Гандаль: абмен рэчаў і паслугаў

Гандаль (па-лацінску: handle) — працэс абмену таварамі, паслугамі, каштоўнасьцямі і грашыма.

У шырокім сэнсе — від прадпрымальніцкай дзейнасьці, зьвязаны з купляй-продажам тавараў. Адрозьніваюць аптовы і раздробны гандаль. Гандаль звычайна ёсьць значнай крыніцай падатковых паступленьняў у бюджэт краіны або рэгіёна. Гандаль паміж краінамі (міжнародны гандаль) дзеліцца на імпарт і экспарт.

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама
Фруктовы латок на рынку

Нябачны гандаль — паслугі, аказваемыя ў асноўным транспартнымі кампаніямі пры перавозках грузаў і пасажыраў трэціх краінаў; ажыцьцяўленьне страхавых і крэдытных апэрацыяў; арганізацыя замежнага турызму; рэшта ў арэнду абсталяваньня і нерухомасьці за мяжой.

Гісторыя

Гандаль паўстаў са зьяўленьнем падзелу працы як абмен лішкамі вырабленых прадуктаў, вырабаў. Абмен спачатку насіў натуральны характар; з узьнікненьнем грошай паўсталі перадумовы для ўсталяваньня таварна-грашовых адносінаў. Гандаль, як працэс абмену таварна-матэрыяльнымі каштоўнасьцямі, вядомая пачынальна з каменнага веку. Як у той час, так і цяпер, істай гандлю зьяўляецца прапанова да абмену, альбо да продажу таварна-матэрыяльных, а гэтак жа не матэрыяльных каштоўнасьцей з мэтай выманьня выгады з гэтага абмену.

Старажытнасьць

Існуюць доказы абмену абсыдыянам і краменем у каменным веку. Мяркуецца, што гандаль абсыдыянам ладзіўся ў Новай Гвінэі яшчэ 17 тысяч гадоў да н. э..

Архэалягічныя зьвесткі аб выкарыстаньні абсыдыяну сьведчаць пра тое, што гэты матэрыял зь цягам часу стаў пераважным матэрыялам для людзей ад часу позьняга мэзаліту да нэаліту, апярэдзіўшы рогавы камень. Праз рэдкія радовішчы абсыдыяну ў Міжземнаморскім рэгіёне гандаль ім павялічыўся. Дзякуючы гэтаму матэрыялу людзі мелі магчымасьць вырабляць посуд альбо інструмэнты, а з улікам таго, што існавалі іншыя больш лёгкадаступныя матэрыялы, выкарыстаньне абсыдыяна сьведчыла аб статуснасьці племені. Першыя гандляры зьдзяйсьнялі пастаўкі камню на адлегласьць у 900 км у Міжземнаморскім рэгіёне.

Міжземнамор’е і Блізкі Ўсход

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Мапа маршрутаў шаўковага шляху.

Старажытны сэміцкі горад Эбла доўгі час быў дамінуючым ганлёвым цэнтрам рэгіёну на працягу III тысячагоддзя да нашай эры. Горад меў гандлёвыя сувязі з Малой Азіяй і паўночу Мэсапатаміі.

Матэрыяламі, якімі карыстаюцца дзеля стварэньня ўпрыгожваньняў, гандлявалі з Эгіптам з III тысячагдзьдзя да н. э. У гэты ж час зьявіліся гандлёвыя шляхі ўзбуйняліся. Гэтак шумэры ў Мэсапатаміі ўсталявалі гандлёвыя зносіны зь Індзкай цывілізацыяй. Фінікійцы былі вядомымі марскімі гандлярамі. Яны падарожнічалі празь Міжземнае мора і дасягалі Вялікабрытанію дзеля здабыцьця цыны, каб потым вырабляць бронзу. З гэтай мэтай яны стваралі гандлёвыя калёніі, якія грэкі называлі эмпорыямі. Уздоўж узьбярэжжаў Міжземнамор’я дасьледнікі выявілі ўстойлівую повязь паміж выгадным месцам прыбярэжных гарадоў і багацьцем археалягічных помнікаў жалезнага веку. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што гандлёвы патэнцыял месцаў быў важным фактарам пры будаўніцтве паселішчаў чалавекам.

