Галакост На Беларусі

Галакост на Беларусі — перасьлед і зьнішчэньне габрэяў на тэрыторыі Беларусі ў пэрыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 году па 28 ліпеня 1944 году, частка агульнай палітыкі нацыстаў і іх саюзьнікаў па зьнішчэньні габрэяў.

Галакост На Беларусі
Мэмарыял Яма ў Менску — помнік ахвярам Галакосту

На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбэрскія расавыя законы, які выконваліся для ажыцьцяўленьня ізаляцыі габрэяў паводле расавай прыкметы. Улік габрэяў зьяўляўся першым крокам да іх фізычнага зьнішчэньня.

Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з надыходам нямецкіх войскаў і працягваліся да поўнага вызваленьня рэспублікі. Дакладная інфармацыя пра колькасьць ахвяраў і агульнай колькасьці габрэяў, якія пражывалі на беларускай тэрыторыі да моманту пачатку Галакосту, адсутнічае. Аднак, паводле зьвестак большасьці навуковых крыніцаў, загінула прыкладна ад 600 да 800 тысячаў чалавек, гэта значыць ад 74 да 82 % габрэйскага насельніцтва Беларусі.

У пасьляваеннай Беларусі падзеі Галакосту падвяргаліся замоўчваньні па ідэалягічных чыньніках. Сыстэматычная работа па ўвекавечаньні памяці ахвяраў пачалася толькі ў 1991 годзе. Да сёньняшняга дня навуковая распрацоўка тэмы Галакосту на Беларусі знаходзіцца на нізкім узроўні.

Хада падзеяў

22 чэрвеня 1941 году Нямеччына напала на СССР, і да канца жніўня тэрыторыя Беларусі была цалкам захопленая нямецкімі войскамі. У сувязі з тым, што прасоўваньне нямецкіх частак было вельмі хуткім, толькі нешматлікім габрэям атрымалася эвакуявацца або зьбегчы ў глыб краіны.

Эвакуацыя габрэяў

Чым усходней знаходзілася габрэйскае насельніцтва, тым вялікшая яго доля была эвакуяваная і выратаваная ад акупацыі. Маладыя мужчыны былі пакліканыя ў Чырвоную армію. З далучаных да СССР пасьля 1939 году заходніх тэрыторыяў, дзе пражывала больш за 2 мільёны габрэяў, здолелі эвакуявацца ня больш за 100 000 тысячаў. На тэрыторыі Беларусі ў граніцах да 1939 году, занятай немцамі да канца чэрвеня 1941 году, пражывала нямногім больш за 130 тысячаў габрэяў, зь якіх пасьпелі эвакуявацца 14—15 тысячаў. На тэрыторыі Беларусі, занятая немцамі да сярэдзіны ліпеня, пражывала яшчэ ад 105 да 110 тысячаў габрэяў, зь якіх пасьпелі зьехаць на ўсход 45—48 тысячаў. У пэрыяд другой хвалі эвакуацыі, зь сярэдзіны ліпеня да канца жніўня 1941 году, атрымалася вывезьці 80 тысячаў габрэяў з 125 тысячаў з пакінутай на той момант неакупаванай тэрыторыі Беларусі.

Паводле прыкладных падлікаў, з раёнаў, захопленых немцамі да канца чэрвеня 1941 году, было эвакуявана ўсяго каля 11 % габрэяў; з раёнаў, акупаваных да сярэдзіны ліпеня 1941 году, — ад 43 да 44 %, а з усходняй часткі рэспублікі выратавалася каля 63—64 %.

Шанцы на эвакуацыю вызначаліся месцам жыхарства (напрыклад, блізкасьцю чыгункі), хуткасьцю прасоўваньня нямецкага войска на ўсход і прыярытэтамі савецкіх органаў у палітыцы эвакуацыі. У імянных сьпісах, складзеных у Цэнтральным даведачным бюро ў Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, РСФСР), у кастрычніку-лістападзе 1941 году было зарэгістравана 222 тысячы габрэяў-уцекачоў зь Беларускай ССР.

Пэрыяды, тэрытарыяльны і адміністрацыйны падзел

Галакост На Беларусі 
Адміністрацыйны падзел Беларусі ў пэрыяд акупацыі

Пэрыядызацыя Галакосту на Беларусі супадае з пэрыядызацыяй Галакосту на тэрыторыі СССР з тым удакладненьнем, што Беларусь была вызваленая ў ліпені 1944 году.

