Генэральная Акруга Беларусь

Генэра́льная акру́га «Белару́сь» (ням.

Generalbezirk Weißruthenien) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту «Остлянд», створана нацысцкай Нямеччынай на акупаванай тэрыторыі СССР і заходнебеларускіх земляў, што да верасьня 1939 году знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар месьціўся ў Менску.

Генэральная акруга Беларусь
Generalbezirk Weißruthenien
Генэральная Акруга Беларусь
Герб
Генэральная Акруга Беларусь

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Трэці Райх
Статус адміністрацыйная адзінка[d]
Уваходзіць у Райхскамісарыят Остлянд
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Дата ўтварэньня 1 верасьня 1941
Дата скасаваньня 1944
Кіраўнік Вільгельм Кубэ (1941—1943);
Курт фон Готбэрг (1943—1944)
Афіцыйныя мовы нямецкая і беларуская мова
Насельніцтва
  • 2 411 333 чал.
Плошча 53 660 км²
Час існаваньня 1941—1944
Месцазнаходжаньне Генэральнай акругі Беларусь
Генэральная акруга Беларусь на мапе
Генэральная Акруга Беларусь   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Напачатку акруга ўлучала тэрыторыю Наваградзкага ваяводзтва, часткі Віленскага і Палескага ваяводзтваў Польскай Рэспублікі, а таксама тэрыторыю Беларускай ССР і Смаленшчыну. Была падзеленая на чатыры галоўныя вобласьці (ням. Hauptgebieten) з цэнтрамі ў Віцебску, Магілеве, Менску й Смаленску. У 1942 годзе ўлада нямецкае цывільнае адміністрацыі была абмежаваная. Смаленшчына і значная частка Беларускай ССР (акрамя Барысава, Менску і Слуцку) адышлі пад кантроль нямецкіх вайсковых уладаў. Генэральная акруга на той час падзялялася на абласныя камісарыяты (ням. Gebietskommissariate) з цэнтрамі ў Баранавічах, Вялейцы, Ганцавічах, Глыбокім, Лідзе, Менску, Наваградку, Слоніме й Слуцку.

У лютым 1944 году ў склад Генэральнай акругі «Беларусь» перадалі Вільню з ваколіцамі, якая была часткай акругі «Летува», а таксама Берасьцейскі, Кобрынскі і Пінскі гебіты, якія раней знаходзіліся ў складзе Генэральнай акругі Валынь-Падольле Райхскамісарыяту Ўкраіна.

Школа

У 1942—1943 гады ў Генэральнай акрузе Беларусі стварылі 4- і 7-клясныя школы на беларускай мове. Зь іх 600 працавала ў Менскай акрузе і па 400 — у Баранавіцкай, Вялейскай і Глыбоцкай.

Падпольле

У частцы Генэральнай акругі «Беларусь», створанай з акупаванай тэрыторыі БССР, найбольш моцным падпольлем зьяўлялася савецкая антынямецкая партызанка. У Заходняй Беларусі савецкія партызаны былі нашмат слабейшымі, перш за ўсё з-за недахопу падтрымкі ад мясцовага насельніцтва. Трываў там польска-савецкі канфлікт, які на Наваградчыне ператварыўся ў вайну паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Дадатковым фактарам быў беларускі нацыянальны рух. Нямецкая акупацыйная ўлада наўмысна правакавала нацыянальныя канфлікты, у выніку чаго стасункі паміж беларусамі і палякамі пагоршыліся, але не да ступені адкрытага канфлікту.

Гаўляйтэры

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Генэральная Акруга Беларусь ШколаГенэральная Акруга Беларусь ПадпольлеГенэральная Акруга Беларусь ГаўляйтэрыГенэральная Акруга Беларусь Глядзіце таксамаГенэральная Акруга Беларусь КрыніцыГенэральная Акруга БеларусьМенскНямецкая моваПольская Рэспубліка (1918—1939)Райхскамісарыят ОстляндСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўлюк ТрусЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіКастусь Каліноўскі24 красавікаСтурчурканІсьляндзкі коньАляксей БелыЯнка СіпакоўПаўночна-Заходні крайПастава 69Сырыйскі КурдыстанГісторыя МенскуХарэйБабёрКнігаМоладава (Берасьцейская вобласьць)Юры ГагарынБанкаўскі рахунакАлесь ЖукСадавінаМіхаіл ГуцарыеўСтаражытны РымВікіАнатоль СысПольская моваГенадзь КарпенкаБеліца (Жлобінскі раён)Найвышэйшая Літоўская РадаНіл ГілевічЯўгенія ПфляўмбаўмКона1951ЗлучнікКамаіБабруйскОпсаРАУСНямецка-савецкая вайнаСэксуальнасьць чалавекаРаскіданае гняздо (п’еса)Салатная цыкорыяЯнка МаўрM (неадназначнасьць)МухаедыБобраАршанскі чыгуначны вузелРагнедаВольга ЧамаданаваМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніМастаўтВячаслаў ЧамярыцкіДызайнКірыл СтаселькаРовар1923Анатоль СербантовічАпэрацыйная сыстэма27 красавікаЛеў СапегаАндрэй ДынькоТыраспальРыекаКотЧэлесПаўднёвы полюсУсевалад ІгнатоўскіМаёнтак1467СамасейДаўгерд (імя)🡆 More