Старасельле

Старасе́льле — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы.

Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 423 чалавекі. Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь; на аўтамабільнай дарозе Шклоў — Хацькава.

Старасельле
лац. Starasielle
Старасельле
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Сельсавет: Александрыйскі
Насельніцтва: 423 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
Паштовы індэкс: 213026
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′8.93″ пн. ш. 30°6′18.52″ у. д. / 54.3191472° пн. ш. 30.1051444° у. д. / 54.3191472; 30.1051444 30°6′18.52″ у. д. / 54.3191472° пн. ш. 30.1051444° у. д. / 54.3191472; 30.1051444
Старасельле на мапе Беларусі ±
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Старасельле — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Старасельле ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва, уладаньне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касьцёл.

З 1656 году Старасельле перайшло ў валоданьне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Старасельле 
Праект царквы-мураўёўкі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Старасельле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (з 1859 году), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходзкая школа (з 1862 году).

У 1868 годзе Старасельле было ў валоданьні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. На 1886 год у мястэчку было 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касьцёл, сынагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 год — 88 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старасельле занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Старасельле 
Новы касьцёл (?), да 1941 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старасельле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Старасельле вярнулі БССР, дзе яно 20 жніўня стала цэнтрам сельсавету Копыскага, з 8 ліпеня 1931 году — Талачынскага, з 5 сьнежня 1931 году — Шклоўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1939 годзе бальшавікі зруйнавалі помнік драўлянай архітэктуры барока — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

На 2000 год у Старасельлі быў 191 двор, на 2002 год — 192, на 2007 год — 167. 20 лістапада 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Старасельскага ў склад Александрыйскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 242 чал.; 1880 год — 464 чал.; 1886 год — 242 чал.; 1890 год — 474 чал., зь іх 331 праваслаўны, 40 каталікоў і 103 юдэі; 1897 год — 926 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 450 чал.; 1990 год — 443 чал.; 1997 год — 501 чал.; 1999 год — 431 чал.; 2000 год — 470 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 478 чал.; 2007 год — 371 чал.; 2010 год — 423 чал.

Інфраструктура

У Старасельлі працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Капліца (XIX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)
  • Царква (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Старасельле ГісторыяСтарасельле НасельніцтваСтарасельле Турыстычная інфармацыяСтарасельле КрыніцыСтарасельле ЛітаратураСтарасельле Вонкавыя спасылкіСтарасельлеАлександрыйскі сельсаветБеларусьБярозаўка (прыток Дняпра)ВёскаКопысьМагілёўская вобласьцьШклоўШклоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Creative CommonsМіхайлаўская брамаБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяГерб КіеваВоінХарукі МуракаміЮсуф ЯзыджыКаласы пад сярпом тваім1884КукурузаГарэлкаТрапічны годISSNАўкштотаПарнаграфія ў сецівеПэруДзед ТалашП’ер-Сымон ЛяплясШчасьцеМілян (футбольны клюб)Смаленская рэспублікаСан-ФранцыскаВікіпэдыяГорадняРасейская мова ва ЎкраінеГімн БеларусіВікіманіяСусьветнае павуціньнеБіткойнПаўночная МакедоніяТэрыторыяІгарБлог26 сакавікаКаскадныя табліцы стыляўРэч ПаспалітаяІл-76Вытворнае словаРасейская чыгункаІсус ХрыстосПальмаЭйгінтТанецСаюзная рашучасьць-2022ГіпстэрыПастава на каленяхФёдар КлімчукСоліГіўСьвяты ЯзэпРыгор КобецПЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуЛяндаХвойнікіПадзелы Рэчы ПаспалітайМарыё ЛемінаКуршыСтаражытны ЭгіпетУсяслаў ЧарадзейІсламХанкендзіСыстэмы зьлічэньня1 красавікаБісэксуальная парнаграфіяСтарабеларуская моваСпортынг ЛісабонКліматЗянон Пазьняк🡆 More