Гімн Багародзіца

«Багародзіца» — гімн Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стагоддзях і найстарэйшы польскі рэлігійны гімн.

З XV стагоддзя зваўся таксама «Песняй Айчыны» і ўжо лічыўся старадаўнім. Гімн спяваўся на каранацыях, прыдворных цырымоніях і іншых урачыстасцях, войскі перад бітвай, пры асвячэнні мошчаў святых, на пахаваннях дзяржаўных асоб.

Гімн Багародзіца
Багародзіца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гімны Беларусі
Гімн ВКЛ (1418 стст.)
Гімн БНР (1918)
noicon
Гімн Беларускай ССР (19551991)
noicon
Гімн Беларусі (19912002)
noicon
Гімн Беларусі2002)
noicon
Гімн Багародзіца
«Багародзіца», рукапіс 1407 года.

Гісторыя

Гімн Багародзіца 
Карціна Юзафа Бранта «Багародзіца» (1909) — польска-вялікалітоўскія войскі разам спяваюць «Багародзіцу» перад бітвай.

«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, бо тэкст вершаваны. Найстарэйшы запіс тэксту з мелодыяй зроблены ў 1407 годзе. Упершыню «Багародзіцу» згадвае Ян Длугаш у сваёй Хроніцы, ён распавядае як на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-вялілітоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і патрасаючы дзідамі рушыла на ворага. У Вялікім Княстве Літоўскім тэксты «Багародзіцы» змяшчалі ў многіх рукапісах і друкаваных выданнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732).

Гімн Багародзіца 
Найстарэйшы захаваны старабеларускі запіс гімна «Багародзіца», 1529 год.

Так, напрыклад, варыянт «Багародзіцы» пад назвай «Песнь о велебной девици Панне Марии» разам з важнымі заканадаўчымі актамі ўключаны ў спіс Замойскіх Статута ВКЛ 1529 года (зборнік на старабеларускай мове). Акрамя таго, гімн на польскай мове быў уключаны ў лацінамоўныя Лаўрэнцеўскі і Пулкаўскі спісы Статута ВКЛ 1529 года.

У XVI стагоддзі перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы» з XV—XVIII стагоддзяў.

Мелодыя Багародзіцы набліжана да мелодый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-неўмамі пяцілінейнай натацыяй, у ключы фа, у малой актаве, такім чынам, прызначана для выканання мужчынскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мелодыя належыць да першага грыгарыянскага тону. Станам на 2024 год, тэкст з рукапісу 1407 года ёсць найранейшым з вядомых вершаваных запісаў польскай мовы.

Найстаражытнейшы вядомы тэкст (1407)

Bogurodzica, dziewica
Bogiem sławiena Maryja
Twego syna, Gospodzina,
Matko zwolena Maryja
Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.

Twego dzela krzciciela, Bożycze
Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
Słysz modlitwę, jąż nosimy
A dać raczy, jegoż prosimy,
A na świecie zbożny pobyt
Po żywocie rajski przebyt.
Kyrieleison.

Сучасны беларускі варыянт перакладу:

Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна Марыя
У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна Марыя
Зычы нам і адпусці нам

І дзеля Хрысціцеля, Божыца
Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь
І малітву табе ўзносім
І даць рады цябе ж просім
Дай на свеце збожны пабыт
Па жывоце дай райскі быт
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя

Сучаснае выкананне

Крыніцы

Літаратура

  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі)
  • Лазутка С., Гудавичюс Э. Первый Литовский Статут / Вильнюс. гос. ун-т им. В. Капсукаса, Ин-т истории АН ЛССР. — Т. 1. Ч. 1, Палеографический и текстологический анализ списков. — Вильнюс: Минтис, 1983.

Спасылкі

Гімн Багародзіца 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме

Tags:

Гімн Багародзіца ГісторыяГімн Багародзіца Найстаражытнейшы вядомы тэкст (1407)Гімн Багародзіца Сучаснае выкананнеГімн Багародзіца КрыніцыГімн Багародзіца ЛітаратураГімн Багародзіца СпасылкіГімн БагародзіцаВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Адам Іосіфавіч МальдзісСезон 2021/2022 «Цмокі-Мінск-2»Кніга прарока ДаніілаЖлобінЗакаханасцьБачная зорная велічыняЯкуб КоласНіл ГілевічЯндэксІван ПташнікаўСтольСмаргоньМікола ШабовічВіктар КазькоВасіль ВіткаКансоль (архітэктура)ХаркаўБеларускія татарыНідэрландская моваСінтаксіс мовыПружаныГіпертрафіяМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)Іпацій ПацейСяргей Васілевіч БесарабСінонімыНазоўны склонУладзімір Уладзіміравіч Сауліч100 найвялікшых беларускіх песеньМойваДняпровецДавальны склонЯн БаршчэўскіПлошча Незалежнасці (Мінск)Святлана Анатольеўна ЛюбецкаяБалясінаКамп’ютарная сеткаІнтэрстэларГамер СімпсанКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўРасіяМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтМаксім БагдановічНацыянальны інстытут адукацыіСяргей Паўлавіч Абламейка25 красавікаАлесь КамароўскіViva BraslavСінільная кіслатаКрэўскі замакНавуковы стыльМікола МятліцкіБіскаяВыхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюзаАсветніцтваЭдзі АгняцветПраспект Ракасоўскага (Мінск)Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)Адам МіцкевічСельскія населеныя пункты БеларусіМікола ГамолкаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Ураган-МЯнка КупалаМайк ПенсЭнцыклапедыяМікі МаусАлесь ПетрашкевічЗвычайны прэзідэнт🡆 More