Ільля Альтман вылучае наступныя этапы ў ажыцьцяўленьні Галакосту на тэрыторыі СССР:

  1. 22 чэрвеня 1941 году (нападзеньне на СССР) — студзень 1942 году (Ванзэйская канфэрэнцыя).
  2. Люты 1942 году — восень 1943 году (ліквідацыя гета і працоўных лягераў у нямецкіх зонах акупацыі).
  3. Зіма 1943/1944 гг. — восень 1944 году (перавод уцалелых габрэяў у канцлягеры. У той жа пэрыяд ажыцьцяўляецца поўнае вызваленьне акупаванай тэрыторыі СССР).
Галакост На Беларусі 
Генэральная акруга Беларусь

Іцхак Арад разглядае тры этапы ў наступных інтэрвалах:

  1. 22 чэрвеня 1941 гады (нападзеньне на СССР) — люты 1942 году. За гэты час зьнішчана большасьць габрэяў Летувы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, амаль усе габрэі ўсходняй Беларусі, усходняй Украіны і занятых немцамі раёнаў РСФСР.
  2. Вясна 1942 году — сьнежань 1942 году. Зьнішчана большасьць габрэяў заходняй Украіны і Беларусі, а таксама паўднёвых раёнаў РСФСР, акупаваных улетку 1942 году.
  3. Студзень 1943 году — канец лета 1944 году. Зьнішчэньне пакінутых габрэяў на акупаваных тэрыторыях перад адступленьнем немцаў.

Тэрыторыя Беларусі апынулася падзеленай на наступныя зоны:

У першай зоне дзейнічалі вайсковыя ўлады, а ў астатніх перасьледам і зьнішчэньнем габрэяў займалася грамадзянская акупацыйная адміністрацыя. Генэральная акруга Беларусь была падзеленая на 10 акруг (ням. Gebiet), на чале якіх стаялі гебітскамісары. Паўнамоцтвы ад вайсковых уладаў цывільных на тэрыторыі генэральнай акругі Беларусь былі перададзеныя 1 верасьня 1941 году

Доктар гістарычных навук Алег Раманько піша таксама аб трэцяй галіне ўлады — паліцэйскай, якая падпарадкоўвалася райхсфюрэру СС Генрыху Гіммлеру. На тэрыторыі Райхскамісарыяту Остлянд ім прызначаўся Галоўны фюрэр СС і паліцыі (ням. Hohere SS-und Polizeifuhrer; HSSPf). У Генэральнай акрузе Беларусь быў створаны апарат фюрэра СС і паліцыі генэральнай акругі Беларусь (ням. SSPfWeissruthenien), якому падпарадкоўваліся начальнік паліцыі бясьпекі і СД (ням. Kommandeur der Sicherheitspolizei und SD Weissruthenien) і начальнік паліцыі парадку (ням. Kommandeur der Ordnungspolizei Weissruthenien). У рамках генэральнай акругі было створана шэсьць паліцэйскіх акруг, якія былі некалькі буйней за акругі цывільнай адміністрацыі: ЛідаНаваградак; Слонім; БаранавічыГанцавічы; Вілейка; Глыбокае; МенскСлуцак. Менавіта гэтыя структуры былі асноўнымі выканаўцамі акцый зьнішчэньня ў зоне адказнасьці цывільных уладаў.

Першы пэрыяд

Масавыя забойствы габрэяў на акупаваных тэрыторыях ішлі з усходу на захад у мэтах «ачысткі тылоў» групы армій «Цэнтар». У заходняй частцы ішла ізаляцыя габрэяў ад мясцовага насельніцтва. Частку забівалі адразу, а астатніх заганялі ў адмыслова выдзеленыя для пражываньня габрэяў месцы — гета. Для габрэяў уводзіліся адмысловыя апазнавальныя знакі — нашыўкі жоўтага колеру, якія неабходна было насіць на адзежы сьпераду і ззаду.

Большая частка габрэяў Беларусі была забітая ў 1941 — першай палове 1942 году галоўным чынам ва ўсходняй частцы рэспублікі.