З росквітам грэцкай цывілізацыі да заняпадам Рымскай імпэрыі ў V стагодзьдзі прыбытковым стаў гандаль каштоўных спэцыяў з Усходу ў Эўропу. Гандаль быў адным з чыньнікаў, таго чаму Рымская імпэрыя квітнела і пашыралася. У часы росквіту Рыму існавала бясьпечная транспартная сетка, што дазволіла, не баючыся пірацтва, адгружаць тавары па ёй, бо Рым меў моцны флёт, а заваёвы Эгіпту і Блізкага Ўсходу толькі ўзмацнілі яго.

На важнасьць гандлю паказвае наяўнасьць у многіх народаў сьвету багоў гандлю. Грэцкі бог Гермэс быў богам гандлю, вагаў і мераў. У Старажытным Рыме Мэркур быў богам гандляроў. А сьвята ў ягоны гонар адзначалася гандлярамі ў 25 дзень пятага месяцу. Вольнага гандлю на той час не існавала, бо сувэрэны старажытнагрэцкіх дзяржаваў трымалі строгі кантроль гандлю праз мыта і падаткаабкладаньне, каб напоўніць уласную скарбніцу.

Азія

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Мапа дагістарычных марскіх шляхоў аўстранэзійцаў у Індыйскім акіяне.

Першыя сапраўдныя марская гандлёвыя шляхі ў Індыйскім акіяне былі закладзеныя аўстранэзійскімі народамі ля астравоў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Шырокую сетку меў марскі нэфрытавы шлях, які злучаў рэгіёны Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Усё пачыналася на востраве Тайвань, дзе карэнны народ здабываў нэфрыт. Ягоная апрацоўка пераважна адбывалася на тэрыторыі сучасных Філіпінаў, асабліва на астравах Батанэс, Люсон і Палаван. Таксама апрацоўка зьдзяйсьнялася ў Віетнаме. Шлях улучаў таксама тэрыторыі сучасных Малайзіі, Брунэю, Сынгапура, Тайлянду, Інданэзіі і Камбоджы. Гэты гандлёвы шлях існаваў як наймней 3000 гадоў, а ягоны росквіт прыпаў на прамежак з 2000 году да н. э. да 500 году н. э. Ён старэйшы за шаўковы шлях, які злучаў Кітай з Эўропай і Паўночнай Афрыкай.

Яшчэ да 1500 году да н. э. гандляры з Паўднёва-Ўсходняй Азіі ўсталявалі дачыненьні з Паўднёвай Індыяй і Цэйлонам, гандлюючы чоўнамі, какосам, бананамі, сандалам і цукровым трысьнёгам. Карэнныя народы Інданэзіі гандлявалі пераважна спэцыямі, як то карыцай, і мелі повязі з Усходняй Афрыкай. Гэтая гандлёвая сетка пашырылася, улучыўшы Арабійскі паўвостраў.

Мэзаамэрыка

Вядома, што ўзьнікненьне гандлёвых дачыненьняў у дакалюмбавых грамадзтвах Паўночнай Амэрыкі адбылося каля 1500 году да н. э.. Маюцца доказы аб існаваньні сталага марскога гандлю паміж народамі Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі, а таксама астравамі Карыбскага мора.

Сярэднявечча

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Мапа гандлёвых шляхоў у Эўропе ў позьнім Сярэднявеччы.
Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Гданьск быў часткай вялікай сеткі гандлёвага Ганзэйскага зьвязу.

У Сярэднявеччы ў Эўропе набыў папулярнасьць гандаль на кірмашах. Зь цягам часу назапашвалася багацьце і капітал, дзякуючы чаму паўстала банкаўская сыстэма. У Заходняй Эўропе была створаная складаная і шырокая гандлёвая сетка, а галоўным сродкам транспартаваньня тавараў сталі грузавыя караблі. Многія парты разьвівалі ўласныя шырокія гандлёвыя сеткі. Гэтак ангельскі порт Брыстал меў гандлёвыя злучэньні з тэрыторыямі сучасных Ісьляндыі, Францыі і Гішпаніі.

У Сярэднявеччы паўсталі марскія рэспублікі, у прыватнасьці рэспублікі Вэнэцыі, Пізы і Генуі. Яны згулялі ключавую ролю ў гандлі ў Міжземным моры. З XI ажно да канца XV стагодзьдзя Вэнэцыянская і Генуэская рэспублікі сталі асноўнымі гандлёвымі цэнтрамі. Яны дамінавалі ў гандлі ў Міжземным і Чорным морах, стварыўшы манаполію на гандаль паміж Эўропай і Блізкім Усходам. Праз тэрыторыю Беларусі праходзіў гандлёвы шлях з варагаў у грэкі, які злучаў старажытныя беларускія землі з Скандынавіяй, Кіевам і Бізантыйскай імпэрыяй. У Балтыйскім і Паўночным морах утварыўся Ганзэйскі зьвяз, які быў канфэдэрацыяй гандлёвых гільдыяў.

