Медаль Да Стагоддзя Бнр

Медаль да стагоддзя БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 23 сакавіка 2018 года.

Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.

Медаль да стагоддзя БНР
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Тып медаль
Каму ўручаецца ваенным і грамадскім дзеячам
Падставы ўзнагароджання праца на карысць беларушчыны, папулярызацыя яе
Дата заснавання 23 сакавіка 2018
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 24 снежня 2018
Колькасць каля 180
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Пагоні

Падставы для ўзнагароджання

Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Апісанне

Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм.

На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Медаль Да Стагоддзя Бнр 
Рэверс

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.

Узнагароджаныя

Медаль Да Стагоддзя Бнр 
У. Арлоў узнагароджвае Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.

Сярод узнагароджаных:

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Медаль Да Стагоддзя Бнр Падставы для ўзнагароджанняМедаль Да Стагоддзя Бнр АпісаннеМедаль Да Стагоддзя Бнр УзнагароджаныяМедаль Да Стагоддзя Бнр СпасылкіМедаль Да Стагоддзя Бнр201823 сакавікаРада Беларускай Народнай Рэспублікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Эліза АжэшкаГіпертрафіяНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Цыклы МіланкавічаСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыПольшчаЭкстазБлоньЛявон Цімафеевіч БаразнаПечы (Барысаў)ВілейкаВялікая Айчынная вайнаЯнка СіпакоўПершага маяКастусь ЖукАляксандр Мікалаевіч КазекаСлонімАна ІванавічХаркаўЗмітрок БядуляМёртвым не баліцьОршаКастусь ЦвіркаSystem of a DownАндрэй Паўлавіч ХудыкЯнсенізмРаскіданае гняздо (п’еса)Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Герберт УэлсЯнка КупалаMetro-Goldwyn-MayerНазоўны склонЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Бела-чырвона-белы сцягАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваДзень ЗямліЗалужжа (Пухавіцкі раён)Эйфелева вежаЗлучаныя Штаты АмерыкіСуфлеЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтРуская літаратураПаліклініка №1 (Новасібірск)Av.byСтупені параўнанняСыраежка рудаяМікі МаусАлесь РазанаўOnliner.byАперацыйная сістэмаРадзіма мая дарагаяРэліквіяБанк ДабрабытБеларускі лацінскі алфавітФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаСтольБацвіннеКраязнаўства БеларусіСтарабеларуская моваЧабор звычайныІван ШамякінЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаБілінгвізмВіцебскЖураўліны крыкБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаВасіль ВіткаЗапазычаныя словыРоберт КаспарыПраспект Пераможцаў (Мінск)Мужыцкая праўдаГарадзенская ратушаЛеанард Габрыэль ПацейАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка🡆 More