Неметал (мн.
лік «неметалы») — простыя рэчывы, якія не валодаюць пластычнасцю, металічным бляскам, дрэнныя праваднікі электрычнага току і цяпла. Да Н. належаць 22 элемента.
У нармальных умовах знаходзяцца ў газападобным стане: вадарод, азот, кісларод, фтор, хлор і інертныя газы, у вадкім — бром, у цвёрдым — бор, вуглярод, крэмній, фосфар, сера, мыш'як, селен, тэлур, ёд, астат.
Атамы інертных газаў хімічна амаль неактыўныя, іншыя Н. вызначаюцца высокай электраадмоўнасцю і, далучаючы электроны, утвараюць простыя аніёны (напрыклад, Cl-, O2-) або, разам з іншымі элементамі, складаныя (напрыклад, SO42-, PO43-). Большасць аксідаў Н. мае кіслотны характар і ім адпавядаюць кіслародзмяшчальныя кіслоты.
Толькі два Н. — вуглярод і сера былі вядомыя ў старажытнасці. У 13 ст. быў атрыманы ў свабодным выглядзе мыш'як, у 17 ст. — вадарод і фосфар; у канцы 18 ст. — кісларод, азот, хлор, тэлур; у 1-й палове 19 ст. — бром, ёд, селен, крэмній, бор. Атрымаць у свабодным выглядзе фтор і ізаляваць інертныя газы здолелі толькі ў канцы 19 ст. Астат атрыманы штучна ў 1940 годзе.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Неметалы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.