Холдынг

Холдынг (Холдынгавая кампанія, Холдынгавая арганізацыя) (англ.: holding — які валодае) — кампанія (прадпрыемства), якое выкарыстоўвае свой капітал на набыццё кантрольных пакетаў акцыяў іншых кампаній (пралпрыемстваў) для кіравання імі.

Холдынгавая кампанія, як правіла, не вырабляе тавары ці паслугі самастойна; хутчэй, яго мэта складаецца ў тым, каб валодаць акцыямі іншых кампаній, каб сфарміраваць карпаратыўную групу. Холдынгавыя кампаніі дазваляюць знізіць рызыку для ўладальнікаў і могуць дазволіць кантраляваць цэлы шэраг розных кампаній.

Зніжэнне кошту здзелак на рынку зліццяў і паглынанняў сведчыць аб зніжэнні памераў кампаній, уцягнутых ў працэс стварэння холдынгавых структур. У цяперашні час працэс стварэння холдынгаў, як спосаб інтэграцыі, характэрны не толькі для натуральных манаполій, стратэгічных галін і буйнога бізнесу, але і для сярэдняга і малога бізнэсу. Гістарычна склалася, што холдынгавая кампанія з'яўляецца самай старой формай арганізацыі бізнесу і фарміравання груп прадпрыемстваў.

Беларусь

28 снежня 2009 г. прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 660 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў у Рэспубліке Беларусь», паводле якога кіраўнічая кампанія ўплывае на рашэнні даччыных прадпрыемстваў холдынга на падставе:

  • валодання 25 % і больш простых (звычайных) акцыяў (дзеляў у статутных фондах) даччыных кампаній холдынга;
  • кіравання дзейнасцю даччыных кампаній холдынга — унітарных прадпрыемстваў, заснаваных кіруючай кампаніяй холдынга або ў адносінах да якіх кіруючая кампанія холдынга набыла статус заснавальніка на іншых падставах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, а таксама ўстаноў, створаных кіруючай кампаніяй холдынга;
  • дамовы давернага кіравання 25 % і больш простых (звычайных) акцый (дзеляў у статутных фондах) даччыных кампаніяў холдынга.

Паводле 3-га пункта Указа, «Холдынг лічыцца створаным і набывае статус холдынга з даты яго рэгістрацыі, якая ажыццяўляецца Міністэрствам эканомікі, якое вядзе Дзяржаўны рэестар холдынгаў». Паводле 12-га пункта, «Кіраўнічая кампанія холдынга мае права … утвараць цэнтралізаваны фонд за кошт адлічэнняў ад прыбытку ўдзельнікаў холдынга, які застаецца ў іх распараджэнні пасля выплаты падаткаў».

1 красавіка 2010 г. першым холдынгам у Беларусі стаў «Белтэх Холдынг» Уладзіміра Пефціева, які поруч з аднайменнай кіраўнічай кампаніяй улучаў ЗАТ «Белтэхэкспарт». 4 красавіка 2016 г. на ўліку Дзяржаўнага рэестра холдынгаў Беларусі стаяла 100 холдынгаў.

Зноскі

Tags:

Англійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аліна КоўшыкСяргей Аляксандравіч ШавельФілалагічны факультэт БДУВозера радасці (фільм)BingСцяг БеларусіThe New York TimesSorbus torminalisСвабодныя матэрыялыКамянецкая вежаКрысціян БентэкеВуліца Якуба Коласа (Мінск)МастурбацыяКрэўскі замакАндрэй МакаёнакЯзэп Нарцызавіч ДраздовічТаронта21vek.byВіцебскІгар Пятровіч ТурВярбаЯкуб КоласМедаль да стагоддзя БНРФістынгІван ЧыгрынаўШахматыСяргей Васілевіч БесарабМіхаіл Іванавіч ФаменкаІдалДудуткіХалоднае сэрцаЗянон Кузьміч ЛомацьПаўночная АмерыкаШышчыцыАляксандр Леанідавіч ВарламаўАповесцьСям’яHTMLПастава на каленяхАмазонкіКлуб Сяргея АлейнікаваПолацкае княстваНаша Ніва (1906)Мастацкая літаратураДранікіБэзІван МележПалякі на БеларусіКангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны СакрамэнтаўГанаровы грамадзянін горада БаранавічыКамедулыПа што ідзеш, воўча?Кастрычніцкая плошча (Мінск)Капіталізм1918Генадзь Пятровіч ПашкоўМоваПалац Рэспублікі (Мінск)Рыгор БарадулінІнданезійская моваКацярына СіенскаяМінетДжэйсан ДэнаерНіна Васільеўна ГаліноўскаяАртур ВольскіСібСезон 2015/2016 «Прынёмання-ГрДУ»Універсальны каардынаваны часГеоргій Якаўлевіч ГаленчанкаШаўкоўніцаАндрэй ГорватМарская міляАлаіза ПашкевічНіл ГілевічГомельВіктар Карамазаў🡆 More