Любча: мястэчка ў Беларусі

Лю́бча — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Нёмана.

Уваходзіць у склад Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1080 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда).

Любча
лац. Lubča
Замак Радзівілаў
Замак Радзівілаў
Любча: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Любчы


Магдэбурскае права: 1590
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Любчанскі сельсавет
Насельніцтва: 1080 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231425
СААТА: 4243859904
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′7″ пн. ш. 26°3′26″ у. д. / 53.75194° пн. ш. 26.05722° у. д. / 53.75194; 26.05722 26°3′26″ у. д. / 53.75194° пн. ш. 26.05722° у. д. / 53.75194; 26.05722
Любча на мапе Беларусі ±
Любча
Любча
Любча
Любча
Любча
Любча
Любча: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Любча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак Радзівілаў ў стылі готыкі і рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў.

Назва

Тапонім Любча ўтварыўся ад слова любіць або ад імя Люб.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Любчу як аб’ект выправаў крыжакоў зьмяшчаецца ў нямецкіх хроніках і датуецца 1401 годам. З 1507 году паселішча знаходзілася ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. У 1517 годзе ўладальнікамі Любчы былі Г. Ельмановіч і М. Меляшковіч; апошні заснаваў тут мястэчка. З 1528 году паселішча знаходзілася ў валоданьні ваяводы віленскага А. Гаштольда, з 1574 году — старосты жамойцкага Яна Кішкі, які ў 1581 годзе заснаваў тут школу і арыянскі храм (з XVII ст. — кальвінскі збор).

Любча: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб Любчы, 1644 г.

У 1590 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і двума срэбнымі рыбамі». У 1606 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў, якія з мэтай эканамічнага ўмацаваньня і павелічэньня паселішча запрасілі сюды мяшчанаў зь Менску, Наваградку і іншых каралеўскіх местаў.

Любча: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Любча. Ю. Пешка, пачатак XIX ст.

У XVII ст. у Любчы ствараліся рамесныя цэхі, таксама існавала друкарня, заснаваная П. Б. Кмітам, дзе выдавалася мэдычная і гістарычная літаратура, паэтычныя творы і інш. У канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў у мястэчку збудавалі мураваны замак. У 1644 годзе Любча атрымала новы герб: «у блакітным полі брама з дзьвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт». У гэты час тут было 144 двары, Рынак, 4 вуліцы.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе шматлікі загон запароскіх казакоў пад камандаю І. Залатарэнкі пераправіўся празь Нёман і прыступам узяў Любчанскі замак, фактычна цалкам яго разбурыўшы; казакі таксама разрабавалі мясцовую друкарню. На 1671 год у мястэчку засталося 116 двароў, дзейнічалі кальвінскі збор і царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Любча: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Мястэчка і замак з мапы XVII ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Любча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У 2-й палове XIX ст. паселішча знаходзілася ў валоданьні Фальц-Фэйнаў.

На 1884 год у Любчы было каля 200 двароў. У канцы ХІХ стагодзьдзя дзейнічалі царква і 2 сынагогі, працавалі школа і 21 крама, праводзіліся штотыднёвыя таргі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 444 двары, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі жаночая царкоўна-прыходзкая школа, аптэка, 70 крамаў і корчмы, штогод зьбіраўся кірмаш.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Любчу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Любчанскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы Літвы і Беларусі. Па савецка-польскай вайне згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Любча апынулася ў складзе Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны ў Наваградзкім павеце. У гэты час у мястэчку і суседнім фальварку было 108 двароў.

У 1939 годзе Любча ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам Любчанскага раёну Баранавіцкай, з 1954 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1956 годзе Любчанскі раён ліквідавалі.

У 2003 годзе ўтварыўся дабрачынны фонда «Любчанскі замак», які сіламі валянтэраў-энтузіястаў праводзіць аднаўленьне замка. 24 ліпеня 2014 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Любчы «барокавая тарча, у блакітным полі якой выява срэбнай падковы, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж мэталу прымацоўваюцца на абодвух яе гаках. Унутры падковы выява дзьвюх рыб (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 226, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 234, жабракоў 2; 1884 год — 1,3 тыс. чал.; 1897 год — 3239 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,6 тыс. чал.; 1921 год — 937 чал.; 1996 год — 1628 чал.; 1997 год — 1545 чал.; 1999 год — 1498 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1157 чал. (перапіс); 2015 год — 1081 чал.; 2016 год — 1059 чал.; 2017 год — 1081 чал.; 2018 год — 1080 чал.