У шматлікіх населеных пунктах забойствы габрэяў пачаліся ў першыя ж дні пасьля прыходу немцаў. Ужо 28 чэрвеня ў Беластоку былі забітыя 2 тысячы габрэяў, а празь некалькі дзён — яшчэ некалькі тысячаў. 10 ліпеня ў Брэст-Літоўску было расстраляна, паводле розных зьвестак, ад 5 да 10 тысячаў габрэяў. З 5 па 7 жніўня ў Пінску было забіта 10 тысячаў габрэяў.

14—15 жніўня райхсфюрэр СС Генрых Гімлер наведаў Менск, дзе асабіста назіраў за паказальным расстрэлам 100 вязьняў менскага гета.

Да пачатку зімы звыш 50 тысячаў чалавек былі забітыя. У першыя месяцы акупацыі было зьнішчана таксама большасьць габрэяў Віцебску, Гомелі, Бабруйску і Магілёве. У прыватнасьці, 8 кастрычніка ліквідавана віцебскае гета, забіта 16 тысячаў габрэяў. 30 кастрычніка салдаты вэрмахта расстралялі 4,5 тысячы габрэяў у нясьвіскім гета. 8 сьнежня 1941 году з 7 тысячаў габрэяў, якія жылі ў Наваградку, было забіта 4,5 тысячы. Пад канец 1941 году былі цалкам зьнішчаныя габрэі з трыццаці пяці буйных гета.

З 1 па 31 студзеня 1942 гады на Беларусі айнзацкамандамі расстраляна 33 210 габрэяў. На той частцы акупаванай тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем цывільных уладаў Генэральнай акругі Беларусь, пад канец студзеня засталося ў жывых 139 тысячаў габрэяў.

Другі пэрыяд

Улетку і ўвосені 1942 году нацысты прыступілі да акцый па ліквідацыі гета Заходняй Беларусі. Былі зьнішчаныя габрэі Міра, Клецка, Ляхавічаў, Нясьвіжа, Косава і шматлікіх іншых месцаў. 17 ліпеня 1942 году былі забітыя ўсё 1137 габрэяў гета пасёлка Гарадзея.

31 ліпеня 1942 году генэральны камісар Вільгельм Кубэ далажыў райхскамісару Остлянда Гінрыху Лёзэ, што «за апошнія дзесяць тыдняў на Беларусі ліквідавана каля 55 тысяч габрэяў. У Менскай вобласьці габрэі цалкам зьнішчаныя».

15—18 кастрычніка 1942 году было зьнішчана берасьцейскае гета, выратаваліся ўсяго 19 чалавек. 28 кастрычніка было зьнішчана пінскае гета, забіта каля 17 тысячаў габрэяў.

Паводле некаторых зьвестак, немцы плянавалі перасяліць на месца зьнішчаных габрэяў галяндзіх фэрмэраў, аднак справа, па ўсёй імавернасьці, абмежавалася азнаямленчым візытам і прамовай генэральнага камісара Кубэ перад прадстаўнікамі місіі ў 1942 годзе.

Трэці пэрыяд

8 лютага 1943 году было ліквідавана слуцкае гета. Да 12 сакавіка было цалкам зьнішчана габрэйскае насельніцтва Горадні — больш 25 тысячаў чалавек.

21 чэрвеня 1943 году райхсфюрэр СС Генрых Гімлер падпісаў сакрэтны загад аб ліквідацыі з 1 жніўня ўсіх гета ў Райхскамісарыяце Остлянд і пераводзе ўсіх пакінутых у жывых габрэяў у канцэнтрацыйныя лягеры. 16—20 жніўня былі забітыя апошнія вязьні беластоцкага гета. Пад канец лета былі ліквідаваныя апошнія гета ў Заходняй Беларусі — у гарадах Глыбокае і Ліда.

7 жніўня 1943 году ў наваградзкім гета былі расстраляныя ўсе дзеці і частка дарослых вязьняў. У жывых засталіся толькі сем’і спэцыялістаў, вывезеныя ў будынак суду і майстэрні па вуліцы Карэліцкай. Яны былі забітыя ў лютым 1944 году.

