Гарадзенскі Раён

Гарадзе́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 2,59 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 49 803 чалавекі. Адміністрацыйны цэнтар — места Горадня.

Гарадзенскі раён

(Гродзенскі раён)
Гарадзенскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Горадня
Найбольшы горад Горадня
Іншыя буйныя гарады Скідзель
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Валерый Уладзіміравіч Хелскі[d]
Насельніцтва (2018) 49 803
Шчыльнасьць 19,2 чал./км²
Плошча 2,59 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 139 м
Месцазнаходжаньне Гарадзенскага раёну
Гарадзенскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15
Паштовыя індэксы 231 7хх
Афіцыйны сайт
Гарадзенскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гарадзенскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на захадзе з Польшчай, на поўначы зь Летувой.

Фармаваньне тэрыторыі раёну

Гарадзенскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР.

У склад раёну пры стварэньні ўвайшлі наступныя тэрыторыі занятай у верасьні 1939 году Польскай Рэспублікі: Верцялішкаўская, Лаская, Горніцкая, часткі Індурскай і Госкай гмінаў Гарадзенскага павету, Кузьніцкая і частка Адэльскай воласьці Сакольскага павету.

Першапачатковая тэрыторыя раёну складала 1032,3 км² з насельніцтвам у 52 502 чалавекі.

У лістападзе 1940 году была далучаная частка скасаванага Парэцкага раёну.

У 1941—1944 гадах тэрыторыя раёну занятая нацысцкай Нямеччынай і ўключана непасрэдна ў Райх (правінцыя Ўсходняя Прусія).

У верасьні 1944 году ў сувязі зь перадачай Беласточчыны ў склад ПНР раён быў уключаны ў склад навастворанай Гарадзенскай вобласьці БССР, а частка раёну адыйшла да ПНР. У 1946 годзе падчас удакладненьня дзяржаўнай мяжы СССР і ПНР са складу раёну на карысьць ПНР дадаткова перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі.

У сувязі з палітыкай узбуйненьня раёнаў у БССР да раёну была далучаная тэрыторыя Сапоцкінскага раёну (скасаваны 10 сакавіка 1959 году) і частка Скідзельскага раёну (скасаваны 25 сьнежня 1962 году).

Прырода

На ўсходзе раёну месьціцца заказьнік «Азёры».

Рэльеф

Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — Гарадзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 100—170 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 247 м (каля в. Капцёўка).

Карысныя выкапні

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады цагляных глінаў, торфу, сылікатных пяскоў, крэйды, пяскова-жвіровага матэрыялу, бузаў.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 596 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.

Гідраграфія

Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Сьвіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бобра (басэйн ракі Вісла). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вяроўскае.

Глебы

Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя.

Расьліннасьць

Пад лесам каля 32% тэрыторыі раёну (буйныя масівы — Гарадзенская пушча на паўночным усходзе ды Аўгустоўская пушча на паўночным захадзе), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і яловыя лясы. Агульная плошча балотаў займае 2,5% плошчы раёну (балотныя масівы Сьвятое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя заказьнікі: ляндшафтавы — Азёры, біялягічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі.

Насельніцтва

Колькасьць

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 54 525 чалавек (перапіс). У тым ліку: места Скідзель — 10 869 чал.; мястэчка Сапоцкін — 1231 чал.; мескае насельніцтва — 12 100 чал.; сельскае — 42 425 чал.; 2016 год — 49 954 чалавекі; 2017 год — 49 987 чалавек; 2018 год — 49 803 чалавекі

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году:

Рэлігія

У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных супольнасьцяў, якія зарэгістравалі свае Статуты: 25 рымска-каталіцкіх, 17 праваслаўных. У месьце Скідзель дзейнічаюць: супольнасьць царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, царква Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная супольнасьць, Новаапостальская рэлігійная супольнасьць. У прыходах раёну працуюць 18 ксяндзоў, 10 зь іх грамадзяне Рэспублікі Польшча, 12 праваслаўных сьвятароў. На тэрыторыі раёну знаходзіцца 40 культавых будынкаў.

Інфраструктура

У раёне 23 сярэднія, 20 базавых, 6 пачатковых школаў, 11 музычных школаў, 26 дашкольных установаў, 41 клюб, 49 бібліятэкаў, 55 больнічных установаў, 2 санаторыі, ПТВ-199, 2 санаторныя школы, дзіцяча-спартовая школа.

Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 117 тыс. га, зь іх асушаных 20,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйнарагатая жывёліна, сьвінагадоўля, конегадоўля), вырошчаюць буракі, збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу. Агародніцтва.

Прадпрыемствы: харчовая (Скідзельскі цукровы камбінат, вытворчасьць мясных і агароднінных кансэрваў, алею, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасьці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасьці (торфабрыкет), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабэтонныя вырабы).

На тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Вільня — Горадня — Беласток (Польшча), Горадня — Масты, аўтадарогі ад Горадні на Беласток, Друскенікі (Летува), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.

