Беластоцкая Вобласьць

Беласто́цкая во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР, створаная пасьля ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі.

Фармальна існавала ў 1939—1944 гадох, дэ-факта — 1939—1941. Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Беласток.

Беластоцкая вобласьць

(Беластоцкая вобласць)
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг СССРСССР, БССР
Статус вобласьць
Уваходзіць у БССР
Адміністрацыйны цэнтар Беласток
Улучае 24 раёнаў (1939)
Найбольшы горад Беласток
Іншыя буйныя гарады Беласток (да 1944), Горадня, Ваўкавыск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939
Дата скасаваньня 3 чэрвеня 1941
Месцазнаходжаньне Беластоцкай вобласьці
Беластоцкая Вобласьць
Мапа Беластоцкай вобласьці
Беластоцкая вобласьць, мапа
Беластоцкая Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Да верасьня 1939 году тэрыторыя вобласьці ўваходзіла ў склад Польскай Рэспублікі. У той час, згодна з сакрэтным пактам Молатава-Рыбэнтропа паміж СССР і нацысцкай Нямеччынай, яна была занятай войскамі Савецкага Саюзу. 22 кастрычніка таго ж году савецкія ўлады зарганізавалі на занятай тэрыторыі выбары. Яны былі нячэсныя; амаль усе кандыдаты былі абраныя савецкай уладай, незалежных кандыдатаў не дапускалася, грамадзяне былі прымушаныя галасаваць, а ва ўсёй краіне трываў тэрор і рэпрэсіі супраць тых, хто не падтрымоўваў савецкай улады. Паводле афіцыйных вынікаў, за савецкіх кандыдатаў прагаласавала 90% выбаршчыкаў. Пасьля выбараў, абраныя дэпутаты на сходзе ў Беластоку 28—30 кастрычніка зьвярнуліся з просьбай далучыць гэтыя зямлі ў склад Беларускай ССР. 2 лістапада Беласточчына была ўключана ў склад БССР. 9 сьнежня савецкія ўлады падзялілі занятыя тэрыторыі на вобласьці — такім чынам была створана і Беластоцкая вобласьць.

2 сьнежня 1939 году была створаная Беластоцкая чыгунка.

Заняцьце поўночна-ўсходніх зямель міжваеннай Польскай Рэспублікі і ўключэньне іх ў склад БССР парушала пастановы шматлікіх міжнародных дамоваў, м. ін.: Рыскай мірнай дамовы 1921 г., Дамовы аб ненападзеньні 1932 г. і Лёнданскай канвэнцыі 1933 г. аб дэфініцыі агрэсара. З гэтай прычыны, міжнародная супольнасьць лічыла тэрыторыю Беластоцкай вобласьці як частку Польшчы пад савецкай акупацыяй.

Адміністрацыйны падзел

Да 1940 году быў захаваны падзел тэрыторыі на паветы. У 1940 годзе замест іх былі створаныя раёны: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Бранскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Граеўскі, Дамброўскі, Заблудаўскі, Замбраўскі, Кольнаўскі, Крынкаўскі, Лапскі, Ломжынскі, Монькаўскі (у тым жа годзе перайменаваны ў Кнышынскі), Парэцкі (у тым жа годзе большая частка аддана Летувіскай ССР), Саколкаўскі, Сапоцкінскі, Скідзельскі, Сьвіслацкі, Сьнядоўскі, Цеханавецкі, Чыжаўскі і Ядвабнаўскі.

Ліквідацыя

З чэрвеня 1941 году гэтыя тэрыторыі апынуліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. Пасьля другога заняцьця Беластоцкай вобласьці савецкімі войскамі ў верасьні 1944 году яны вярнуліся пад адміністрацыю БССР, але паводле савецка-польскай дамовы наконт межаў ад 16 жніўня 1945 году 17 раёнаў былі аддадзеныя Польскай Народнай Рэспублікі разам з 3 раёнамі Берасьцейскай вобласьці. Пры гэтым падрыхтоўка, падпісаньне і ратыфікацыя дамовы былі ажыцьцёўлены без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР, яна не абмяркоўвалася ў найвышэйшых органах дзяржаўнай улады Беларусі, дамова парушала палажэньні Канстытуцыі СССР 1936 году і Канстытуцыі БССР 1937 году, якія патрабавалі згоды саюзнай рэспублікі на зьмяненьне яе граніц. З пункту гледжаньня міжнароднага права дамова ўяўляла сабой чарговы падзел тэрыторыі Беларусі. Пасьля перадачы тэрыторыяў вобласьць была ліквідаваная, а з астатняй часткі, што засталася ў Беларускай ССР, была створаная Гарадзенская вобласьць.

Крыніцы

Tags:

Беластоцкая Вобласьць ГісторыяБеластоцкая Вобласьць Адміністрацыйны падзелБеластоцкая Вобласьць ЛіквідацыяБеластоцкая Вобласьць КрыніцыБеластоцкая ВобласьцьБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеластокЗаходняя БеларусьУсходняя Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УНІАНСлавамір АдамовічЛіцьвіныПрацяглы будучы часІван ЧыгрынаўУладзімер СьцяпанМікіта КрыўцоўДзень ПерамогіВікіслоўнікДнестарПошукавая аптымізацыяВарэнікіБэерISO 4217БліныАлесь АркушЛетуваКліматПоўдзеньАдукацыяДотык пісі рукоюПаўночна-Заходні крайАнтонімыУсходнеславянскія мовыБудынакАлесь БадакПэтэр ПэлегрыніАлег ЯнкоўскіРэстаранГама (літара)Уладзімер Пуцін2010-я.smАлесь КлышкаНацыяналізмТэхналёгіяРасізмПавал ДураўХвойнікіЛітваРадаслаў АстроўскіЯнка БрыльУнівэрсытэтСавушкін прадуктАзіяДжозэф Рабінэт БайдэнПольская літаратура (рэнэсанс)ЭякуляцыяАтрад (біялёгія)Мустафа Кемаль АтатуркДзед ТалашЖодзінБітва пад ВоршайУрадПарнаграфія ў сецівеЯганэсбургКіраў (Кіраўская вобласьць)КоргіМэдыяВікіУладзімер Арлоў (гісторык)Алесь ПетрашкевічПамылкаВэб-дызайнГомельE (літара)Кірыл Коктыш🡆 More