Інфраструктура

У Любчы працуюць школа, лякарня, 2 бібліятэкі, 7 крамаў і інш.

Забудова

Плян

Любча: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян Любчы, 1938 г.

Картаграфічны матэрыял (каля 1645 году) дае ўяўленьне пра гістарычны плян і забудову Любчы. Адметнасьць пляну — рэгулярныя асновы: простыя вуліцы, выразны падзел тэрыторыі на кварталы, разьмяшчэньне Рынку ў цэнтры мястэчка на галоўнай восі кампазыцыі, якая бярэ пачатак ад замка. Стоячы на ўзгорку, замак нібы ўзначальваў мястэчка, якое месьцілася ў ягоным падножжы. Кірунак вуліцаў падпарадкоўваўся рацэ: яны ідуць паралельна ці пэрпэндыкулярна да яе. Канцы вуліцаў замыкаліся брамамі, у асобных месцах паміж імі былі платы. Шэсьць жылых кварталаў улучалі каля 150 дамоў. Сярэдзіну шырокага прастакутнага пляца (каля 1,5 га) займалі гандлёвыя рады і майстэрні рамесьнікаў. Уся забудова, з выняткам асобных частак уязных брамаў, была драўлянай.

Рэгулярны плян і забудова мястэчка — цікавы прыклад перайманьня мескай будаўнічай дзейнасьці фэадаламі. Гэтым Любча прыкметна адрозьнівалася ад іншых падобных паселішчаў Беларусі сярэдзіны XVII ст.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Леніна вуліца Дзяляціцкая вуліца
Пратасені вуліца Наваградзкая вуліца
Савецкая вуліца Замкавая вуліца
Салабуціна плошча Рынак пляц

Апроч таго, у Любчы існавалі Капашчаўская і Рыбная вуліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

  • Сельская гаспадарка «Прынёманскі»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Празь Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў».

Славутасьці

За 1,5 км на паўночны ўсход ад мястэчка месьціцца стаянка эпохі мэзаліту і больш позьняга часу.

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Ўладзімера (1889)

Галерэя

Асобы

Ураджэнцы

Жыхары

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Любча НазваЛюбча ГісторыяЛюбча НасельніцтваЛюбча ЗабудоваЛюбча ЭканомікаЛюбча Турыстычная інфармацыяЛюбча ГалерэяЛюбча АсобыЛюбча КрыніцыЛюбча ЛітаратураЛюбча Вонкавыя спасылкіЛюбчаБаранавічыБеларусьГарадзенская вобласьцьГарадзкі пасёлакЛідаНаваградакНаваградзкі раёнНаваельняНёман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Простая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаўАнатоль Сыс.bbКляса (праграмаваньне)Алесь РазанаўВыдатак вадыНадвор’еАндрэй МукавозчыкМікалай Чаргінец.no1913Беларусь.cx19071992Падзелы Рэчы Паспалітай.yuМенскМарат МаркаўПытальнікЛітваПлютонГарбата.tnЗлучнік.lb.is.szЦыбуля (расьліна).kgТэлебачаньне ў ЛетувеДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)Беларускі афіцыйны правапісВідзаўскі сельсаветВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.liРаман ПалянскіСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіХуткія шахматыІўрыт8544.jo.fkСтрасбургПервамай (грамада)Ліцэнзіі Creative CommonsКот.tpКрыж Эўфрасіньні ПолацкайВыказьнікТравеньНародны Альбом.cu.kzЗора КіпельШвайцарыя53РыфмаМіхаіл Орда1945Нароўля.stЭльфійскі сьпеўЛязьбійская парнаграфіяЖанчына з жанчынайЭльдар РазанаўАляксандар ЛукашэнкаНокія (прадпрыемства).pwЗдароўе60.jpБісэксуальная парнаграфія🡆 More