Аднак, лічыцца, што ў Сярэднявеччы эканамічным цэнтрам сьвету была Цэнтральная Азія. Сагдыянцы панавалі на гандлёвым маршруце з усходу на захадзе, вядомым як шаўковы шлях з IV стагоддзя да VIII стагоддзьзя. Менавіта праз Цэнтральную Азію праходзілі караваны на Захад.

Эпоха геаграфічных адкрыцьцяў

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Адзін з заснавальнікаў клясычнай палітычнай эканоміі Адам Сьміт.

Партугальскі дасьледнік Вашку да Гама, абмінуўшы Афрыку з поўдню, дасягнуў у 1498 годзе Калкаты, чым запачаткаў новы шлях гандлю спэцыяў. Да гэтага гандаль зь Індыі да Эўропу кантраляваўся ісламскімі дзяржавамі, асабліва Эгіптам. Гандаль спэцыямі меў вырашальнае эканамічнае значэньне, якое падштурхнула эпоху геаграфічных адкрыцьцяў. Спэцыі, прывезеныя ў Эўропу з Усходу, былі аднымі з самых каштоўных тавараў, часам супернічаючы з золатам.

З 1070 году каралеўствы Заходняй Афрыкі далучыліся да глябальнага рынку. Гэта адбылося першапачаткова дзякуючы актыўнасьці мусульманскіх гандляроў. Пачынаючы з XVI стагодзьдзя эўрапейцы куплялі золата, спэцыі, тканіну, драўніну і рабоў у заходнеафрыканскіх дзяржаваў, утварыўшы трохкутны гандаль. Заснаваны ў 1352 годзе, Бэнгальскі султанат быў заможнай гандлёвай краінай у сьвеце.

У XVI і XVII стагодзьдзях партугальцы атрымалі эканамічную перавагу ў Каралеўстве Конга празь зьмену філязофіі гандлю. У той час як шматлікія партугальскія гандляры канцэнтраваліся на назапашваньні капіталу, у Конга партугальцы пачалі місіянэрскую місію, далучыўшы мясцовага караля да хрысьціянства. Паводле словаў эканамічнага гісторыка Тобі Грына, партугальцы ў Конга, даючы больш, чым атрымлівалі, заклалі сымбаль духоўнай і палітычнай сілы. У XVI стагодзьдзі Сямнаццаць правінцыяў, якія належылі Габсбургам, сталі цэнтрам свабоднага гандлю, выступаючы за свабодны рух тавараў. У гандлі з Ост-Індыяй спачатку дамінавала Партугалія ў XVI стагоддзі, затым Галяндзкая рэспубліка ў XVII стагоддзі і, нарэшце, Брытанская імпэрыя ў XVIII стагодзьдзі. Гішпанская імпэрыя наладзіла гандлёвыя маршруты цераз Атлянтычны і Ціхі акіяны.

У 1776 годзе выбітны шатляндзкі эканаміст і філёзаф Адам Сьміт апублікаваў сваю знакамітую працу «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў». У ёй аўтар крытыкаваў мэркантылізм і сьцьвярджаў, што эканамічная спэцыялізацыя можа прынесьці карысьці краінам гэтак жа, як і асобным кампаніям. Паколькі падзел працы быў абмежаваны памерамі рынку, ён пераконваў, што краіны, якія маюць доступ да вялікіх рынкаў, змогуць больш эфэктыўна падзяліць працу і, такім чынам, стануць больш прадуктыўнымі. Сьміт лічыў, што кантроль за імпартам і экспартам толькі шкодзіць гандлю краіны агулам на карысьць толькі канкрэтных галінаў. У 1799 годзе збанкрутавала Галяндзкая Ост-Індзкая кампанія, якая на той час лічылася найбуйнейшай кампаніяй у сьвеце. Часткова гэта было вынікам росту канкурэнтнага свабоднага гандлю.

XIX стагодзьдзе

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Бэрбэрскія гандляры ля гораду Тамбукту.

