Вадарод

Вадарод — першы хімічны элемент у табліцы Мендзялеева.

Абазначаецца сімвалам H (ад лац.: hydrogenium «утваральнік вады»; ад старажытнагрэчаскага ύδρω «вада» і γίγνομαι «станавіцца», «узнікаць», «утварацца»). Самы пашыраны элемент у космасе, складае каля палавіны масы Сонца, большасці зорак. У складзе арганічных злучэнняў вадарод маюць усе раслінныя і жывёльныя арганізмы.

1 ВадародГелій
Перыядычная сістэма элементаўВадародГелійЛітыйБерылійБорВугляродАзотКіслародФторНеонНатрыйМагнійАлюмінійКрэмнійФосфарСераХлорАргонКалійКальцыйСкандыйТытанВанадыйХромМарганецЖалезаКобальтНікельМедзьЦынкГалійГерманійМыш’якСеленБромКрыптонРубідыйСтронцыйІтрыйЦырконійНіёбійМалібдэнТэхнецыйРутэнійРодыйПаладыйСераброКадмійІндыйВолаваСурмаТэлурЁдКсенонЦэзійБарыйЛантанЦэрыйПразеадымНеадымПраметыйСамарыйЕўропійГадалінійТэрбійДыспрозійГольмійЭрбійТулійІтэрбійЛютэцыйГафнійТанталВальфрамРэнійОсмійІрыдыйПлацінаЗолатаРтуцьТалійСвінецВісмутПалонійАстатРадонФранцыйРадыйАктынійТорыйПратактынійУранНептунійПлутонійАмерыцыйКюрыйБерклійКаліфорнійЭйнштэйнійФермійМендзялевійНобелійЛаўрэнсійРэзерфордыйДубнійСіборгійБорыйХасійМейтнерыйДармштадтыйРэнтгенійКаперніцыйУнунтрыйУнунквадыйУнунпентыйУнунгексійУнусептыйУнуноктый
Перыядычная сістэма элементаў
1H
Вонкавы від простага рэчыва
Уласцівасці атама
Імя, сімвал, нумар Вадарод / Hydrogenium (H), 1
Атамная маса
(малярная маса)
1,00794 а. а. м. (г/моль)
Электронная канфігурацыя 1s1
Радыус атама 53 пм
Хімічныя ўласцівасці
Кавалентны радыус 32 пм
Радыус іона 54 (−1 e) пм
Электраадмоўнасць 2,20 (шкала Полінга)
Ступені акіслення 1,0, −1
Энергія іанізацыі
(першы электрон)
1311,3 кДж/моль (эв)
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва
Шчыльнасць (пры з. у.) 0,0000899 (пры 273K (0 °C)) г/см³
Тэмпература плаўлення 14,01 K
Тэмпература кіпення 20,28 K
Цеплыня плаўлення 0,117 кДж/моль
Цеплыня выпарэння 0,904 кДж/моль
Малярная цеплаёмістасць 14,235 Дж/(K·моль)
Малярны аб'ём 14,1 см³/моль
Крышталічная рашотка простага рэчыва
Структура рашоткі гексаганальная
Параметры рашоткі a=3,780 c=6,167 Å
Тэмпература Дэбая 110 K
Іншыя характарыстыкі
Цеплаправоднасць (300 K) 0,1815 Вт/(м·К)
1 Вадарод
1,0079
1s1

Гісторыя адкрыцця

Газападобны вадарод упершыню штучна атрыманы ў пачатку 16-га стагоддзя, падчас змешвання металаў з моцнымі кіслотамі. У 1766—1781 гг. Генры Кавендыш стаў першым, хто зразумеў, што газападобны вадарод — гэта самастойнае рэчыва. У 1783 г. Лавуазье першы атрымаў вадарод з вады і даказаў, што вада ёсць хімічным злучэннем вадароду з кіслародам. Адсюль і назва вадароду.

Уласцівасці

Пры звычайных тэмпературы і ціску, вадарод уяўляе сабой газ без колеру, смаку і паху, нетаксічны, лёгкі на загаранне. Двухатамны газ з малекулярнай формулай H2.

Тэмпература плаўлення -259,1 °С, кіпення -252,6 °С, шчыльнасць вадкага вадароду 70,8 кг/м³ (-235 °С). Вадарод і яго сумесі з паветрам і кіслародам пажара- і выбухованебяспечныя (грымучы газ).

Малекула вадароду двухатамная. Пры звычайных умовах узаемадзейнічае толькі з фторам і хлорам (на святле), пры павышаных тэмпературах у прысугнасці каталізатараў — з кіслародам (утвараецца вада), галагенамі (галагенавадароды), азотам (аміяк). Са шчолачнымі і шчолачназямельнымі металамі, элементамі III—IV груп перыядычнай сістэмы ўтварае гідрыды. Аднаўляе аксіды і галагеніды металаў да металаў, ненасычаныя вуглевадароды (гідрагенізацыя). Лёгка аддае электрон, у водных растворах пратон Н існуе ў выглядзе іона гідраксонію, утварае вадародную сувязь.