Інфармацыя для турыстаў

На тэрыторыі раёну разьмешчана беларуская частка помніка гідратэхнічнага будаўніцтва — Аўгустоўскага канала.

Помнікі прыроды

  • Канглямэрат пяскова-жвірова-аточыкавы «Прынёманскі».
  • Геалягічныя агаленьні Калодзежны Роў і Равец.

Помнікі архітэктуры

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Адамавічы (1854—1875).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Адэльск (XVIII ст.).
  • Царква Сьв. Духа ў в. Азёры (1866).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Тукалаў у в. Белыя Балаты (XIX ст.).
  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Верцялішкі (1854).
  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Галавачы (1881).
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Галынка (1870—1891).
  • Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Гожа (1862—1865).
  • Капліца Сьв. Роха ў в. Грандзічы (1908).
  • Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Жыдомля (1743).
  • Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Язэпа ў в. Занявічы (1917).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Зарачанка (1937).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Індура (1815).
  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Індура (1881).
  • Сынагога ў в. Індура (XVIII—XIX стагодзьдзі).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Казловічы (1817).
  • Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Камотаў (1846).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Капцёўка (1936—1939).
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Капцёўка (1891).
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Кашубінцы (1750).
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Квасоўка (1856—1872)
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Лаша (1862).
  • Сядзібна-паркавы комплекс у в. Лікаўка (XIX ст.).
  • Млын у Луцкаўляны (канец ХІХ ст.).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мількаўшчына (1904).
  • Касьцёл Сьв. Юр’я ў в. Новая Руда (1938).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Падлабеньне (1882).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Парэчча (1904—1906).
  • Царква Маці Божай Казанскай у в. Парэчча (1901).
  • Касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі ў в. Перстунь (1848).
  • Касьцёл Маці Божай Шкаплернай у в. Прывалка (1919).
  • Капліца ў в. Русота (XIX ст.).
  • Капліца-пахавальня Ю. Дзяконскай у мястэчку Сапоцкін (1858).
  • Капліца-пахавальня Ю. Гурскага ў мястэчку Сапоцкін (1873).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў мястэчку Сапоцкін (канец XVIII ст.)
  • Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Селіванаўцы (1865—1867).
  • Касьцёл Сьв. Язэпа ў месьце Скідзель (1870).
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Скідзель (1851).
  • Сядзіба ў в. Сьвіслач (канец ХІХ ст.).
  • Капліца Божай Міласэрнасьці ў в. Сьвяцак (пачатак ХХ ст.).
  • Палацава-паркавы комплекс Валовічаў у в. Сьвяцак (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 431 с.: іл. ISBN 5-85700-084-Х.
  • Гродненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Гарадзенскі Раён  Гарадзенскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Гарадзенскі Раён Фармаваньне тэрыторыі раёнуГарадзенскі Раён ПрыродаГарадзенскі Раён ГідраграфіяГарадзенскі Раён НасельніцтваГарадзенскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьГарадзенскі Раён Інфармацыя для турыстаўГарадзенскі Раён АсобыГарадзенскі Раён КрыніцыГарадзенскі Раён ЛітаратураГарадзенскі Раён Вонкавыя спасылкіГарадзенскі РаёнАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБеларусьГарадзенская вобласьцьГорадняМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БерасьцеПошукавая аптымізацыяАндрэй ДавойнавічАўген БартульПрэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 годуКрама (гурт)Індыя8 сакавікаПарнаграфіяПарнаграфія ў БеларусіУладзімер Арлоў (гісторык)Марына ВасілеўскаяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАшгабадMozilla FirefoxНіл ГілевічЖанчына зьверхуАнатоль СысУзброеныя сілы РасеіАльбэрт КарэйваПіт ПаўлаўВіківэрсытэтВікіманіяДаўгерд (імя)Уладзімер ПуцінСтарыя ДарогіЯн МінімонтКонрад Валенрод (паэма)РасейцыЯкуб КоласКонрад ГудзігердавічКрасавікІрына БагдановічДжозэф Рабінэт БайдэнЗалаты ГлёбусАўстраліяМлечны ШляхВікіСыкхізмПарнафільмШвэцыяБеларускі клясычны правапісЮрась ШамецькаЛетувізацыяБеларусізацыяБусел белыДарога Р43 (Беларусь)Іслач Менскі раёнПадвойнае пранікненьнеМенск (кампутарная гульня)Тэўдырых IЛеапардЯн ГінтаўтМаксім ГарэцкіУладзімер КараткевічУшачыПолк імя Кастуся КаліноўскагаКаталіцкая ЦаркваСлавамір АдамовічПахвала ВітаўтуПтушкі і гнёздыЛетуваЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўМаксім ЛужанінАлехна ДавойнавічРаксаланаСоманіЭрык СьвірскіПачобуты-АдляніцкіяШашкіМіхась ЧаротОйча наш🡆 More