Польска-Савецкая Вайна

По́льска-саве́цкая вайна́ — узброены канфлікт паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, Савецкай Беларусьсю, Савецкай Украінай на тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыі — Расеі, Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны ў 1919 — 1921 гадах падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі.

У сучаснай польскай гістарыяграфіі мае назоў «Польска-бальшавіцкая вайна». У канфлікце таксама прымалі ўдзел войскі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі; у першай фазе вайны яны дзейнічалі супраць Польшчы, затым часткі УНР падтрымлівалі польскія войскі.

Польска-савецкая вайна (1919—1921)
Грамадзянская вайна ў Расеі
Польска-Савецкая Вайна
Польскія акопы ў Беларусі ў час бітвы на Нёмане, кастрычнік 1920
Дата: 14 студзеня 1919 — 18 сакавіка 1921
Месца: Украіна, Беларусь, Польшча, Летува, Латвія
Вынік: Рыская мірная дамова
Супернікі
Аб’яднаныя Савецкія рэспублікі:

Польска-Савецкая Вайна Галіцыйская ССР

Польска-Савецкая Вайна Польрэвкам
Сьцяг Польшчы Польская Рэспубліка

Сьцяг Украінскай Народнай Рэспублікі Украінская НР
Польска-Савецкая Вайна Беларуская Народная Рэспубліка
Сьцяг Латвіі Латвійская Рэспубліка

Сьцяг Францыі Францыя
Камандуючыя
Сьцяг краіны або тэрыторыі Міхаіл Тухачэўскі

Сьцяг краіны або тэрыторыі Аляксандар Ягораў

Сьцяг краіны або тэрыторыі Сямён Будзённы
Сьцяг Польшчы Юзэф Пілсудзкі

Сьцяг ПольшчыСьцяг Латвіі Эдвард Рыдз-Сьміглы
Сьцяг ПольшчыСьцяг краіны або тэрыторыі Люцыян Жалігоўскі
Сьцяг Польшчы Уладзіслаў Сікорскі
Сьцяг Польшчы Юзэф Гальлер
Сьцяг Беларусі Гасан Канапацкі
Сьцяг Беларусі Станіслаў Булак-Балаховіч
Сьцяг Украінскай Народнай Рэспублікі Сымон Пятлюра

Сьцяг Украінскай Народнай Рэспублікі Міхаіл Амельяновіч-Паўленка
Колькасьць
каля 950 тыс. байцоў каля 5000 тыс. рэзэрвкаля 360 тыс. байцоў каля 740 тыс. рэзэрв

У Расеі, у дакумэнтах таго часу, таксама звалася Польскім фронтам.

Пачатак

Пры прасоўваньні Чырвонай Арміі (РСЧА) тэрыторыямі, пакінутымі па эвакуацыі нямецкімі часткамі, у лютым 1919 годзе з сутыкненьняў у Беларусі пачалася савецка-польская вайна.

19 красавіка 1919 году польскія войскі занялі Вільню (заняты ў студзені 1919 годзе чырвонымі часткамі) і ўвесь Віленскі край. 22 красавіка 1919 году Юзэф Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і літоўскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». У жніўні 1919 году ўзялі Менск. Склаўшы саюз зь Пятлюрам, Пілсудзкі ўвесну 1920 распачаў наступ на Кіеў (заняты польскімі войскамі 7 траўня).

Контрнаступ Чырвонай Арміі

Улетку пачаўся контрнаступ Чырвонай Арміі. Палякі былі змушаныя пакінуць Кіеў. Савецкі контрнаступ ажыцьцяўлялася двума франтамі: Паўднёва-заходні рухаўся на Львоў; Заходні пад камандаваньнем Тухачэўскага прасоваўся па Беларусі і Літве (11 ліпеня Чырвонай Арміяй быў ўзяты Менск, 19 ліпеня — Горадня, 20 ліпеня — Вільня, 1 жніўня — Берасьце). Аднак галоўнай мэтай наступу пад камандаваньнем Тухачэўскага была Варшава.

«Цуд на Вісьле»

Польска-Савецкая Вайна 
Юзэф Пілсудзкі і Юзэф Гальлер падчас агляду войск, якія вяртаюцца пасьля пераможнай бітвы пад Варшавай

Устаноўчы сейм Польскай Рэспублікі сфармаваў Раду абароны дзяржавы; якой кіраваў Ю. Пілсудзкі, дзякуючы вялікаму досьведу супрацоўніцтва Пілсудзкага падчас Першай сусьветнай вайны з выведвальнымі органамі Японіі, Аўстрыі і Нямеччыны, і зь іх дапамогай, у Польшчы была створаная магутная служба выведкі і контрвыведкі. Вырашальная роля ў паразе РСЧА належыць падразьдзяленьню польскіх шыфравальшчыкаў, якое ў жніўні—верасьні 1919 году ўзламала шыфры як Дабравольчай арміі, так і РСЧА.

