншых аб’ектаў у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, Еўропе і Азіі, многія з якіх названы ў яго гонар, напрыклад жылы комплекс «Trump Place» на Манхэтэне. Намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі рэформаў на выбарах 2000 года, але зняўся да пачатку галасавання. Унесены ў спіс 500 самых заможных мільярдэраў свету часопіса «Форбс», ён, а таксама яго бізнес, асабістае жыццё і палітычныя погляды на працягу дзесяцігоддзяў шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі. З 2004 да 2015 года быў выканаўчым прадзюсарам і вядучым рэаліці-шоў «Вучань» (англ.: «The Apprentice») на тэлеканале NBC, за што атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы. Меў некалькі камеа ў фільмах і тэлесерыялах, а таксама з’яўляўся на конкурсах прыгажосці «Міс ЗША», якім ён валодаў з 1996 да 2015 года.

Сааўтар кніг па пытаннях бізнэсу, стваральнік «Універсітэта Дональда Трампа». Асобныя яго творы ў перакладзе выдаваліся ў Мінску.

У чэрвені 2015 года абвясціў аб уступленні ў барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі і хутка стаў фаварытам на вылучэнне ў кандыдаты. У маі 2016 года яго апаненты па партыі прыпынілі свае перадвыбарныя кампаніі, а ў ліпені 2016 года ён быў афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на Рэспубліканскай Нацыянальнай канвенцыі.

Прэзідэнцкая кампанія Трампа атрымала шырокае асвятленне ў СМІ і міжнародную ўвагу. Многія з яго заяў у інтэрв’ю, у твітэры і на мітынгах былі супярэчлівымі альбо непраўдзівымі. Некалькі яго мітынгаў суправаджаліся пратэстамі і беспарадкамі. Пазіцыі Трампа ўключаюць у сябе зніжэнне падаткаў, перагляд амерыкана-кітайскіх гандлёвых здзелак, супрацьдзеянне асобным гандлёвым пагадненням, такім як Трансціхаакіянскае партнёрства і НАФТА, узмацненне выканання законаў аб іміграцыі, у тым ліку будаўніцтва сцяны ўздоўж амерыкана-мексіканскай мяжы, рэформу апекі над ветэранамі, замену Закона аб ахове здароўя і абароне пацыентаў. Падчас праймерыз заклікаў да часовай забароны мусульманскай іміграцыі ў ЗША, але пасля таго, як афіцыйна стаў кандыдатам, змякчыў сваю пазіцыю, заявіўшы, што забарона будзе засяроджана на краінах з праверанай гісторыяй тэрарызму.

8 лістапада 2016 года пасля шэрагу скандалаў і жорсткіх дэбатаў з кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан перамог на прэзідэнцкіх выбарах, хаця фактычна атрымаў меншасць галасоў выбаршчыкаў.

Прэзідэнцтва

Заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2017. Ужо 27 студзеня выдаў указ «Абарона нацыі ад уезду замежных тэрарыстаў у Злучаныя Штаты», якім абмежаваў уезд у ЗША для пэўных катэгорый асоб.

У маі 2018 года 18 кангрэсменаў-рэспубліканцаў падпісалі зварот у Нобелеўскі камітэт, у якім прапанавалі прысудзіць Трампу Нобелеўскую прэмію міру за намаганні, накіраваныя на вырашэнне карэйскага пытання. У снежні 2019 года Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якія падвергся імпічменту. Рашэнне было прынята з-за сур'ёзных абвінавачванняў у злоўжыванні ўладай і перашкодзе правасуддзю (так званы "Украінгейт"). Быў апраўданы Сенатам па абодвух абвінавачваннях.

Падчас сваёй адміністрацыі прызначыў трох суддзяў у Вярхоўны Суд: Ніла Горсача, Брэта Кавана, Эмі Коні Барэт.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года саступіў дэмакрату Джо Байдэну. Не згадзіўся з паражэннем. Прыхільнікі Дональда Трампа ў ходзе пратэстаў з патрабаваннем прызнаць яго перамогу часова захапілі будынак Капітолію 6 студзеня 2021 года. Шматлікія дзяржаўныя дзеячы ЗША абвінавацілі яго ў падбухторванні да гвалту. Адзіны прэзідэнт у гісторыі ЗША, якому Палата прадстаўнікоў Кангрэса аб'яўляла імпічмент двойчы. 20 студзеня Дональд Трамп пакінуў Белы дом, яго прэзідэнцтва скончылася.

Зноскі

  • а б в The Jamaica Hospital Certificate of Birth
  • а б в г Certificate of Birth Registration Праверана 26 лістапада 2016.
  • а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • https://www.hollywoodreporter.com/features/trumps-wedding-melania-bill-hill-880088
  • а б в г д President Donald J. Trump — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  • а б в г д Familypedia — 2004. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  • Trump's own Christian denomination defies him on immigration policyThe Guardian, 2016. Праверана 6 сакавіка 2016.
  • Bush says Trump was a Democrat longer than a Republican 'in the last decade' — 2015. Праверана 16 лістапада 2016.
  • Forbes / S. ForbesNYC: Forbes, 1917. — ISSN 0015-6914 Праверана 26 сакавіка 2022.
  • SAG-AFTRA Statement on Donald J. Trump’s Resignation from the Union — 2021. Праверана 27 верасня 2022.
  • Yes, Donald Trump really went to an Ivy League schoolWashington Post, 2015. Праверана 6 сакавіка 2016.
  • http://belisrael.info/?p=8403
  • http://nashaniva.by/?c=ar&i=180233
  • Спасылкі

    Дональд Трамп: Біяграфія, Прэзідэнцтва, Спасылкі 
    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дональда Трампа

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дональд Трамп, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Дональд Трамп БіяграфіяДональд Трамп ПрэзідэнцтваДональд Трамп СпасылкіДональд Трамп14 чэрвеня194620 студзеня20172021Англійская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіКуінсНью-ЁркПрэзідэнт ЗШАХолдынг

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ТоснаВіктар КазькоАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаХакаіндэ ХічылемаПапская інтранізацыяПубліцыстычны стыльПрылівы і адлівыFTPСтарабеларуская моваЧорны замак АльшанскіВалянціна Іванаўна АксакВацлаў ЛастоўскіІнтэрнэтДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыЖанчына зверхуІдэяТэрмінГароднінаМаўленнеВалянцін Андрэевіч ЗубNirvanaМіхаіл Сафарбекавіч ГуцарыеўАпурэАлесь ЖукНіпісінгскі ўніверсітэтПаўднёвая КарэяАлесь АркушПімен ПанчанкаП’ер-Сімон ЛапласПершая сусветная вайнаАмонімФуэртэвентураЧасціца (часціна мовы)Гродзенская вобласцьБуры мядзведзь у БеларусіСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Вавёрка звычайнаяМесны склонБуржуазная дэмакратыяАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіGoogle searchЯн БаршчэўскіПрыназоўнікЯгайлаСтаражытнагрэчаская моваКастусь ЖукНарматыўны кантрольАляксей ДудараўМайБеларуская міфалогіяАндрэй Валер’евіч ХадановічPornhubУладзімір Аляксеевіч АрлоўАсакаГерб БеларусіЭмульгатарыМар’ян ДуксаСказЗнак бядыЗмітрок Змітравіч МарозаўПлошча Перамогі (Мінск)СалігорскM8L8THПартызаныПравы ЛГБТ у БеларусіПятрусь БроўкаЛейкхедскі ўніверсітэтАнглійская моваСыраежка рудаяМагілёўТэквандоГраматнасцьТраецкае прадмесцеРучная стымуляцыя пеніса🡆 More