Вадарод лёгка ўтварае кавалентныя сувязі з большасцю неметалаў, таму ў Зямных умовах атамарны вадарод сустракаецца рэдка. Вадарод адыгрывае вялікую ролю ў акісляльна-аднаўляльных рэакцыях, калі адбываецца абмен пратонамі паміж малекуламі ў растворы.

Ва ўтварэнні іоннай сувязі атам вадароду можа ўдзельнічаць як у выглядзе адмоўна зараджаных часціц — аніёнаў H- (т.зв. гідрыду), так і ў выглядзе дадатна зараджаных часціц H+. Катыён H+ абазначаны так, нібы складаецца з голага пратона, але ў рэчаіснасці катыёны вадароду ў іоннай сувязі заўсёды сустракаюцца ў выглядзе больш складаных утварэнняў.

Ізатопы

Вадарод мае тры ізатопы: процій 1H, дэйтэрый ²H (або D), і трыцій ³H (або T). Процій і дэйтэрый стабільныя, а трыцій — радыеактыўны з перыядам паўраспаду 12,5 гадоў.

Найбольш распаўсюджаны ізатоп вадароду — процій, які мае адзін пратон і не мае нейтронаў. Як самы просты з атамаў элементаў, атам вадароду часта выкарыстоўвалі у тэарэтычных разліках і мадэляванні. Напрыклад, атам вадароду — гэта адзіны нейтральны атам, для якога можна аналітычна развязаць ураўненне Шродынгера. Вывучэнне энергетычных узроўняў і сувязей у атаме вадароду адыграла ключавую ролю ў развіцці квантавай механікі.

Атрыманне

Прамысловая вытворчасць ажыццяўляецца ў асноўным шляхам канверсіі метану:

CH4 + 2H2O = 4H2 + CO2

Радзей атрымліваюць з дапамогай больш энергаёмістых метадаў, такіх як электроліз вады, газіфікацыя вадкага і цвёрдага паліва (вадзяны газ).

Выкарыстанне

Газападобны вадарод выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, хлорыстага вадароду, метылавага і вышэйшых спіртоў, вуглевадародаў, для гідрагенізацыі тлушчу, таксама для зваркі і рэзкі металаў вадародна-кіслародным полымем. Вадкі вадарод выкарыстоўваецца ў якасці ракетнага і аўтамабільнага паліва. Ізатопы вадароду знайшлі прымяненне ў атамнай энергетыцы.

Вадарод з'яўляецца крыніцай праблем у металургіі, бо можа павялічваць крохкасць многіх металаў, што ўскладняе праектаванне трубаправодаў і ёмістасцей.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Бондар І. Вадарод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Хімія: вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. І. Я. Шымановіча; пер. на беларус. мову М. Л. Страхі. — Мінск: Народная асвета, 2017. — 182 с.: іл. ISBN 978-985-03-2801-4
  • Глинка Н.Л. Общая химия. — Ленинград: "Химия", 1984.

Спасылкі

Tags:

Вадарод Гісторыя адкрыццяВадарод УласцівасціВадарод ІзатопыВадарод АтрыманнеВадарод ВыкарыстаннеВадарод Гл. таксамаВадарод ЛітаратураВадарод СпасылкіВадародАрганічныя злучэнніЗоркіКосмасЛацінская моваПерыядычная сістэма элементаўСонцаСімвалХімічны элемент

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пітэр ХігсXboxУсход АФКМарская міляЖураўліны крыкНаваполацкСвятлана Аляксандраўна АлексіевічReform.byМіхась ПазнякоўЮраўскі карагодЧарнобыльПарнаграфіяВасіль Аляксеевіч ЖуковічПаэзіяВялікдзеньЭнрыка КарузаЛетнія Алімпійскія гульні 2024БэзРэнесанс у БеларусіРэліквіяПалац Рэспублікі (Мінск)Сяргей Васілевіч БесарабЗямляСтарабеларуская моваБаранавічыУладзімір ДубоўкаЖурналістыкаМотальГімн УкраіныСуд у СлабадзеЧасціны мовыАнатоль ВярцінскіМікалай Пракопавіч МіхалапБеларускі нацыянальны касцюмЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Браніслаў Адамавіч ТарашкевічСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратGott mit unsШчасцеМухамад ІкбалУладзіслаў ГалубокМарк ШагалТрусы (жывёлы)ЛідаАлена Сямёнаўна ВасілевічКірыл Трафімавіч МазураўАлесь ДударІсландыяAvesІван ШамякінВалянцін Баляслававіч ТатарыцкіСельскія населеныя пункты БеларусіКастрычніцкая рэвалюцыяПаскаMicrosoft OfficeАльбуцьЛітаратурныя жанрыМазырІсідар Самуілавіч БасАланінВершаваны памерПавел УсаўАдзёрЭсэПаланэз АгінскагаРадаводПомнік Фядоры Гаўрылаўне КонанавайСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяКінгсвудскі ўніверсітэтБеларуская энцыклапедыяСцяг БеларусіЭкстазVPNШпалерыАвантуры Пранціша Вырвіча🡆 More