Да канца лета 1943 году ва ўсіх разам узятых гета Беларусі заставалася каля 30 тысячаў габрэяў. Пакінутыя ў жывых габрэі ў Бабруйску былі забітыя ў верасьні 1943 году. 21 кастрычніка 1943 году пачаўся апошні пагром у менскім гета. Усё яго жыхары былі зьнішчаныя, да вызваленьня Менску дажылі ўсяго 13 чалавек. 17 сьнежня было ліквідавана гета ў Баранавічах (забітыя 3 тысячы чалавек, астатнія пераведзеныя ў канцлягеры).

Ужо зь вясны 1942 году на загад Гімлера пачаліся працы па ўтойваньні сьлядоў масавых забойстваў, якія працягваліся да самага канца акупацыі. У прыватнасьці, у першай палове 1944 году ў час апэрацыяў «Мэтэазводка» было арганізаванае спаленьне раней пахаваных трупаў забітых.

Палітыка акупацыйных уладаў у дачыненьні да габрэяў

Палітыка акупацыйных уладаў была накіраваная на зьнішчэньне ўсіх габрэяў, якія апынуліся пад іх кантролем. Аднак хутка забіць сотні тысячаў чалавек і вырашыць усе зьвязаныя з гэтым пытаньні было немагчыма, таму спачатку габрэяў рэгістравалі, затым ізалявалі ад мясцовага насельніцтва, рабавалі і эксплюатавалі ў інтэрасах акупантаў, а толькі пасьля гэтага зьнішчалі.

Фармальна «ачысткай» акупаваных тэрыторыяў ад габрэяў займалася нямецкае Міністэрства ўсходніх тэрыторыяў, якім кіраваў знакаміты тэарэтык нацызму — Альфрэд Розэнбэрг. Першапачатковы плян прадугледжваў перасяленьне габрэяў за Ўрал, па-за межы Эўропы.

Аднак праз правал бліцкрыгу гэты плян страціў актуальнасьць і вядучая роля па ажыцьцяўленьні «канчатковага рашэньня габрэйскага пытаньня» перайшла да галавы СС Генрыха Гімлера. Першапачаткова Гімлер плянаваў правесьці асноўную частку зьнішчэньня габрэяў сіламі адмысловых камандаў — «айнзацгрупаў». Аднак іх сілаў апынулася недастаткова і былі створаныя шматлікія атрады зь мясцовых жыхароў, якія падтрымлівалі ідэі нацызму. Менавіта гэтыя атрады калябарантаў і выканалі асноўную частку масавых расстрэлаў увосені 1941. У выніку да канца 1941 на ўсход ад лініі Молатава-Рыбэнтропа было расстраляна каля мільёну габрэяў.

Улік габрэяў

Усе габрэі на акупаванай тэрыторыі былі абавязаныя зарэгістравацца ў мясцовых органах улады. Таксама габрэі мусілі насіць адметныя знакі — так званыя «латы». Часьцей за ўсё гэта былі рознай формы кавалкі тканіны або шасьціканцовыя зоркі жоўтага колеру, якія павінны былі быць прышытыя на адзежы сьпераду і ззаду.

Паводле загаду № 1 ад 7 ліпеня 1941 году камандуючага тылам групы армій «Цэнтар» генэрала Максыміліяна фон Шэнкендорфа ўводзіліся абавязковыя для нашэньня габрэямі з 10 гадоў нарукаўныя павязкі белага колеру з намаляванай жоўтай зоркай. 21 жніўня ён выдаў загад, які з мэтай «строгага кантролю за дзейнасьцю габрэяў» забараняў ім пакідаць раён месцажыхарства. У далейшым габрэям забаранялася зьмяняць ня толькі раён, але і дом. У шматлікіх гета габрэі павінны былі насіць на адзежы таксама нумар хаты, у якім яны жылі.

Ізаляцыя

Галакост На Беларусі 
Высяленьне габрэяў у Магілёве ў ліпені 1941 году

Асноўнай інфраструктурай ізаляцыі габрэяў былі гета, канцэнтрацыйныя лягеры, лягеры сьмерці.

Ствараючы месцы прымусовага ізаляванага ўтрыманьня габрэяў, нацысты кіраваліся наступнымі мэтамі:

  • Палягчэньне наступнай ліквідацыі габрэяў.
  • Прадухіленьне патэнцыйнага супраціву.
  • Атрыманьне бясплатнай працоўнай сілы.
  • Набыцьцё сымпатыяў астатняга насельніцтва, якому нацысты падносілі гэта як пакараньне бальшавіцкай улады за папярэднія пазбаўленьні народу. Нацысцкая прапаганда атаясамлівала габрэяў і камуністаў.