Былі ўзламаныя практычна ўсе шыфры белых і чырвоных, што дало ясную карціну ўсей ваеннай сытуацыі на тэрыторыі Расеі ад Петраграда да Сыбіры, ад Мурманска і да Чорнага мора.

Галоўная нагрузка на шыфравальны аддзел лягла ўлетку 1920 году, калі ён прымаў да 500 непрыяцельскіх радыяграм штомесяц. Напрыклад, у жніўні палякі атрымалі і дэшыфравалі 410 радыёдэпешаў, падпісаных Троцкім, Тухачэўскім, Якірам і Гаем. На іх аснове камандаваньне Войска польскага змагло прыняць правільныя стратэгічныя рашэньні падчас Варшаўскай бітвы, бо ведала апэратыўную інфармацыю аб перасоўваньні кожнага падразьдзяленьня РСЧА.

Сфармаваная з загартаваных у баях частак, ударная групоўка ў 120 тыс. байцоў пад камандаваньнем Пілсудзкага 13—25 жніўня 1920 году ў бітве за Варшаву раптоўным ударам прадзерла фронт і зайшла ў тылы арміі Тухачэўскага. Чырвонае войска, пацярпеўшы цяжкую паразу, змушана было пачаць адступленьне.

У Польшчы «Цуд на Вісьле» (па-польску: Cud nad Wisłą) прыводзіцца як знак «мужнасьці польскіх салдатаў, даўшых адпор Чырвонай Арміі, дзьвінутай бальшавіцкімі правадырамі ў паход за саветызацыю Польшчы».

Падпісаньне Рыскага міру і канец вайны

Ваенны посьпех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасьня 1920 году. Падчас контрнаступу польскія войскі занялі шырокія тэрыторыі Літ-Белу і Латвіі.

Неўзабаве пасьля гэтага меў месца г.зв. бунт генэрала Жэлігоўскага, які, згодна з даручэньнем маршала Пілсудзкага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандваньня і 9 кастрычніка займае віленскую акругу, што прывяло да ўтварэньня на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеяньні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісаньня 12 кастрычніка 1920 году ў Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася з падпісаньнем 18 сакавіка 1921 году мірнай дамовы, якая лягла ў аснову афіцыйных польска-савецкіх адносінаў да пачатку Другой сусьветнай вайны.

Тэрытарыяльныя зьмяненьні

Заўвагі

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / Захар Шыбека, Мінск, «Энцыклапедыкс», — 2003. — 490 с.
  • Грицкевич А. П.: Западный фронт РСФСР 1918—1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. / Научное редактирование А. Е. Тараса. — Минск: Харвест, 2010. — 496 с — (серия «Неизвестные войны»)
  • Анатомия ненависти (Русско-польские конфликты в XVIII—XХ вв.)./А. Е. Тарас. — Минск.; Харвест, 2008. — 832 с.: илл. — (Серия «Неизвестные войны»).
  • Пашкевіч А. «Прыходзь да нас, суседзе дарагі» // Наша гісторыя, №2, 2019, с. 25-31. ISBN 2617-2305

Tags:

Польска-Савецкая Вайна ПачатакПольска-Савецкая Вайна Контрнаступ Чырвонай АрмііПольска-Савецкая Вайна Падпісаньне Рыскага міру і канец вайныПольска-Савецкая Вайна Тэрытарыяльныя зьмяненьніПольска-Савецкая Вайна ЗаўвагіПольска-Савецкая Вайна Крыніцы і заўвагіПольска-Савецкая Вайна ЛітаратураПольска-Савецкая ВайнаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларусьВайнаЗаходнеўкраінская Народная РэспублікаЛатвіяЛетуваПольская Рэспубліка (1918—1939)ПольшчаРасейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная РэспублікаРасейская імпэрыяРасеяУкраінаУкраінская Народная РэспублікаУкраінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖывапісКантынэнтРука (імя)Мікола ПапекаУладзімер Арлоў (гісторык)Марына ВасілеўскаяГрамадзкі набытакАнатоль БутэвічПалешукіМіхась ПазьнякоўЛюдміла СільноваМенскМаксім ТанкІгар БабкоўРоварЧэрвеньРамантызмМікола МаляўкаЗаходнерусізмДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуНіл ГілевічДотык пісі рукоюСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіГрэбляЯн ЗбажынаЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)QR-кодЛесПесьня пра зубраПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуРаманСпадчына (верш)Алесь ДуброўскіФульда (рака)Эразм ЦёлакЖамойтыЛацінкаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)ПубліцыстыкаМікола ПракаповічБабёрБеліца (Жлобінскі раён)Ондрэй ДудаАнатацыяВэб-дызайнВішымутСтаражытны РымШмоняПаляшукЮры ГагарынАляксандар МакедонскіІвонка СурвілаВіленскі ўнівэрсытэтЛіза КудроўКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Ісьляндзкі коньТыраспальДыяніз Ілкавіч1877Юры БеленькіСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваГомасэксуальнасьцьГісторыя МенскуАлесь БадакБеларусьРэч ПаспалітаяПарнафільмПагоняВадзім Болбас🡆 More