Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ), Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (БССР) — дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала ў студзені — лютым 1919 году пад кантролем бальшавіцкага ўраду.

Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
4 студзеня — 27 лютага 1919 Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
Сьцяг Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі Герб Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі

ССРБ на мапе Савецка-польскай вайны

Афіцыйная мова беларуская, расейская
Сталіца Смаленск (1—7 студзеня 1919), Менск (з 8 студзеня 1919)
Форма кіраваньня савецкая сацыялістычная рэспубліка

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэньне 25 сакавіка 1918 году Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасьць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнаньня права беларускага народу на самавызначэньне й нацыянальную дзяржаўнасьць.

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
Пратакол аб утварэньні ССРБ у межах Менскага, Смаленскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Гарадзенскага і Баранавіцкага раёнаў. Разьмежаваньне зь летувісамі ў Віленскай губэрні і латышамі ў Віцебскай губэрні мусілі правесьці адмысловыя камісіі паводле нацыянальнага складу насельніцтва

Па пытаньні самавызначэньня Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркаваньня. Аляксандар Чарвякоў, Зьміцер Жылуновіч і іншыя лідэры выступалі за стварэньне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі й ўваходжаньне яе ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Кіраўнікі Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б) і Заходняй вобласьці Аляксандар Мясьнікян, Вільгельм Кнорыньш, М. Калмановіч, Карл Ландар і іншыя не прызнавалі існаваньня беларускага этнасу, і ажыцьцяўленьня права нацыі на самавызначэньне ва ўмовах набліжэньня, як ім здавалася, сусьветнай рэвалюцыі таксама не прызнавалі.

Пасьля заканчэньня нямецкай акупацыі Беларусі ў канцы 1918 году і заняцьця яе тэрыторыі Чырвонай Арміяй узьнікла неабходнасьць тэрміновага стварэньня на гэтых землях савецкай дзяржаўнасьці. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у сьнежні 1918 году ЦК РКП(б) прыняў рашэньне пра стварэньне беларускай савецкай рэспублікі.

30—31 сьнежня 6-я Паўночна-Заходняя канфэрэнцыя РКП(б) (гл. Першы зьезд КП(б)Б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэньне самастойнай Савецай Рэспублікі Беларусі. У склад гэтага ўтварэньня ўвайшлі Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губэрні, большая частка Смаленскай, часткі Віленскай (без Вільні), Ковенскай, Сувальскай і Чарнігаўскай губэрняў. Сфармаваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня Зьміцер Жылуновіч), маніфэстам якога 1 студзеня 1919 году Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб’яўленыя па-за законам. Такім чынам, партыйная канфэрэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу й парлямэнту Беларусі.

8 студзеня 1919 году ўрад ССРБ пераехаў са Смаленску ў Менск.

16 студзеня 1919 году ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркаваньня з урадам ССРБ і ЦБ КП(б)Б пастанавіў выключыць са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні.

22 студзеня 1919 году спецыяльна прысланы ў Менск эмісар ЦК РКП(б) А.Іофэ аб'явіў рашэньне ЦК РКП(б) адносна трох беларускіх губэрняў.

31 студзеня 1919 году ССРБ выйшла са складу РСФСР — урад Савецкай Расеі прыняў пастанову «Аб прызнаньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Пры гэтым усходнебеларускія землі засталіся ў складзе РСФСР.

Існаваньню беларускай дзяржаўнасьці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.

На Першым Усебеларускім зьезьдзе Саветаў, які адбыўся ў Менску 2—3 лютага 1919 году, была прынята Канстытуцыя ССРБ, абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, зьезд пацьвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрняў, якія засталіся ў складзе РСФСР. Старшыня ВЦВК Якаў Сьвярдлоў, што прыбыў на зьезд, абвясьціў пастанову Прэзідыума УЦВК «Аб прызнаньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі», а таксама патрабаваў аб’яднаньня Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб «засьцерагчы гэтыя рэспублікі ад небясьпекі праяўленьня ў іх нацыяналістычных імкненьняў». Усебеларускі зьезд Саветаў прыняў і гэтае патрабаваньне.

27 лютага 1919 году на аб’яднаным паседжаньні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформленае стварэньне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Менскай, Гарадзенскай, Віленскай і Ковенскай губэрняў. Фактычна ССРБ (БССР) перастала існаваць.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ЧыгрынаўКастусь ЦыбульскіВялікі выбухСпадчына (верш)Палута БадуноваАнгельская моваКрама (гурт)Рэстаран2024ІндыяТравеньЗямляКрысталь БойдЛявон Вашко28 красавікаЭпоха АсьветніцтваГомельская ратушаКалюмбіяОксфардАдвечным шляхамРадаўніцаЦягнікСамасейЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ШвайцарыяЎМусульманскі каляндарВялікдзеньЛюдміла СільноваВіктар МарціновічСлуцкі збройны чын1989ГудыУсяслаў ЧарадзейСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіФранцішак СкарынаІмануіл КантВасіль ІгнаценкаБрысталІвонка СурвілаДзень жартаў640Вільготнасьць паветраСэм’юэл Тэйлар КолрыджМаркёрСельская гаспадаркаЛявон БаразнаСьпіс гарадоў БеларусіЗаходняя БеларусьСакавікThe Walt Disney CompanyГенэрал-губэрнатарУладзіслаў ГарбацкіВадзім СаранчукоўЭлектронная поштаСакрат ЯновічАляксей БацюкоўВіктар ШніпКандрат КрапіваТроп (літаратуразнаўства)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуСоня садоваяЮрмала701АшмяныАпэрацыйная сыстэмаНавуковая фантастыкаАндрэй Дынько🡆 More