Габрэям забаранялася зьмяняць месца жыхарства, карыстацца тратуарамі, наведваць тэатры, кіно, бібліятэкі і музэі, а таксама гандляваць і нават мець зносіны зь мясцовым насельніцтвам. Злоўленыя па-за межамі гета без адмысловага дазволу габрэі, як правіла, расстрэльваліся на месцы.

Дакумэнты акупацыйнай адміністрацыі, датычныя жыцьця насельніцтва, часта ўтрымоўвалі асобныя ўказаньні па дыскрымінацыі габрэяў. Так, у загадзе генэральнага камісара Кубэ ад 10 верасьня 1941 году адносна арганізацыі абавязковага школьнага навучаньня было ўказана, што для габрэяў не ўстанаўліваецца ніякага абавязковага навучаньня, а стварэньне габрэйскіх школ забароненае.

Генадзь Віньніца выдзяляе 4 варыянты рэжымаў прымусовага ўтрыманьня габрэяў:

  • Без ізаляцыі ў межах населенага пункту;
  • Ізаляцыя безь перасоўваньня зь месца сталага пражываньня;
  • Ізаляцыя зь перасоўваньнем у асобны раён (квартал, вуліцу, будынак) з правам у вызначаныя гадзіны вольна перамяшчацца ў межах населенага пункту
  • Ізаляцыя зь перасоўваньнем у асобны раён (квартал, вуліцу, будынак) з поўнай забаронай пакідаць прызначаную тэрыторыю.

Першы варыянт ужываўся ў некаторых невялікіх адлеглых ад райцэнтраў населеных пунктах, дзе зьнішчэньне габрэйскага насельніцтва адбывалася ў лічаныя дні. Напрыклад, у мястэчку Старасельле Шклоўскага раёну і ў вёсцы Баева Дубровенскага раёну, усе жыхары якіх былі расстраляныя ў верасьні 1941 году.

Другі варыянт быў характэрны для населеных пунктаў, дзе габрэі пражывалі досыць кампактна, што забясьпечвала неабходную нацыстам ізаляцыю безь перасяленьня ў гета. Прыкладам такіх населеных пунктаў могуць быць мястэчкі Бабёр, Чарэя Чашніцкага раёну, Камень Лепельскага раёну і некаторыя іншыя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Галакост На Беларусі  Галакост на Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Галакост На Беларусі Хада падзеяўГалакост На Беларусі Палітыка акупацыйных уладаў у дачыненьні да габрэяўГалакост На Беларусі КрыніцыГалакост На Беларусі Вонкавыя спасылкіГалакост На БеларусіБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

У краіне райскай птушкіМіхась БаразнаАркадзь Маўзон1891ШрубаПесьня пра зубраГісторыя МенскуВалеры МаракоўБандароўнаВагінальны сэксНямецкая моваСпадчына (верш)М’янмаМэдаль Францішка Скарыны1877Людвік Канстантын ПацейМіндоўгЗагляне сонца і ў наша аконцаГарбатаІсьляндзкі коньФундацыя «Вікімэдыя».kyПуэрта-РыкаВэб-дызайнМастацкі творВольга ГапееваТрыбадызмПаўзуныОндрэй Дуда23 красавікаМоваЛезьбіянстваПарнаграфія для жанчынСэксуальныя пазыцыіФэрамоныПэрсыдзкая моваЯнка МаўрМаякДарога Р6 (Беларусь)Генадзь ШутаўE (літара)ВільняРасізмМы выйдзем шчыльнымі радаміСакуныМаланкаІзбутКазімер ЯгайлавічБудынакPHPІрына Ханунік-РамбальскаяФранцішак СкарынаЛяхавічыПрымакі (п’еса)2005Валерыя КуставаЛетува (каралеўства, 1918)СпакусьнікіСанскрытКрумкачПратэстанцкая РэфармацыяШчучынСакрат Яновіч1493ПалямонавічыБаранавіцкі раён.neАдольф ГітлерУлёф МэльбэргНазоўны склонДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)🡆 More