Хімічны Элемент Бор

Бор (лац.: Borum) B — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5; атамная маса 10,811.

Уяўляе сабой крышталічнае рэчыва шэравата-чорнага колеру. Шчыльнасць 2340 кг/м³, тэмпература плаўлення 2075 °C. У прыродзе бор складаецца з двух стабільных ізатопаў: 10B і 11B.

Гісторыя адкрыцця

Атрыманы ў 1808 годзе Ж. Л. Гей-Люсакам і Л. Ж. Тэнарам незалежна ад Г. Дэві.

Гісторыя адкрыцця бора пачынаецца не пазней сярэднявечча. Былі знаёмы злучэнні бора, сярод якіх, шырока выкарыстоўваемая бура. У 1702 годзе галандскі ўрач В. Гомберг, награваючы буру з сернай кіслатой, атрымаў борную кіслату, якую пад назвай «заспакаяльная соль Гомберга» выкарыстоўвалася ў медыцыне. У 1747 г. французскі хімік Т. Барон рабіў спробы вызначыць склад буры і высвятліў, што яна складаецца з солі Гомберга і соды. Шведскі хімік Т. Бергман (шведск.: Torbern Olof Bergman) выказаў меркаванне, што соль Гомберга, хутчэй за ўсё, з'яўляецца борнай кіслатой. У «Табліцы простых целаў» А. Лавуазье ўтрымліваецца тэрмін «борны радыкал», пад якім маецца на ўвазе аксід бору.

Адкрыццё бора належыць некалькім аўтарам. 21 чэрвеня 1808 г. Ж. Л. Гей-Люсак і Л. Ж. Тэнар выступілі з заявай аб сваім адкрыцці, а 30 чэрвеня аб гэтым жа паведаміў Г. Дэві.

Прыродныя крыніцы

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. У вадзе акіянаў утрымліваецца 4,6 мг/л бору. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія).
Сусветная вытворчасць бору (без уліку СССР) у выглдзе злучэнняў складала ў 1980 годзе 2,4 млн. т.

Прымяненне

Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне. Каля паловы штучных і прыродных злучэнняў бора выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, каля 30 % ў вытворчасці мыйных сродкаў, 4—5 % — у мэтах вытворчасці фарбаў, гербіцыдаў, металургічных флюсаў і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 44. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 51—82. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

Tags:

Хімічны Элемент Бор Гісторыя адкрыцця[1]Хімічны Элемент Бор Прыродныя крыніцыХімічны Элемент Бор ПрымяненнеХімічны Элемент Бор ЛітаратураХімічны Элемент Бор СпасылкіХімічны Элемент БорЛацінская моваПерыядычная сістэма элементаўХімічны элемент

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Часціны мовыМікіта Сяргеевіч КрыўцоўЛітаратурныя жанрыМінская вобласцьRenault 16ХусітыПлошча Якуба КоласаМар’ян ДуксаДадаізмБуры мядзведзьУладзімір ДубоўкаЗлучнікГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Чжу ЦзяхуаУ краіне райскай птушкіЭдвард Адамавіч ВайніловічСтудзеньСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.100 найвялікшых беларускіх песеньМікола МятліцкіБагародзіца (гімн)ПарнаграфіяКатастрофа на Чарнобыльскай АЭСДжон ТраволтаПралескаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціТры чарапахі (песня)ВялесРудня (Пухавіцкі раён)ВадзянікАркаGoogle searchПлацэнтаЛі ЛіньсыКорнуал (Антарыа)C++Святлана Аляксандраўна АлексіевічВялікая Айчынная вайнаБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіСексАпурэТарашкевіцаAppleЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)АсінаСаюз пісьменнікаў СССРЭлістаХартыя'97Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеOnliner.byБрэстІпацій ПацейШвагерВань (прозвішча)Беларуская моваГенадзь Валер’евіч ШутаўКшыштаф КеслёўскіЛасіцыАндрэй МакаёнакБелсатВіктар МарціновічMacOSЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСлабодка (Пухавіцкі раён)Сяргей Паўлавіч АбламейкаАлаіза ПашкевічМалітва ГасподняяЭльвангенЛеў ТышкевічАкупацыя Ірака (2003—2011)КалядыАляксей Міхайлавіч ЛітвінЭрэбуні (аэрапорт)Вярба размарыналістаяКрайнія пункты БеларусіГімн Беларускай ССР🡆 More