У 1817 годзе Дэйвід Рыкарда, Джэймз Міл і Робэрт Торэнз выявілі, што свабодны гандаль прынясе карысьць ня толькі прамыслова слабым, але моцным краінам згодна з знакамітай тэорыяй параўнальных перавагаў. У «Прынцыпах палітычнай эканоміі і падаткаабкладаньня» Рыкарда прасунуў дактрыну, якая па-ранейшаму лічыцца самай контарынтуітыўнай у эканоміцы. Паводле Рыкарда калі неэфэктыўны вытворца адпраўляе тавар у краіну, якая здольна вырабляць гэты тавар больш эфэктыўна, у выніку абедзьве краіны маюць карысьць. Пашырэньне свабоднага гандлю ў асноўным грунтавалася на нацыянальным перавагах у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Гэта значыць, што кожная краіна рабіла ўласны разьлік, каб вызначыць ці трэба адкрываць свае ўласныя межы дзеля імпарту.

Джон Ст’юарт Міл давёў, што краіна з манапольным цэнаўтварэньнем на міжнародным рынку можа маніпуляваць умовамі гандлю шляхам падтрыманьня тарыфаў, і што рэакцыя на гэта можа быць пабудаваная паводле прынцыпу ўзаемнасьці ў гандлёвай палітыцы. Гэта было ўспрынятае як доказ супраць унівэрсальнай дактрыны свабоднага гандлю, паколькі лічылася, што дасягае большага эканамічнага прафіцыту гандлю краіна, якая прытрымліваецца прынцыпу ўзаемнасьці, чым тая, палітыка якой цалкам базуецца на свабодным гандлі. Празь некалькі гадоў Міл распрацаваў тэорыю, паводле якой урад мусіць абараняць свае кволыя маладыя галіны прамысловасьці, як мінімум да таго часу пакуль яны не набудуць магутнасьць. Гэтай палітыкай пазьней кіраваліся многія краіны, спрабуючы зладзіць уласную індустрыялізацыю і перамагчы ў канкурэнцыі з ангельскімі экспартэрамі. Мілтан Фрыдман працягнуў думку, растлумачыўшы, што ў некаторых варунках тарыфы могуць быць карыснымі для краінаў, але ніколі для сьвету ў цэлым.

XX стагодзьдзе

На першую палову XX стагодзьдзя прыпала Вялікая дэпрэсія, якая ахапіла ўвесь сьвет у пэрыяд з 1929 году да канца 1930-х гадоў. У гэты пэрыяд сьвет сутыкнуўся з падзеньнем гандлем і іншымі эканамічнымі паказьнікамі.

Многія эканамісты разглядалі галоўным чыньнікам эканамічнай дэпрэсіі брак свабоднага гандлю, што выклікала застой і інфляцыю. Яшчэ за час Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе 44 краіны склалі Брэтан-Ўудзкае пагадненьне, прызначанае дзеля прадухіленьня нацыянальных гандлёвых бар’ераў. Былі складзеныя правілы і паўсталі адмысловыя ўстановы дзеля рэгуляваньня міжнароднай палітычнай эканомікі, як то Міжнародны валютны фонд і Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця, апошні зь якіх быў пазьней падзелены на Сусьветны банк і Банк міжнародных разьлікаў. Гэтыя арганізацыі пачалі дзеіць у 1946 годзе пасьля таго, як дастаткова краінаў ратыфікавала пагадненьне. У 1947 годзе 23 краіны пагадзіліся з агульным пагадненьнем аб мытах і гандлі з мэтай прасоўваньня свабоднага гандлю.

Эўрапейскі Зьвяз стаў найбуйнейшым у сьвеце экспартэрам вырабаў і паслуг, а таксама найбуйнейшым экспартным рынкам для прыблізна 80 краінаў сьвету.

Міжнародны гандаль

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Марскія порты гуляюць важную ролю ў садзейнічаньні міжнароднага гандлю. На выяве Порт Нью-Ёрка і Нью-Джэрзі.

Міжнародны гандаль уяўляе сабой абмен таварамі і паслугамі па-за межы нацыянальных межаў краінаў. У большасьці краінаў на міжнародны гандаль уяўляе сабой значную частку СУП. Зважаючы на тое, што міжнародны гандаль існуе цягам большай часткі гісторыі чалавецтва, ягонае эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае значэньне павялічылася за апошнія стагодзьдзі, пераважна праз індустрыялізацыю, глябалізацыю, удасканаленьне сродкаў транспартаваньня, дзейнасьць транснацыянальных карпарацыяў і аўтсорсінг.

