Гісторыя Любчы

Любча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Да нашага часу тут захаваўся замак Радзівілаў ў стылі готыкі і рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў.

Гісторыя Любчы
Любча. Ю. Пешка, пачатак XIX ст.

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Любчы 
Герб Любчы (1644)

Першы пісьмовы ўпамін пра Любчу як аб’ект выправаў крыжакоў зьмяшчаецца ў нямецкіх хроніках і датуецца 1401. З 1507 паселішча знаходзілася ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. У 1517 уладальнікамі Любчы былі Г. Ельмановіч і М. Меляшковіч; апошні заснаваў тут мястэчка. З 1528 паселішча знаходзілася ў валоданьні ваяводы віленскага А. Гаштольда, з 1574 — старосты жамойцкага Я. Кішкі, які ў 1581 заснаваў тут школу і арыянскі храм (з XVII ст. — кальвінскі збор).

У 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і двума срэбнымі рыбамі». У 1606 мястэчка перайшло да Радзівілаў, якія з мэтай эканамічнага ўмацаваньня і павелічэньня паселішча запрасілі сюды мяшчанаў зь Менску, Наваградку і інш. каралеўскіх местаў.

У XVII ст. у Любчы ствараліся рамесныя цэхі, таксама існавала друкарня, заснаваная П. Б. Кмітам, дзе выдавалася мэдычная і гістарычная літаратура, паэтычныя творы і інш. У канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў у мястэчку збудавалі мураваны замак. У 1644 Любча атрымала новы герб: «у блакітным полі брама з дзьвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт». У гэты час тут было 144 двары, Рынак, 4 вуліцы.

Гісторыя Любчы 
Мястэчка і замак з мапы XVII ст.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) у 1655 шматлікі загон запароскіх казакоў пад камандаю І. Залатарэнкі пераправіўся празь Нёман і прыступам узяў Любчанскі замак, фактычна цалкам яго разбурыўшы; казакі таксама разрабавалі мясцовую друкарню. На 1671 у мястэчку засталося 116 двароў, дзейнічалі кальвінскі збор і царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Любча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У 2-й пал. XIX ст. паселішча знаходзілася ў валоданьні Фальц-Фэйнаў.

На 1884 у Любчы было каля 200 двароў. У кан. ХІХ ст. дзейнічалі царква і 2 сынагогі, працавалі школа і 21 крама, праводзіліся штотыднёвыя таргі. Паводле вынікаў перапісу (1897), у мястэчку было 444 двары, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі жаночая царкоўна-прыходзкая школа, аптэка, 70 крамаў і корчмы, штогод зьбіраўся кірмаш.

Найноўшы час

Гісторыя Любчы 
Паказ трыкатажу ў Любчы, 1937. Трыкатажныя курсы в. Лаўрышава

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы Літвы і Беларусі.

Па савецка-польскай вайне згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Любча апынулася ў складзе Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны ў Наваградзкім павеце. У гэты час у мястэчку і суседнім фальварку было 108 двароў.

У 1939 годзе Любча ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам Любчанскага раёну Баранавіцкай, з 1954 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1956 годзе Любчанскі раён скасавалі.

У 2003 годзе ўтварыўся дабрачынны фонда «Любчанскі замак», які сіламі валянтэраў-энтузіястаў праводзіць аднаўленьне замка. 24 ліпеня 2014 году адбылося зацьвержаньне гербу Любчы: «барокавая тарча, у блакітным полі якой выява срэбнай падковы, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж мэталу прымацоўваюцца на абодвух яе гаках. Унутры падковы выява дзьвюх рыб (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз».

Галерэя

Замак

Іншае

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гісторыя Любчы  Гісторыя Любчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Гісторыя Любчы Вялікае Княства ЛітоўскаеГісторыя Любчы Пад уладай Расейскай імпэрыіГісторыя Любчы Найноўшы часГісторыя Любчы ГалерэяГісторыя Любчы КрыніцыГісторыя Любчы ЛітаратураГісторыя Любчы Вонкавыя спасылкіГісторыя ЛюбчыГотыкаЛюбчаЛюбчанскі замакМагдэбурскае праваМястэчкаНаваградзкі паветРадзівілыРэнэсанс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер Ганчарык.lkАнвіль УлацлавакІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў).qa.gnПадзелы Рэчы ПаспалітайПаэзія.ve53.ddПратакол перадачы гіпэртэкстуБаранавіцкі раён.pf36Андрэй Хадановіч.lb.khМіхаіл МураўёўЖалейка (зборнік)2009Сьвянцянскі раёнФранцуская моваАпалён1930.svПлютонБеларускі талерВыцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну1966Слова пра паход ІгараўП.cn.laСьпіс беларусаў, якія загінулі за ЎкраінуКазаская абсцэнная лексыка.afЛяндвароваРоварБусел белыAmarokaАляксандар ГрышкевічЖнівеньскі путч.mhКарл XIIAthenaeum1985Жабінкаўскі раёнЖывапіс.gp.fkНароўляАдраджэньне мовы.yuЗора Кіпель.sg.vgГішпанская моваЦаркваYouTubeПлоцевы актПагоняУрад Эстоніі ў эміграцыіАлесь РазанаўКаласы пад сярпом тваімІван ЧыгрынаўМарат Жылінскі79АміляпэктынЯнка МаразовічБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСмаленск1939.sk.vuРыгор БарадулінГайлімонт🡆 More