Эмпірычныя доказы посьпеху міжнароднага гандлю могуць быць заўважаныя ў кантрасьце паміж такімі краінамі, як Рэспубліка Карэя, якая адаптавала палітыку, арыентаваную на экспарт, і Індыя, якая гістарычна кіруецца больш закрытай палітыкай. За апошнія пяцьдзесят гадоў Рэспубліка Карэя пераўзышла Індыю паводле некаторых эканамічных крытэраў, але такі посьпех таксама зьвязаны з эфэктыўнымі дзяржаўнымі інстытутамі.

Гандлёвыя санкцыі

Часам ў дачыненьні да пэўных краінаў могуць накладацца гандлёвыя санкцыі, каб пакараць гэтую краіну за некаторыя непрымальныя дзеяньні. Сур’ёзнай формай вонкавай ізаляцыі можа быць эмбарга, якое фактычна азначае блякаду ўсяго гандлю адной краінай з іншай. Гэтак, ЗША больш за 40 гадоў трымалі эмбарга супраць Кубы, але звычайна эмбарга мае часовы характар. Напрыклад, Армэнія ўсталявала часовае эмбарга на турэцкую прадукцыю і забарону любога імпарту з Турэччыны 31 сьнежня 2020 году. Праз уварванье ва Ўкраіну на Расею былі накладзеныя шматлікія гандёвыя санкцыі і забароны пераважна краінамі Захаду.

Справядлівы гандаль

Гандаль: Гісторыя, Міжнародны гандаль, Глядзіце таксама 
Пакункі гарбаты, маркаваныя, як адпаведныя стандартам справядлівага гандлю.

Рух справядлівага гандлю спрыяе выкарыстаньню працы, экалягічных і сацыяльных стандартаў дзеля вытворчасьці тавараў, асабліва тых, якія экспартуюцца з краінаў трэцяга і другога сьвету ў краіны першага сьвету. Такія ідэі таксама выклікалі дыскусію аб тым, ці варта сам гандаль кадыфікаваць як неад’емную частку правоў чалавека.

Самі кампаніі могуць добраахвотна кіравацца стандартамі справядлівага гандлю, альбо ўрады могуць прымусіць іх прытрымлівацца гэтых стандартаў праз працоўнае і гандлёвае заканадаўства. Прапанаваная і практыкаваная палітыка справядлівага гандлю можа адрозьніваецца, пачынаючы ад агульнай забароны продажу тавараў, якія былі вырабленыя з прыцягненьнем рабоў, да мінімалізацыі падтрымкі цэнаў такіх тавараў, як гэта было на цэны на каву ў 1980-х гадах. Недзяржаўныя арганізацыі таксама гуляюць ролю ў прасоўваньні стандартаў справядлівага гандлю, выконваючы незалежны маніторынг адпаведнасьці маркіроўкі з узгодненымі патрабаваньнямі. Гэта можа разглядацца як форма пратэкцыянізму.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гандаль ГісторыяГандаль Міжнародны гандальГандаль Глядзіце таксамаГандаль КрыніцыГандаль Вонкавыя спасылкіГандальІмпартГрошыЛацінская моваТаварЭкспарт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КойданаўКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутВайшнорыя1919Алесь БадакАляксандар МарозБеларускае ПалесьсеПадвойнае пранікненьнеМарыюпальHTMLВіетнамСадавінаСэксуальнасьць чалавекаЛяхавіцкі замакЭўфрасіньня ПолацкаяЛіцьвіныРэжым ЛукашэнкіШвэдзкая моваВэб-сэрвэрУладзіслаў ЧарняўскіКірыл СтаселькаДзікПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуБелавеская пушчаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Янка КупалаВадзім СаранчукоўМікола ГусоўскіКарпацкая ЎкраінаЭразм Цёлак1891Ліза КудроўНацыяналізацыяЖаночая рыфмаДыплём.aqЯнка МаўрЖывіля29 красавікаСуд Маскоўскага раёну (Менск)15 красавікаАлегорыяІгар ТурПлоцевы актПубліцыстыкаАркадзь КуляшоўСтаніслаў МанюшкаКампутарная сеткаДабрыняМіхаіл ГуцарыеўБушкаРожаваУладзімер ЛенінБярозка (часопіс)ЧалавекВіктар КаліноўскіГуда (імя)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАлесь РазанаўРасейская моваАлесь ПісьмянкоўАльгерд БахарэвічМікола ПапекаЕва ВежнавецВольга КараткевічСтанкевіцаФіліпіныПасталыНестар МахноЯн ЧыквінСэрыя АРаманСямён Шарэцкі🡆 More